Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 205 206 207 208 209 210 211 212 213 ... 332
Перейти на страницу:

Перанёс тэлефаванне на няпэўны час.

Карабель як быццам бы загайдала на хвалях – мо плылі па моры-акіяне? Мне хацелася зірнуць за занавешанае акно: цікава, што за ім? Але разморанасць і млявасць не давалі мне магчымасці падняцца з ложка.

Не думалася нават пра Анатаса, пра яго “Алкеп”, пра заказ, дзеля якога і знаходзіўся тут, – душу і цела апанавала такая лёгкасць і лагода, што, здаецца, і не памятаў, ці было калі са мной такое ў жыцці...

Ніякай трывогі сэрца не адчувала. І Голас маўчаў, не напамінаў пра сябе.

Здалося, што праз фіранкі слаба прасвечваўся месячык. Маладзічок. І тое яшчэ больш супакоіла мяне... Падалося, што ляжу ў адрынцы бабулі, а ў падстрэшшы, над галавой, варушацца ў сваіх гняздзечках ластаўкі.

Прымроілася нават, што недзе кукарэкнуў певень...

Шмат чаго мне чулася ў тую ноч...

Як толькі прымружыў вочы, мяне тут жа ахутаў мройны салодкі туман... Зашапацелі трыснягі, зашамкалі, ліжучы пясчаны бераг, хвалі маёй Прыпяці... Зліпліся вейкі, і не было сілы ўжо расплюшчыць іх...

І нечый голас – ціхі і затоены – шаптаў мне на вуха, як папярэджваў, напамінаў пра тое, што некалі чытаў у бабуліных кнігах – Святым Пісанні: “Сіла Божая – не сіла чалавечая, і Слава Божая – не слава чалавечая…”

4.

Раніцай пабудзіў мяне тэлефон.

– Ну і мастак ты спаць, – голас належаў Анатасу – смяяўся, але не дакараў, нават радаваўся нечаму. – Вітаю цябе, Антон! Асмельваюся пабудзіць...

– Добрай раніцы, Анатас! А якая цяпер гадзіна? Колькі я праспаў?

– Спаў ты больш сутак. Цяпер не раніца. Цяпер абедзенны час... Як пачуваеш сябе?

– Дзякую. Вельмі добра. Спаў, як забіты.

– Час і падсілкавацца. Я буду ў абедзеннай зале.

– Добра. Хутка буду.

– Лады. Але асабліва не спяшайся. Рабі ўсё спакваля. На “Алкепе” ўсё робіцца без прынукі і нехапатліва. Тут ніхто не сочыць за часам, але наладжаны строгі і дакладны рытм жыцця. Унутраны, свой, алкепаўскі рытм.

Праз шторы цадзілася святло. Калі ж рассунуў іх, то за акном убачыў сонечны дзень, блакітнае неба, і плылі мы па нейкай невядомай рэчцы – па беразе спрэс раслі невядомыя дрэвы: ці то кіпарысы, ці то пальмы...

Няспешна, як і раіў Анатас, пачаў збірацца.

Засцяліў ложак. Прысеў з паўсотні разоў, падцягнуўся на турніку, што знаходзіўся ў каюце. Абдаўся пад душам. Накінуў блакітную сарочку, якую прыхапіў пра запас, хаця ў шафе іх вісела процьма – на розны густ і колер.

Яшчэ раз зірнуўся ў люстэрка:

– Ну, што, спадар Антон, – наперад?

– Рушма! – сам самому загадаў, нават падміргнуў па-змоўніцку. – Ды не губляй розум! Не ўсё золата, што блішчыць, не ўсякая прыгожая дзеўчына пяшчотная і цнатлівая!

– Будзьма!

Капітан Нэма, як паспеў ахрысціць яго, сядзеў ужо за сталом – чакаў.

У тым жа шэрым касцюме, шэрай сарочцы, у чорных туфлях і ў чорным, нязменным капелюшы.

– Якія сны бачыліся?

– Не памятаю. Але нічога трывожнага не пракідвалася.

– На “Алкепе” заўсёды так. Што хочаш сабе заказаць?

– А што, тут як у рэстаране?

– Не ў кожным рэстаране можна заказаць тое, што ў нас... Тут усё, што твая душа пажадае.

– Усё-усё? – не паверыў я.

– Нават і больш таго.

– Тады – звычайны абед. Боршч, біфштэкс, мінералка.

Анатас спытаў, гледзячы некуды ўверх:

– Яніна, ты ўсё чула?

– Чула, мой капітан! Праз хвіліну прынясу.

У зале было светла – усе вокны расчынены. Фіранкі, бы ветразі, надзімаліся ад ветру, што ўрываўся ў вокны.

– Дзе мы цяпер плывем? – пацікавіўся я, гледзячы за акно.

– Плывем па Паўстаніі. Ёсць такая краіна. Глядзеў у акно? Падабаецца?

– Ага. Экзатычны край.

– Дзівосны.

Расчыніліся дзверы, і да нас, цокаючы абцасамі чорных туфляў, ішла дзяўчына ў белай сукенцы. Міжволі павярнуўся ў яе бок. Уздрыгнула сэрца. Падалося, што такога не магло быць. Я працягваю спаць і бачыць сон.

Кінуў ёй роспачнае маўклівае пытанне: “Што ты тут робіш, Янінка? Што прывяло цябе сюды?!”

Але яна нават і не зірнула ў мой бок, – падалася строгай і непрыступнай, як ніколі не ведала мяне.

“Пры Анатасе не хоча выдаваць сябе? А мо і сапраўды нашыя шляхі нідзе не перакрыжоўваліся, я напрыдумляў немаведама што...”

Дзяўчына гэтак жа маўкліва паставіла перада мною паднос з заказанай стравай, нахілілася над сталом паміж мной і Анатасам. І ў той жа момант я паспеў заўважыць, што на кончыку яе вуха свяцілася маленечкая чырвоная кропачка – радзімка, як зорка ў паўночным небе. Зноўку ёкнула сэрца: то ж некалі я любіў цалаваць мочку вуха з рабацінкай, што, дарэчы, падабалася і ёй... Мне нават захацелася неўпрыкмет ад Анатаса наступіць ёй на нагу. Але яна сама апярэдзіла мяне – першай наступіла на маю. Але я не зразумеў: ці то яна незнарок так зрабіла, ці адчула маё жаданне...

1 ... 205 206 207 208 209 210 211 212 213 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)