Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 208 209 210 211 212 213 214 215 216 ... 332
Перейти на страницу:

– Ну, на што яшчэ можна сёння паглядзець? – спытаў сам у сябе Нэма, і зірнуў на мяне: – Мо ў басейн зазірнем? Сёння купацца не будзем, а вось заўтра, пасля саўны, з халодным чэшскім півам, адвядзем душу. Як ты на тое глядзіш?

Не адмаўляўся, але ж і не згаджаўся, – падпарадкоўвацца дык падпарадкоўвацца.

– Як хочаш...Ты ж тут камандор.

Выйшлі на пясчаны бераг мора. Яно выглядала быццам бы і бірузовым, і быццам бы зялёным, з адценнем сінявы, – пералівалася, і на грабеньчыках хваляў гулялі блікі ад сонца... Купаліся людзі. Сталага веку і маладыя. У плаўках і без плавак. Найбольш без плавак. І найбольш дзяўчаты – паўнагрудыя, вясёлыя, вёрткія і бесклапотныя. Побач з намі перакідваліся мячом, грацыёзна падскоквалі, ловячы яго ў паветры... Як лані скакалі – і ў іх тое атрымлівалася лёгка і хутка. Былі яны спрэс загарэлыя, амаль шакаладныя.

Мора цягнулася бясконца, злівалася недзе там, дзе плылі белыя аблокі, з гарызонтам. Над галавой крыкнула пра нешта чайка, кульнулася ўніз, штосьці схапіла каля ног дзяўчат, зноў памкнула ўвысь.

Мне падалося на імгненне, што знаходжуся дзе-небудзь у Сочы ці ў Доме творчасці ў Піцундзе... Нават позірк міжволі пачаў адшукваць сярод адпачываючых знаёмых мастакоў ці пісьменнікаў...

– Падабаецца? – пацікавіўся зноў Анатас, не адрываючы позірку ад той дзяўчыны, што выгіналася і лавіла мяч побач з ім – гнуткая, з літымі грудзьмі, доўгакосая. – Зноў жа, Антоне, калі стомішся ад мяне, можаш працаваць і над сваімі задумкамі, можаш і сюды завітаць... Тут вунь якія серны-козачкі скачуць – любая з іх будзе мець за шчасце з табой паплаваць у моры. І не толькі паплаваць. Бо тут ніхто не ведае такога слова, як “не”...

Ён рагатнуў, на нешта намякаючы. Даказаў:

– А пакупацца не шкодзіла б... Ды, шкада, клопатаў шмат. Заўтра... заўтра... Пайшлі, а то разамлеем пад гэтым сонцам і позіркамі прыгажунь.

Да нас падбегла чорнакосая дзяўчына, прытулілася да мяне ружовымі кончыкамі грудзей, і адразу ток высокай напругі прабег па маім целе. Глядзела мне ў вочы, умольна папыталася:

– А чаму вы, хлопчыкі, пакідаеце нас? Чаму ты мяне пакідаеш? Няўжо не падабаюся? А мы так хацелі, каб вы і нас з сабою ўзялі... Вазьміце, га? Абяцаем рай незямны...

– Ды у нас і так рай...

– Рай, ды не такі, без нашых абдымкаў.

Анатаса абвіла другая дзяўчына, яшчэ прыгажэйшая і маладзейшая. Заглядвала Алкепаву ў вочы.

Але, адчуўшы, што ў мяне няма жадання круціць любошчы з амазонкамі, той адказаў:

– Прыгажунькі вы нашыя! Мы прыдзем да вас, прыйдзем заўтра, і будзем з вамі столькі, колькі ў вас хопіць сілы і жадання трымаць каля сябе.

– Праўда, прыдзеце? – у позірку радасць і ўсмешка, шчырая вера, што так яно будзе і насамрэч. – Глядзіце ж, не падманіце! – прыгразілі пальчыкамі амазонкі, праводзячы нас спакуслівымі і вясёлымі позіркамі.

Дзверы зноў упусцілі нас на “Алкеп”, нячутна зачыніліся.

– Ну, што, – павярнуўся да мяне Анатас, – а цяпер пайшлі туды, дзе мы з табой правядзем некалькі дзён разам – у майстэрню. Ты павінен у ёй асвоіцца, адчуць сябе як дома. Як у сваёй навабеліцкай майстэрні.

Мы падняліся паверхам вышэй. Амаль такі ж самы калідор, толькі трошкі шырэйшы, і дзвярэй, здаецца, меней. І ўсе яны, як і сценкі, колеру пажоўклага лісця. Кожны паверх, аказваецца, меў сваю афарбоўку. Ніводныя дзверы, як і на ніжнім паверсе, не пазначаны – ні надпісу на іх, ні нумару, ніякай паметкі...

“Цікава, а як жа арыентуецца ў гэтых лабірынтах капітан Нема? Тут жа іх процьма, , і як ён адшуквае патрэбныя?..”

– Анатас, мой камандор, тут жа заблудзіцца прасцей простага. Як ты знаходзіш дарогу?

– Вельмі проста. Мой мозг падключаны да кожнага паверха і адсека. Як толькі я зажадаю некуды завітаць, перад вачыма загараецца табло, на якім высвечваюцца ўсе, неабходныя мне...

– А калі ты знаходзішся на пятым паверсе, а табе трэба, напрыклад, на тысячны?

– А хоць бы і на мільённы... Ён, пяты паверх, і будзе тысячным. Гэта ўсё ўмоўна. У нас няма ні першага, ні апошняга паверха. Усё бясконца, а ў бясконцасці ліку няма. Чуў: “Калі не ідзе гара да Магамета, то Магамет ідзе да гары”. Дык вось, гара па маім загадзе прыходзіць да мяне. У адно імгненне... Мы знаходзімся як бы ў люстраным кубе, у якім шэсць люстраў – па ліку сценак. Таму бясконца можна ляцець уверх, апускацца ўніз, як ісці наперад ці імкнуцца назад, улева ці ўправа...

1 ... 208 209 210 211 212 213 214 215 216 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)