Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 210 211 212 213 214 215 216 217 218 ... 332
Перейти на страницу:

– Каб усё гэта абысці – жыцця не хопіць, нават і майго, – патлумачыў гід. – Таму ўсё аўтаматызавана. Можна ездзіць па лабірынтах на электрамабілі, можна рабіць электронны заказ на любую літаратуру – і праз хвіліну яна з’явіцца на гэтым стале. – Таму і пытаюся ў цябе, шаноўны спадар Антон, якую літаратуру ты хочаш цяпер атрымаць?

І, не чакаючы, калі я што-небудзь адкажу, калі пройдзе маё здранцвенне, прапанаваў сам:

– Давай мы з табой закажам апошнія выданні маладых празаікаў. Напрыклад, арыгінальнага пісьменніка і мастака Антона Клімовіча, яго несмяротны твор “Рэквіем”.

Анатас набраў на клавішах тэкст, і ён высвеціўся на экране. Потым націснуў клавішу “Ent”.

Да стала, па нябачным транспарцёры, рухалася кніга. На вокладцы буйным планам мая фатаграфія. За спіной бярозы. Ніколі мяне ніхто не здымаў у бярозах. Фотамантаж? Ніжэй – фотамалюнкі двух маіх герояў – Паўла і Жанеты. Яны ўсміхаліся, глядзелі адно на аднаго. Адгарнуў вокладку: “Выдавецтва “Алкеп”. 1999 г.” “Рэквіем”.

Нічога не разумеў. Я ж ведаў, што мая кніга яшчэ ў рукапісе, чакае свайго часу. Як яна выйшла без майго дазволу? Я ж не даваў рукапіс ніводнаму выдавецтву, і папка яшчэ ляжыць у маёй майстэрні. Такія жарцікі ў Алкепава?

Непаразумела глядзеў на камандора:

– Як жа такое можа быць?

–А што? Хіба ты не марыў аб ёй? Марыў. Нават п’яны прызнаўся Юрасю Фатневу, што напісаў дзве аповесці, і што хочаш іх выпусціць у свет. Дзяліўся планамі, скажы?

– Ну, дзяліўся... Але ж ў мяне, у п’янага, развязаўся язык.

– Тады, скажы мне, а хто цябе цягнуў за язык?

– Ніхто... А што, ты хіба выконваеш пажаданні любога чалавека?

–Язык мой – вораг мой? Ты думаеш, што гэты выраз нарадзіўся проста так? То ж я яго вам і падкінуў. Ну, і пападаюцца многія на гэты кручок, самі таго не падазраючы, і не ведаючы.

– Дзівосы, ніколі не думаў, што...

– Ды не хвалюйся ты наконт рукапісу. Над ім папрацавалі кампутарныя карэктары, стылісты і рэдактары. Ніводнай памылачкі ў тэксце. Усё выверана, даведзена да ладу. Калі ж знойдзеш хаця адну, то я пры табе, на тваіх жа вачах, павешуся.... Кніга ва ўсіх кнігарнях свету – на розных мовах. Папярэдне прайшла рэклама. А я ў сваім банку адкрыў для цябе рахунак. Так што чакай мільярдных прыбыткаў ад продажу... Табе такое і не снілася, так?

У мяне на душы і радасць, і горыч. Пры іншых абставінах абрадаваўся б, што ў руках трымаю першую сваю кнігу, але ж яна чужая, не прырошчана да мяне…

– Вазьмі, – прапанаваў Анатас, – перад сном прачытаеш... Калі што не тваё, не адцябе, не позна паправіць… Выдадзім новую, удасканаленую, непасрэдна пад тваім прыглядам... Гэтую будзем лічыць чарнавіком, рукапісам.

Ён, як я ўсё больш і больш пераконваўся, чытаў мае думкі, не пакідаючы мне магчымасці для доказу сваёй нязгоды. Такога ў ступе таўкачом не зловіш...

Зноў крочылі па калідоры. А ў маёй галаве нараджаліся здагадкі: “Мае героі ажылі менавіта ў той час, калі Алкепаў выдаў кнігу? Яны ж да гэтага існавалі толькі ў рукапісе, а тады, як увайшлі ў кнігу, адразу...?”

Камандор Нэма, паглыблены ў сваё, спыніўся, і я ледзьве не збіў яго з ног.

Лёгкім дотыкам указальнага пальца капітан Нэма піхнуў дзверы. Адразу пачуўся пах фарбы, растваральніку, клею, грунтоўкі... На мальбертах стаялі белыя, як снег, гатовыя, з сухой грунтоўкай, палотны – бяры і малюй... На розныя памеры – гарызантальныя, вертыкальныя, – ад далані і да некалькі метраў шырынёй і вышыні… І пад’ёмнік стаяў каля іх – падымаў мастака на любы ўзровень.

Адусюль натуральнае святло. Мы як быццам знаходзіліся пад адкрытым небам, але тут не гулялі ні вятры, ні скразнякі...

– Тут заўсёды так, – растлумачыў, гледзячы ўверх капітан Нэма. – Тут ніколі не бывае ценяў, таму зручна падбіраць колеры, не будзе памылкі і ў падборы танальнасці...

– Разумею. Цікава. Гэта мне падыходзіць.

Калі ж я хацеў змераць вокам, ці вялікі пакой па аб’ёме, то не здолеў таго зрабіць – бясконцы неабдымны позіркам ландшафт, – з пальмамі і лаўкамі пад імі для сядзення.

– Тут ёсць усё, і нічога няма, – зноў тлумачыў Анатас. – Няма людзей, тэлевізара і радыё, няма птушак, пабочных гукаў, – усяго таго, што перашкаджае творчасці... Але калі трэба схадзіць на эцюды, падпітка прыродай, – вось дзверы. За імі пейзажы, жывая прырода – лес, лугі, рэчкі, кветкі... А можна бачыць пейзаж, і не выходзячы адсюль.

Анатас падышоў да доўгага стала, прыўзняў бліскучую дошку. Папрасіў позіркам падысці да яго. На панэлі міргалі нейкія значкі, свяціліся зялёныя лямпачкі.

– Антон, ты біўся месяц над сваім творам “Дарога да храма”. Давай пашукаем у прыродзе гэты сюжэт.

1 ... 210 211 212 213 214 215 216 217 218 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)