Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 212 213 214 215 216 217 218 219 220 ... 332
Перейти на страницу:

Ясь і Яніна стаялі адно супраць другога. Як быццам размаўлялі, як усё роўна дамаўляліся пра нешта...

– Анатас, а які ты жадаў бы мець памер свайго партрэта? Вялікі, малы?

– Думаю, што гэта не мае асаблівага значэння. Рабі, да якога прывык.

– Тады пайду выберу тое, што нам падыйдзе?

– Схадзі.

Выбраў сярэдні памер, у якім адчуваў сябе вольна і смела. Праверыў тканіну і грунт. Выраблена ў Нясвіжскім замку, у майстэрні. Штамп пра тое сведчыў. І квадратная пячатка Вялікага Княства Літоўскага герб Радзівілаў.

Калі ж вярнуўся ў “сваю” майстэрню, Анатас стаяў каля акна, глядзеў скрозь шыбы ў блакітную прастору. Падышоў да яго, стаў побач. Удалечы, за сасняком, бачны добра мой дваццаціпавярховы дом. Хацелася папытацца, ці мы сапраўды знаходзімся ў раёне Навабеліцы, ці то толькі прывід, але тут жа і перадумаў, ведаў ужо, што адкажа капітан Нэма... Я ж не сыходзіў на бераг, значыць, я ў яго на “Алкепе”, а “Алкеп” за дзесяткі светавых месяцаў ці гадоў ад майго жытла... А тут – мроі, прывід, казка, хаця...

– Прыгожы пейзаж, – уздыхнуў заказчык, быццам гэта ў яго была настальгія па родных мясцінах, а не ў мяне.

– Цудоўны, – пагадзіўся і я.

– Падабраў памер?

– Падабраў...

Яшчэ раз зірнуў за акно Анатас, пайшоў на сярэдзіну залы. Сеў у маё старое, пацёртае крэсла, якое мы некалі адшукалі з Пушкаром на развалінах разбуранага старадаўняга, некалі багатага дома... Яно слаба піскнула, бы патрывожаная мыш...

– Вось тут я і буду сядзець, – сказаў ён. – А ты і будзеш мяне маляваць. Добра?

– Як да спадобы пану капітану.

Анатас замоўк. Унурыўся ў сябе. Як быццам забыўся, дзе знаходзіцца і з кім. Мо і падрыхтаваўся для першых накідаў, а мо і сапраўды да яго прыйшла тая хвіліна, калі захацелася застацца адзін на адзін са сваімі думкамі...

Тым часам правёў чорным вугольчыкам-крэйдай некалькі штрыхоў. Вызначыў кампаноўку, абмаляваў паставу, у якой павінен знаходзіцца мой заказчык. І – засумняваўся: “І ці так трэба пачынаць? Як першы раз стаў за мальберт... Перарабі. Бо гэта ж рамесніцтва, гэта ж – халтура...”

Прыйшлося сцерці першыя абрысы. Але і другія мазкі чамусьці не клаліся “у масць”. Як і не мая рука рабіла тое... Але я не адчайваўся – такое здаралася са мной раней, і не адзін раз...

– Не ідзе? – шчыра і спагадліва пацікавіўся пазіроўшчык.

– Пэндзаль не слухаецца... – прызнаўся. – Нават не пэндзаль, а крэйдачка... Уцякае чамусьці вобраз. Сядзі так, добра... Патрапіў ужо...

– Слухаюся. Колькі заўгодна, сам жа напрасіўся. Назваўся баравіком – лезь у кашэль. Так, здаецца, кажуць у вас на Палессі?

– Так, так, Анатас...

Раз-пораз страляў позіркам у яго бок, стараўся злавіць няўлоўнае, што не падпарадкоўвалася. Але яно зноў і зноў выслізвала, бы ўюн...

– Ты шукай, а мы тым часам пагамонім з табой. Прадоўжым, калі ты не супраць, распачатую раней размову.

– Не супраць, капітан... Маўчаць жа не будзем. Сумна, калі маўчыш.

– Во-во..

Але размова не распачыналася.

– А давай пагаворым, Антон, пра золата, – ажывіўся капітан Нэма. – Золата-злата-Залатавуст. Ёсць сусальнае золата, жывапіснае, кашачае... Залатнік, залатар... Ёсць і такое паняцце, як проба каштоўных металаў. Гэта колькаснае змесціва золата, срэбра, плаціны і паладзія ў лігатурным сплаве, з якога вырабляюцца ювелірныя вырабы і адбываецца чаканка манет. Проба выражаецца лікам частак металу ў 1000 частках (па масе) лігатурнага сплаву, і чыстаму металу адпавядае 1000-ая проба каштоўнага металу. ПКМ. У суседняй з намі дзяржаве, якая ўсё жыццё старалася падпарадкаваць вас сабе, для ювелірных вырабаў устаноўлена ПКМ такая – 375, 500, 583, 750 і 958 – для золата, 750, 800, 875, 916 і 960 – для срэбра, 950 для плаціны. 500 і 850 – для паладзія... Ведаеш пра гэта ўсё, Антон?

– Ведаю.

– А вось у “Адкрыцці”, у трынаццатым раздзеле, сказана: “Тут мудрасць. Хто мае розум, той палічы лік звера, таму што гэты лік чалавечы; лік гэты – шэсцьсот шэсцьдзесят шэсць...” Гэта памятаеш?

– А як жа...

– Да гэтага ліку мы яшчэ вернемся. А цяпер давай яго ператворым з прапісных літараў у лік, і прапусцім праз шэраг пераўтварэнняў да чысціні велічынёй у 999. Гэтую велічыню – 999 пробы – запішам на ілбе звера... “таму што гэты лік чалавечы; лік яго 999 – чысцейшай пробы!” Запомнім гэта, Антон. А што ты ведаеш пра каўчэг?

– Каўчэг? У яго шмат значэнняў. У хрысціянстве гэта назва царкоўных прадметаў, якія служаць сховішчам культурных рэліквій. А ў сінагогах – шафа для захоўвання Пяцікніжжа... А калі браць біблейскі міф, то гэта пасудзіна, на якой Ной з людзьмі і жывёлінамі выратаваўся пад час сусветнага патопу.

1 ... 212 213 214 215 216 217 218 219 220 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)