Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 210 211 212 213 214 215 216 217 218 ... 379
Перейти на страницу:

Пятрусь Сіліч безуважна глядзеў на даўгую калону чужых яму людзей, выбіраў з іх “добрых” і “кепскіх” немцаў. Раўняў добрых на свайго Курта – тварам, поглядам, усмешкай. Шмат было падобных на Венцэля – маладыя, вясёлыя, яны як быццам радаваліся, што для іх ужо скончылася вайна, што не трымаюць у руках зброю, ніхто яе не настаўляе на іх...

На яго, Петруся, ніхто не звяртаў увагі – стаіць сабе збоч дарогі хлапец, ну і няхай стаіць, паглядае на іх, палонных фрыцаў... І ніхто яго не адганяў – вунь салдат у гімнасцёрцы няспешна ішоў, трохлінейка на плячы, амаль і не сачыў за калонай. Палонныя цягнулі стомлена ногі па зямлі, падымаючы пылоту – як чарада вясковых кароў ішла, калі пастух гнаў на пашу. Яны ішлі маўкліва, апусціўшы галовы, унурыўшыся ў сябе...

“Цікава, а дзе мой сябар цяпер? – падумалася раптоўна, калі паглядзеў на яго суайчыннікаў. – Ці паспеў хоць уцячы? Але чаму ж ён так не хацеў уцякаць разам з іншымі, чаму яго сілком цягнулі з хаты да машыны?..”

Сіліч яшчэ падумаў, што трэба было б абавязкова перахаваць яго наган. Калі ж угледзіць бацька, то яму не дастанецца. І кіцель трэба недзе схаваць – для яго, Петруся, пакінуў? На памяць? У кіцелі быў запячатаны канверт. Пісьмо для яго? Таксама трэба схаваць, бо бацька ўсё павыкідае – ён заўсёды быў чалавекам асцярожлівым, абачлівым. Значыць, былі на тое прычыны, значыць, Пятрусь шмат чаго яшчэ не ведаў у жыцці. Таму і не крыўдаваў асабліва на бацьку – ведама ж, зла свайму сыну ён не жадаў...

А калона рухалася і рухалася, як маўклівая рака плыла між высокіх берагоў. Адзін з палонных, што ішоў збоку, маўкліва схіліў галаву, другі, побач з ім, накульгваў, апіраючыся на плячо свайго сябрука... Паперадзе іх, невысокага росту, крочыў бадзёра і цвёрда салдат, махаў рукамі ў такт хадзьбы, усміхаўся... Нават Пятрусь з вышыні свайго гледжання адзначыў, што гэтыя немцы ўжо не былі падобны на тых салдат, якія вялі вайну, якія вольна расхаджвалі па іх вёсцы, і не былі падобны на тых апошніх, самых злосных, якія дэманстравалі сваю жорсткасць і агіднасць. Гэта былі простыя і звычайныя людзі, якія выкінулі са свайго сэрца злосць і жорсткасць, агрэсію і ваяўнічасць, яны цяпер былі аддадзены на волю лёсу, маючы ў душы толькі адно спадзяванне – выжыць, застацца жывым і вярнуцца, калі дасць Бог дазвол, на радзіму да сваіх родных...

– Петрусь! – нехта выгукнуў з калоны яго імя, з тым жа націскам на “е”, і тое мог зрабіць толькі адзін чалавек ва ўсім свеце.

І ёкнула сэрца ад трывожна-салодкага прадчування – няўжо?! Няўжо гэта ён, Курт Венцэль? Пачаў пільна ўглядацца ў запыленыя твары гэтых запыленых людзей.

– Петрусь!

І ён убачыў яго! Убачыў і адразу пазнаў свайго сябра!

Курт, распіхваючы палонных, імкнуўся выбрацца з шырокага патоку, каб дабрацца да свайго “прыёмнага сына”...

– Курт! Курт! – крыкнуў, што было сілы малодшы сябрук, памкнуўся насустрач, радасна зноў крыкнуў роднае яму імя, – і папаў у абдымкі. Сам абняў яго, што было сілы, прытуліўся, пацалаваў нават...

– Петрусь...

– Курт, мой дарагі Курт, ты не выратаваўся, папаў у палон? Чаму? У вас жа былі машыны...

– Нас бамбілі... Многія загінулі. Я рад, вельмі рад, што бачу цябе...

Курт гаварыў да яго, і на вачах выступілі слёзы. У вачах – радасць, што трымае на руках свайго Пэтэра.Усе здзівіліся, назіраючы за гэтай сцэнай і нічога не разумелі. Плакаў Пятрусь ад радасці сустрэчы, плакаў і Курт, не выпускаючы хлапца са сваіх абдымкаў.Так і стаялі сярод шырокага шляху, абняўшы адзін аднаго.

– Курт...

– Майнэ Петэр... Петрусь, ты мой сын... Петрусь, я живой, я буду жить, я напишу потом тебе письмо, когда буду домой. Хорошо?

– Добра, Курт, добра!

– Мой китель. Там тебе письмо. Нужно прятать письмо. Прочтешь через много лет, ты меня поймешь... Как хорошо, что я снова вижу тебя!

Курт за гады вайны навучыўся рускай і беларускай мове, і таму мог дакладна выказаць свае думкі і пачуцці свайму малодшаму сябру. Нечыя дужыя рукі адарвалі хлапчука ад Курта, а яго самога адпіхнулі ў калону. Гэта быў ахоўнік, які вёў калону.

– С врагом нашей Родины целоваться? И кто тебя, паршивец, этому научил?

Вайсковец у выцвілай гімнасцёрцы мацюкнуўся расейскім мацюком, чаго хлопчык ніколі не чуў, адкінуў яго ад калоны ў канаву.

– Пшёл отсюда! – яшчэ смачней мацюгнуўся салдат, папраўляючы на плячы трохлінейку. – Значит, помогал фашистам, раз целуешься с нашим врагом! Значит, полицаями были родители!

1 ... 210 211 212 213 214 215 216 217 218 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)