Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 204 205 206 207 208 209 210 211 212 ... 332
Перейти на страницу:

“Божа, – думкава звярнуўся я да Вышняга, – не дапусці да граху, зрабі так, каб не звар’яцеў, удзельнічаючы, не па сваёй волі, ў абмеркаванні тэкстаў Святога Пісання!..”

3.

Карабель уздрыгнуў, як усё роўна наткнуўся на нешта. Зазвінелі цененька крышталёвыя фужэры, дакрануўшыся адзін да аднаго.

Толькі цяпер у маю свядомасць прабілася думка – дзе ж мы знаходзімся, куды плывем – ці – ляцім?! І колькі прайшло часу, як мы з заказчыкам балаболілі, спрабуючы знайсці нейкую ісціну ў раскрыцці сэнсу Бібліі. “Даруй мне, Божа, грахі мае і правіны!..”

– Дзе мы знаходзімся, Анатас? – без асаблівай трывогі папытаўся ў яго. – Далёка адплылі ад маёнтка Паскевічаў?

Ён не адрываў позірку ад нейкай, яму аднаму вядомай, кропкі, безуважна адказаў:

– Ды як сказаць... Мы і не адплывалі нікуды. Мы пагрузіліся. Запраўляемся пакуль энергіяй.

– Як пагрузіліся? Куды?

– Не палохайся. Мы пагрузіліся на дзесяткі тысяч кіламетраў. У гэтых недрах мы запраўляемся энергіяй неспатольнай магмы. Тут наша запраўка. Тут таксама цывілізацыя, і нашмат вышэйшая, чым там, дзе ты жывеш... А для “Алкепа” няма аніякіх праблемаў перамяшчацца няхай ці то праз акіян, ці праз зямны шар, нават і праз космас... Ён і плавае, і лётае, і перамяшчаецца віртуальна... Не здзіўляйся – цудаў ніякіх няма. Проста ты знаходзішся на караблі, які створаны мільярд гадоў таму, перад самым сканчэннем першага канца свету...

Я не знайшоў слоў, каб выказаць сваё здзіўленне і адначасова недаўменне.

Мільярды гадоў, канец света... Мудрагеліць заказчык. Пляце нейкае павучынне, аблытвае мяне... Для чаго?

Агледзеўся наўкола. Усё выглядала натуральна і рэальна. Гадзіннік на сцяне быццам бы і адлічваў час, але стрэлкі стаялі на месцы; у пакоі павявала свежае паветра, але невядома адкуль яно бралася; у кубкі наліта кава, і ад яе падымалася пара... Але я чамусьці не паверыў убачанаму. Быццам сядзеў каля экрана тэлевізара. Перада мною непадманныя рэчы, але калі толькі паспрабую дакрануцца да іх, мая рука ўвапрэцца ў шкляны экран...

– Табой апанаваў страх?

– Ды не... Цікава проста. Ніколі са мной нічога падобнага не здаралася.

– Калі ж табе сапраўды стала страшна, і калі ты думаеш, што я захапіў цябе ў палон, у любы момант можаш сказаць, што хочаш перапыніць гэтае падарожжа і вярнуцца назад... Мы зноў апынімся на прыстані бруднага Сажа, і ты сыйдзеш на бераг. І тады ўжо мы больш ніколі не пабачымся. А за тыя грошы, што табе даў, не хвалюйся, – вяртаць іх ты не будзеш... Таму рашай, апошняе слова за табой. Выбіраць табе. Можаш вярнуцца ў свой свет – чарнобыльскі, з сапсаванай экалогіяй, дзе гінуць птушкі і звяры, і разам з імі чалавек, дзе мільёны тон брудных рэчываў падаюць на чалавека з заводскіх хімічных трубаў... Дзе злачынства і смерць, кроў і войны па ўсім зямным шары... Альбо пажыць нейкі час у маім храме, дзе няма ні мікробаў, ні бруду, ні хваробаў, ні зла, ні забойстваў, ні смерцяў...

Пасля некаторага раздумвання выдыхнуў з сябе выпакутаванае:

– Не, мне не страшна... Мне ўжо цікава. Такое ў маім жыцці ніколі не паўторыцца.

Анатас усміхнуўся:

– Так, браце, не паўторыцца. Ніколі... Ты тут, Антон, як кажуць, у самае яблычка. Стаміўся я чамусьці. А ты, Антон?

– Таксама. Сам не ведаю, ад чаго...

– Тады сёння, з тваёй згоды, мы больш нічым займацца не будзем. Даруй, што затлуміў табе галаву сваімі параносвамі… Час позні ўжо. Нам трэба добра выспацца, каб быць заўтра ў форме. Для цябе адведзена асобная каюта, з усімі выгодамі. Ёсць тэлефон, па якім ты можаш пазваніць куды хочаш і каму хочаш...

– Ого! – усклікнуў я абрадавана. – Нават так?

– А як жа. А ты думаў, што пасаджаны за краты?

– Ды не думаў я пра такое...

– Я твару толькі добрае. У тым пераканаешся і сам.

Крочым па доўгім калідоры з мноствам – справа і злева – дзвярэй. Адныя з іх гаспадар расчыніў, запрасіў мяне пераступіць парог.

Жыллё больш нагадвала кватэру, чым карабельную каюту.

– Вось тут кухня, тут – спальня, а тут ванная з душам і гарачай вадой. А там – прыбіральня. Здаецца, ўсё. Дабранач!

Ложак з цвёрдым матрасам – як мне і хацелася.

Накрыўся халоднай махровай прасцінай, быццам бы прынесенай толькі што з вуліцы, з волглага паветра.

Душ, які прыняў перад гэтым, не падбадзёрыў, а, наадварот, зрабіў млявым, але без стомы.

На тумбачцы, праваруч, стаяў радыётэлефон – гарэла маленькая зялёная кнопачка падзарадкі. З’явілася жаданне пазваніць жонцы, сказаць-далажыць, што нармалёва ўладкаваўся, – супакоіць, каб не хвалявалася. А другая думка раіла ўсё ўзважыць і абдумаць як след, не спяшацца пакуль са званком. З майстэрні ж тыднямі не званіў, а тут прайшло ўсяго некалькі гадзінаў.

1 ... 204 205 206 207 208 209 210 211 212 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)