Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 211 212 213 214 215 216 217 218 219 ... 379
Перейти на страницу:

Пятрусь аказаўся не проста ў канаве, а ў бруднай калюжыне, што яшчэ больш абразіла хлапчука. Ён узненавідзеў таго салдата, спадылба глядзеў на яго. Але хуценька падскочыў і, не баючыся, што канваір зноў спіхне яго ў канаву, пабег даганяць калону, каб хоць яшчэ раз убачыць Курта, свайго збавіцеля ад голаду і смерці, свайго сябра, які ўвайшоў у хлапучковае сэрца назаўсёды, на ўсё жыццё...

– Курт! Дзе ты, Курт! – крычаў наўздагон хлапчук, размазваючы слёзы па твары, пакідаючы брудныя пісягі. – Курт, выжыві, і дабярыся да сваёй Марты і Пэтэра! Выжыві!

Яму ўдалося параўнацца з сябрам, і ён бачыў на адлегласці яго радасна-узнёслы твар і слёзы на вачах, але ўжо не асмельваліся кінуцца адзін да аднаго, каб яшчэ больш не ўзлаваць злога канваіра...

– Петрусь! Я не забуду цябе ніколі!

– І я цябе, мой дарагі Курт!

Далей ужо дарогу, не вытрымаўшы такога свавольства, перагарадзіў ахоўнік. Нічога, праўда, не сказаў, але выгляд яго гаварыў пра тое, што хлапчуку далей ісці забаронена, і што жартаваць ён не любіў...І хлопец не пайшоў. Ён сеў у пясок і схіліў галаву, гледзячы на свае калені. Слёзы капалі ў пясок, і ён больш не выціраў іх, даўшы ім волю...

Доўга рухалася калона...Доўга сядзеў на ўзбочыне шляху Пятро Сіліч.

На яго ўжо ніхто не звяртаў увагі – ні палонныя немцы, ні канваіры. І ніхто, ніводзін чалавек на зямлі, не адчуваў, што рабілася з ім, не адчуваў яго болю, душэўных пакутаў. Ды і не кожны мог зразумець яго боль, як і зразумеў бы нараджэння сяброўства паміж Куртам Венцэлем і Пятром Сілічам – беларускага хлопчыка і заваёўніка, які прыйшоў ворагам на беларускую зямлю, але не быў залічаны ў разрад ворагаў вяскоўцамі...

Дадому ён вярнуўся позна – на Забалацце ужо начная шэрань накінула сваю коўдру. Ён не прыслухоўваўся, пра што гаварылі бацька і маці, што гаварыла Маша і чаму плакала, не адрываючыся ад Валодзькі, чаму Толік смаліў цыгарэціну за цыгарэцінай і глыбока ўздыхаў...

У яго была свая бяда і горыч на душы, у яго самога разрывалася сэрца ад шкадавання, што не так, як трэба было, развітаўся са сваім сябрам, неяк яно не па-людску выйшла, ой як не па-людску... Перад вачыма стаяў злосны твар ахоўніка і яго абразлівыя словы, яго позірк, і яшчэ больш балюча стала, калі ўспомніў, як яго, Петруся, шпурнуў у калюжыну... Як свінню якую ў гразоцце кінуў...

Потым зноў пасяліліся ў Забалацці немцы – але цяпер ужо палонныя, без зброі. Амаль да кожнага падступаўся хлапчук, задаваў адно і тое ж пытанне: “Майн фройнд Курт Венцэль – мо хто чуў пра яго?”

Палонныя адмоўна круцілі галовамі – не, не ведаем, не чулі пра Венцэля...

Наведаў ён разам з Віцькам Дударэнкам у Плёсы, Кавалі, іншыя вёскі, дзе камплектавалі палонных у групы і некуды адпраўлялі далей, – але нідзе не пападалі на след Петрусёвага сябра, растварыўся ён, змяшаўшыся з тысячамі і тысячамі іншых лёсаў.

13.

Праз днёў тры ванкамат паклікаў на вайну бацьку – Сяргея Фёдаравіча Сіліча.

А праз дзень атрымаў позву Уладзімір Сяргеевіч Сіліч.

Атрымаў яе і Анатоль Сяргеевіч Сіліч. На той час партызанскі атрад на Клічаўшчыне, якім камандаваў Комінаў, злучыўся з часцямі Трэцяга Беларускага фронту – і партызан Мікалай Сяргеевіч Сіліч стаў радавым Чырвонай Арміі... Яго цяжка параніла і знаходзіўся ён на лячэнні ў шпіталі...

Толік на фронт не папаў. Яго накіравалі ў “вучэбку”, а потым ён служыў на караблі і яшчэ доўга вылаўліваў на марскіх прасторах міны...

З дзённіка Пятра Сіліча:

“Прыйшоў брат Коля – партызаны на той час злучыліся з рэгулярнымі войскамі Трэцяга Беларускага фронту.

Калі быў першы штурм Кёнігсберга, а ён, на думку ваенных спецаў, быў неабдуманы і неапраўданы, загінуў брат, “пал смертью храбрых”, як напісалі потым у пахаванцы... Я ездзіў туды, у горад Несцерава, адшукаў брацкую магілу. Залатымі літарамі напісана на сцяне і прозвішча майго брата – Мікола Сяргеевіч Сіліч. Там пахавана дзесяць тысячаў савецкіх салдатаў. А пражывае сёння ў Несцераўскім раёне восем тысячаў жыхароў. Там дзесяць брацкіх магіл, і ў кожнай па тысячы палеглых байцоў... То дзякуючы следапытам Калінінградскай вобласці я пабачыў магілу, дзе пахаваны Коля...

А Валодзьку забілі пад Варшавай – у сорак пятым. Тую мясціну называлі далінай смерці. Там палегла больш як шаснаццаць тысячаў байцоў. Шмат прозвішчаў не ўстаноўлена. Але тое, што там пахаваны Валодзя, сцвярджае яго сябра – Аркадзь Сакун, на вачах якога нямецкі снайпер прамым пападаннем у галаву забіў Валодзьку Сіліча... Ён жа, Аркадзь, і хаваў разам з байцамі ўсіх тых, хто загінуў... Бацьку пры фарсіраванні Нарвы перабіла нагу – шэсць скразных ранаў. З мінамёта быў немец па нашых байцах... Вярнуўся дадому пакалечаны – жывога месца не было на ім – увесь быў у пісягах і ранах...

1 ... 211 212 213 214 215 216 217 218 219 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)