Воляй абраны. Дамова на спакусу
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:
– Дзякую, – мовіў глуха.
Яна ж глядзела на капітана Нэма. Ён кіўнуў таксама, падзякаваў ёй, як усё роўна загадаў пакінуць нас адных.
– Наліць? – пацікавіўся ў мяне, узяўшы адкаркаваную бутэльку.
– А не сап’юся я, Анатас, на тваім караблі? На халяву і воцат, як кажуць, салодкі...
– Ні ў якім разе! – упэўнена заявіў Нэма. Па-першае, напой самай высокай маркі. Ніякай алкагольнай залежнасці... А яшчэ ж, тлумачыў табе, у нас няма алкаголікаў, гультаёў, мы не ведаем, што такое зайздрасць і сквапнасць, ну, ды і сам ты з цягам часу зразумееш...
Мы выпілі і раз, і другі. Шкалікі маленькія, трошкі большыя за напарстак..
Боршч смачны – з паляшуцкімі грыбамі. І яшчэ з нейкімі прыправамі, невядомымі мне. Добра падсмажаны і біфштэкс.
– Калі прыступім, мой капітан? – папытаўся ў Анатаса. – А то разлянуюся тут, развучуся пэндзаль у руцэ трымаць.
– Не церпіцца стаць за мальберт?
– Не церпіцца... – прызнаўся я.
– Уж замуж невтерпеж?... Я ж казаў табе, што тут ніхто і нікуды не спяшаецца. Памятаеш, у Прызнанні Яна, у 21-й частцы: “І я ўбачыў неба і зямлю новую; бо ранейшае неба і ранейшая зямля зніклі, і мора ўжо няма. І я ўбачыў горад святы, новы Іерусалім... і смерці ўжо ня будзе; ні смутку, ні крыку, ні болю ўжо ня будзе, таму што мінулае знікла...” І для цябе мінулае знікла. Ну, ды ладна. Але мальберт твой няхай трохі пачакае. Бо перад працай ты, калі жадаеш, павінен пазнаёміцца з маім караблём, з маімі ўладаннямі...
– А ўжэ ж, як казала мая бабулечка, жадаю...
Ён першы падняўся з крэсла, спыніўся, як бы раздумваў, куды мяне павесці, спытаў:
– З чаго ж нам пачаць, шаноўны спадар – мастак Антон Клімовіч?
– Не ведаю, бо не ведаю, што тут у цябе – ў тваёй дзяржаве. Мне ўсё роўна...
– Добра. Тады пачнем са стадыёна.
– З чаго? – перапытаў, не паверыўшы. – Сапраўднага стадыёна?!
– А чаму б і не? Пайшлі!
“Жартаўнік, – падумалася мне. – Можа яшчэ і з трыбунамі, з мурожным полем, футбольнай яшчэ камандай?”
“Знарок ці незнарок наступіла мне Яніна на нагу? Каб незнарок, ды і не ведала мяне, то, мусіць бы, папрасіла б прабачэння, а так... Што – так? Анічога!”
Анатас лёгенька штурхануў дзверы, але не пераступіў парог:
– Як будзе на тваёй мове – калі ласка, шаноўны спадар?
– Ты і маю мову ведаеш?
– І не толькі тваю. А чаму б і тваю не ведаць? Яе толькі тупагаловыя і манкурты не могуць вывучыць...
Яго словы мяне прыемна здзівілі і парадавалі. “Хоць ў апазіцыю запісвай, – падумалася нечакана, – свой чалавек... Мо ён і Зянона Пазняка ведае, Станіслава Шушкевіча?”
Я пераступіў парог. Тое, што адкрылася перад маімі вачыма, ашаломіла. Мы стаялі каля футбольнай сеткі – ззаду яе. За ёй спрытна скакаў варатар. Трыбуна ўзрывалася выбухам воклічаў, – як быццам да кожнага прыстаўлены мікрафон...
Некаму Анатас памахаў рукой, павітаўся. Нам саступілі месца ў першым радзе.
“Хто з кім гуляе? – падумалася чамусьці мне, хаця ніколі ў жыцці ні за адну каманду не перажываў, і гульню гэтую лічыў за глупства. Зірнуў на Анатаса, папрасіў позіркам, каб патлумачыў. – І як такое можа быць – няўжо гэта ўсё на караблі? Ці тое мне ўсё толькі сніцца?!?”
– Гулякі з Вянеры і Марса. Сяброўскі матч.
– Дык жа на тых планетах, як нам тлумачылі вучоныя, няма жывых арганізмаў!
– Адкуль ты ведаеш? – усміхнуўся Анатас. – Бібліі слепа верыш, вучоным, што заяўляюць аб мёртвасці планет, ты таксама верыш... Ты калі-небудзь сумняваешся, га? Го-ооо-оол! – раптам закрычаў ён. – Во ўдар – бездакорны!
– А дзе ж тады яны гуляюць, Анатас? – зніякавела дапытваўся далей, каб хаця што-кольвечы асэнсаваць і зразумець.
– Як дзе? На месяцы, канечне ж...
– На месяцы?!?
– Ох і пытанняў ты мне накідаў сёння! Ды перастань ты здзіўляцца – прымай усё, як бачыш, як яно ёсць. Ты жывеш у натуральна паралельна існуючым свеце. Дык і радуйся жыццю!
– Я і радуюся, мой капітан!
Мне прыйшлося падпарадкавацца, паслухацца капітана Нэма. Не перапытваў, не ўдакладняў больш нічога... Здзіўляўся, але згаджаўся з рэчаіснасцю, з дзівоснай ці фантастычнай алкепаўскай рэчаіснасцю.
За стадыёнам неабсяжная далеч. Сонца не відно, але сонечна і светла. І воблакі плылі па небе. І нейкія птушкі куляліся.