Вужык. Голуб на плячы. Дак
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Год: Палесдрук
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:
А калі вызваліў, то адразу ж дзягай колькі разоў перацягнуў па азадку няўдалага шпіёна...
– Забіць жа маглі. Табе няма месца дзе пагрэцца?
Маці потым рабіла адвары з зёлак, прыкладвала прымочкі да сінякоў.
Тыя кулі потым доўга заставаліся тырчэць ў сцяне.
Як напамінак пра “дыверсійную работу” Пятра Сіліча.
12.
Вайна ўсё ж дакацілася і да Забалацця..
У небе змагаліся самалёты – хто каго. Падалі, падбітыя, потым чуліся гучныя выбухі – яны падалі на зямлю і ўзрываліся. Але чые то былі самалёты, ніхто не ведаў, бо ўсе людзі хаваліся па падвалах, у хлявах...
Паўз вёску прагрукацелі варожыя танкі. Падаліся некуды ўбок Гомеля. Праз вёску ішлі і ішлі нямецкія войскі. Усё перамяшалася і злілося ў суцэльны пагрозлівы і трывожны гул. Здавалася, што дрыжэла зямля...
То быў ужо чэрвень...
То быў ужо сорак чацвёрты год.
Жыта ўжо амаль адкаласілася і паднялося порстка ў рост.
– Сядзіце ў падвале і нікуды не вылазьце! – падаў каманду бацька і сам некуды знік – хаваўся ў сваіх схованках.
А схаваўся ён у тое ж жыта, што расло непадалёк ад хаты. Не вытрымаў Пятрусь і следам за бацькам падаўся, але не па яго слядах, а трошкі збоч, правей, дзе расло некалькі бярозак.
Вакол Забалацця шнырылі немцы з аўтаматамі на грудзях, страчылі ў кожны падазроны куст ці купіну...
Пятрусь прылёг каля канавы, бачыў, як на бацьку насоўваецца нямецкі аўтаматчык – у руках аўтамат, палец на спускавым кручку. Сын хацеў нават крыкнуць бацьку, каб прыгнуўся, схаваўся, каб яго не заўважылі. Але не паспеў крыкнуць – было позна: гітлеравец убачыў яго. Бацька як стаяў на каленях, так і застаўся стаяць, як каменны стаў.
Немец жа падышоў да Сіліча – амаль упобачкі стаў, за нейкія два крокі, і ўжо рукой мог дакрануцца да яго.
Сын бачыў, як бацька, безабаронны, стаў перад немцам. І шкадаваў, што не было побач Курта – той адвёў бы бяду, загадаў бы аўтаматчыку адвярнуць рулю аўтамата... У вачах бацькі страх, бездапаможнасць. І – мальба. Ён як быццам стаяў перад іконай і ўпрошваў Усявышняга, каб застацца ў жывых. Бацька і сапраўды перахрысціўся – як усё роўна развітваўся з жыццём, бо ведаў, што не дачакаецца літасці ад ворага...
Немец нейкі час раздумваў, вагаўся – страляць ці не. Але, напэўна, той немец не быў фашыстам і быў веруючым. Бо, убачыўшы, што чалавек быў без зброі і, укленчыўшы, умольна паглядаў на яго, а мо і ўбачыў, што чалавек наклаў на сябе крыж, а можа проста быў з той дабрачай кагорты, што і Курт Венцэль, – ён рэзка развярнуўся і пайшоў у адваротны бок, не стрэліўшы, нават і аўтамат не наставіўшы на Сяргея Сіліча...
Бацька ўпаў на локці – тварам у зямлю, а потым паваліўся на бок. Мусіць жа нялёгка даліся яму тыя секунды, калі ён знаходзіўся паміж смерцю і жыццём.
У вёсцы чуліся, не аціхалі, стрэлы... Праз нейкі час яны, хаваючыся, прыгінкамі, прыбеглі да свайго падвала. Бацька рашыў усё ж схавацца разам з усімі – з бежанцамі, са сваёй сям’ёй, з суседзямі, што набіліся туды, ратуючыся ад карнікаў.Да кожнай забалацянскай хаты, дзе знаходзіліся нямецкія афіцэры і салдаты, пад’язджалі вялікія машыны, – спехам грузілі на іх свае рэчы – зброю, пажыткі, адзенне.
Стаяла машына і каля хаты Сілічаў.Салдаты насілі і выносілі з хаты ўсё, чым карысталіся афіцэры. Курт, здавалася, забыўся пра свайго малодшага друга – быў заняты таксама эвакуацыяй. А мо ён і шукаў яго, Петруся, ды не мог знайсці, ведаючы, што хаваўся разам з бацькамі – вунь як яно ўсё перавярнулася дагары нагамі... Не здагадаўся зазірнуць у падвал.
Недзе ў тым баку, дзе знаходзіўся Бабруйск, і да якога было больш за дзесяць кіламетраў, чуліся выбухі і стрэлы гарматаў. У небе страчылі з кулямётаў нябесныя стралкі...
Амаль усе немцы пагрузіліся на машыны.Толькі чамусьці затрымліваўся ў хаце Курт Венцэль. Сядзей на табурэціку, глядзеў няўцямна ў падлогу, курыў цыгарэту за цыгарэтай.За ім паспяшаліся двое афіцэраў і амаль сілком зацягнулі яго да машыны... Перад тым, як сесці ў машыну, азірнуўся. Усё позіркам шукаў хлопчыка, чакаючы, што ён сам падбяжыць да яго, абдыме, развітаецца, скажа нейкія словы на развітанне...
І здагадаўся ж “дыверсант” Пятрусь Сіліч здзейсніць новую “аперацыю” супраць немцаў. Тым больш, што ў яго і зброя была – аўтамат, які змайстраваў і падараваў яму Курт Венцэль.
Пятрусь Сіліч, ведаючы, што усе немцы пагрузіліся на машыны і яму нічога не пагражае, узабраўся на прыдашак падвала, заняў зручную пазіцыю, якой яго ніхто і ніколі не вучыў, узяў на прыцэл таго афіцэра, якога неўзлюбіў, які сварыўся нават з Куртам, і пачаў па ім страчыць: