Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 209 210 211 212 213 214 215 216 217 ... 332
Перейти на страницу:

– Ну і ну... А як жа мне з гэтым разабрацца?

– Не спяшайся, не ўсё адразу... Навучышся... Пакажу табе цяпер, навучу, закрычыш ад страху: “Ратуйце!..” Вось калі перастанеш з усяго здзіўляцца, станеш паўнавартасным сябрам нашай супольнасці, – тады можаш паспрабаваць далучыцца да сеткі люстранога куба. Але – зноў жа – калі пажадаеш... Тут прымусу ніякага няма... Гэта для цябе існуюць калідоры і дзверы, я ж гэтага нічога не заўважаю, а ўсё бачу наскрозь, – усіх бачу, чую, адчуваю...

Маўчу, пераварваю пачутае.

– Што знаходзіцца за гэтымі дзвярыма? – спытаў у мяне Нэма.

– Не ведаю.

– Правільна... А каб быў падключаны да сістэмы, то ўбачыў бы, што гэта плошча школы...

– Якой школы?

– Не той, канечне ж, у якой ты вучыўся, не той... Бо тая, савецкая, сапсавала цябе, хаця і не зусім. Адна хіба заслуга, што вас адлучалі ад веры ў Бога. А гэта мая школа, алкепаўская. Усё выкладаецца па маёй методыцы.

– Ты яшчэ і педагог?

Ён не адказаў, а расчыніў перада мною дзверы. Мы разам пераступілі парог. Спыніліся каля вялізнага экрана. Выкладчык ці настаўнік нешта тлумачыў аўдыторыі, скіраваўшы прамень указкі на экран-дошку, што мелася перад кожным навучэнцам...

Настаўнік быў апрануты – копія Анатас. Адзінае адрозненне – даўгія чорныя валасы з-пад капелюша звісалі да плеч. Па ўзросце яўна старэйшы...

– Якая тэма ў вас сёння, шаноўны прафесар? – пацікавіўся мой спадарожнік.

– Зайздрасць, здрада, хцівасць і авалодванне душой чалавека, – амаль па-вайсковаму далажыў прафесар. – Хутка прыступім да практычных заняткаў, ўсе раз’едуцца і разляцяцца, будуць знаходзіцца сярод людзей...

– Добра, вельмі добра. І як праходзіць асваенне гэтых тэмаў?

– Адстаючых няма, мой капітан, усе ходзяць у выдатніках.

– Тое мяне радуе. Працягвайце ўрок. Выбачайце, прафесар Рэфіцюл, выбачайце, што перапынілі вашу лекцыю... Я проста знаёмлю нашага галоўнага мастака Антона Клімовіча з нашай асветніцка-педагагічнай дзейнасцю.

– О, гэта вельмі добра і прыемна, – сагнуўся ў паклоне прафесар. – Ці не змаглі б вы з цягам часу прачытаць для нашых студэнтаў лекцыю па выяўленчым мастацтве?

Я зірнуў на Нэма, а ён чакаў адказу ад мяне.

– Так, так... Калі трэба, калі прынясу нейкую карысць, то я згодзен...

Гарадзіў нейкую параносву, няйначай, бо нехта кіраваў маім языком, бо і ў думках у мяне не было такое плявузгаць.

– Ён прачытае, – пацвердзіў мае словы Анатас

І мы тут жа пакінулі шматмільённую аўдыторыю, зноў апынуліся на калідоры.

– А што гэта за школа, Анатас? Гэта гімназія, інстытут, калегіўм, універсітэт? Каго рыхтуюць, якую спецыяльнасць будуць мець выпускнікі? Прафесійных разведчыкаў?

Алкепаў засмяяўся.

– Гэта школа клонаў. Найвышэйшая школа. Мы ўзялі ДНК самых вядомых людзей сусвету. Самых теленавітых. Вырасцім з іх таленавітых паслядоўнікаў. Яны, выпускнікі, будуць працаваць на тэлевізіі і радыё, у газетах і часопісах, у выдавецтвах... Гары Потэр – адзін з нашых вучняў. Рыхтуем і пісьменнікаў, шоўменаў, дыктатараў і палітыкаў... Яны расселяцца па ўсім зямным шары, каб прапагандаваць тыя ідэі, якія мы ім закладзем. Тварам не будуць падобны на сваіх суродзічаў, каб іх не пазналі. Так што гэта можна назваць і фабрыкай зорак, фабрыкай прапагандыстаў і ідэолагаў нашага накірунку... Яны былі адметнымі ў бальшавікоў – мільёны і мільёны падупалі пад іх уладу, пахіснуўшы, а то і адабраўшы веру ў Вышняга...

“А які ж у цябе накірунак і ідэалогія, Анатас Алкепаў? – адразу ж зашавялілася ў мяне падспудная думка. – На карысць чалавецтву, ці, наадварот, на яго разбурэнне?!”

Каб не прачытаў мае думкі, імгненна пераскочыў на іншае.

Мы ішлі па бясконцым калідоры. Анатас гаварыў і гаварыў, не звяртаючы ўвагі, слухаю яго ці не, і раптам:

– Стоп, дружа! Зусім забыўся... Перад тым, як ты прыступіш да працы, табе неабходна зазірнуць, хаця б на хвілінку, у бібліятэку – адно з галоўных маіх багаццяў. Там ты знойдзеш любыя даведнікі і навуковыя трактаты, інфармацыйныя паведамленні з усяго свету, газеты і часопісы...

Ён дакрануўся да дзвярэй, каля якіх спыніліся, і яны нячутна расчынілася перад намі.

Пераступілі парог. У памяшканні ціха, толькі лёгкая прахалода абвявала стэлажы з кнігамі.

1 ... 209 210 211 212 213 214 215 216 217 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)