Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 209 210 211 212 213 214 215 216 217 ... 379
Перейти на страницу:

Даведаўся ён і пра Бабруйскі лагер смерці, які быў створаны нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў акупаваным горадзе летам 1941 года. Пад канец года ў ім было каля 60 тысячаў ваеннапалонных, з іх больш як 20 тысячаў жылі пад адкрытым небам... У школу, калі Сіліч быў у старэйшых класах, прыходзіў былы вязень гэтага лагера, які цудам выжыў у тых нечалавечых умовах. Расказваў, што ад холаду і голаду, антысанітарных умоў у легеры ўспыхнула эпідэмія сыпнога тыфу. Але мала было фашыстам такіх здзекаў, яны прыдумалі і яшчэ больш жудасныя. Каб заразіць здаровых ваеннапалонных, гітлераўцы падсялілі да іх у барак хворых. І тады за суткі памірала да тысячы чалавек... Цяжкахворых фашысты вывозілі за горад і захопвалі ў зямлю разам з мёртвымі... Прадстаўнік вярхоўнага камандвання германскай арміі палкоўнік Штурм аддаў загад начальніку лагера Рэдэру і яго намесніку Лангуту падпаліць баракі. Калі ж людзі выбягалі, ратуючыся ад агню, з тых баракаў, як палівалі свінцовым агнём з кулямётаў...

Забілі ўсіх савецкіх ваеннапалонных…

У лагеры заставалася яшчэ пяць тысячаў цывільных вязняў, якіх ужо вызваліла Чырвоная Армія...

...Непадалёк ад вёскі прызямліўся падбіты савецкі самалёт. Амаль непашкоджаны апусціўся на луг – кіламетраў з два ад Забалацця.

Не вытрымалі, перамагла смага цікаўнасці, рушылі туды старэйшыя хлопцы – Вася Бандарчук, Алёша Бандарчук, а Пятрусь з Віцем Дударэнкам прыбеглі апошнія...

Экіпаж самалёта быў з пяці чалавек. Усе лётчыкі былі мёртвыя. Яны забілі самі сябе. Адным наганам. Хлопцы знайшлі яго на зямлі. Яны, лётчыкі, нават не ўступілі ў бой з фашыстамі, хаця боепрыпасаў у іх было яшчэ некалькі камплектаў. І кулямёты былі спраўныя, цэлыя...Што штурхнула іх на самагубства? Чым кіраваліся? Даў такую каманду камандзір? Ці самі – калектыўна – прынялі такое рашэнне?Ніхто пра тое не ведаў, і не даведаецца, бо яны не пакінулі пасля сябе ніякіх сведчанняў і дакументаў, ніводнага перадсмяротнага слова. А ўсе, хто бачыў, як сеў самалёт, бачылі і другое – ніхто з немцаў да іх не набліжаўся. Ім ужо было не да таго, уцякалі ад савецкіх войскаў, ратавалі свае душы. Таму бою з лётчыкамі не было... Значыць, змаладушнічалі? Спужаліся? Не ведалі абстаноўкі?... Загадка. А маглі б і жыць, калі дачакаліся б першых людзей, хто прыйшоў бы да іх... Няўжо хлапчукоў не адрознілі б ад немцаў?

Пасля таго, як уцяклі немцы, праз паўгадзіны ў Забалацце прыехалі рускія войскі – так іх называлі вяскоўцы.Пятрусь не ведаў, хто такія рускія, і таму недаверліва сустрэў салдатаў у выцвілых гімнасцёрках, у кірзавых ботах. Ён баяўся іх, думаў чамусьці, што і яны будуць забіраць яго, каб выцягнуць з яго кроў...На дзіва, недаверліва аднесліся да прыходу салдатаў і дарослыя – усе думалі, што то нейкая правакацыя: толькі-толькі былі ў вёсцы немцы, а тут з’явіліся свае... І калі пачуліся ўжо расейскія словы “папаша”, “мамаша”, “как водички испить” – людзі выйшлі, хаця і недаверліва, на вуліцу.

Петруся падхапіў на рукі нейкі салдат, даў яму амерыканскую галеціну. Адразу есці не асмельваўся, а потым пачаў жаваць. Не зразумеў – смачная яна ці не. Вызначыў так – аніякая.

Гэтак жа аднёсся і да вызвалення сваёй вёскі ад фашысцкіх акупантаў – аніяк. Не ўсведамляючы, што гэта такое – вызваленне...

Завяршыўся “Бабруйскі кацёл”...Немцы, што знаходзіліся на гэтай тэрыторыі, трапілі ў акружэнне.Ноччу прысніўся Петрусю нейкі дурны сон пра Курта.

Быццам ён, Венцэль, абматвае сябе нейкімі вяроўкамі, і ногі у яго стрыножаныя, што ісці не можа, просіць у Петруся, каб пазбавіў яго тых вяровак...

Прачнуўся, не мог зразумець, да чаго такі сон.

Усхліпваючы, хаваючыся ад усіх, пытаўся: “Ты дзе цяпер, мой сябар Курт? Я не ведаў, што мне будзе так цяжка без цябе... Я так хачу пабачыцца з табой, мой добры Курт!..”

Ішла, павольна рухалася доўгая-доўгая калона ваеннапалонных немцаў...

Немцаў вялі некуды ў бок Бабруйска, у накірунку Доўскай шашы, туды, дзе праходзіў тракт Брэст – Масква. Ад Забалацця да яго было з кіламетраў сем, не болей. Канваіраў было няшмат, адзін ад аднаго ішлі мо за сотню крокаў. Ведалі ж, пэўна, што ніхто не ўцячэ. Ды і ніхто не ўцякаў з палонных – мусіць жа і ўцячы было немагчыма, а мо яны і не стараліся тое зрабіць, бо палон для іх азначаў сканчэнне вайны, а, значыць, была мажлівасць выжыць, не папасці зноў у жорны гэтай бязглуздай вайны...

1 ... 209 210 211 212 213 214 215 216 217 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)