Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 204 205 206 207 208 209 210 211 212 ... 379
Перейти на страницу:

Ужо колькі дзён ён не завітваў да бабулі Васіліхі – не хацеў паказвацца з такім кіслым выглядам. Тады яна пачне шкадаваць яго, а ён вельмі не любіў, калі яго шкадавалі, адносіліся да яго, як да малечы... Ён ужо не малы, ён амаль дарослы чалавек.

Адольваў голад – бурчэла і пякло ў жываце пастаянна. Ужо колькі разоў разам з Віцькам успорвалі снег пад грушамі – шукалі змерзлыя дзічкі. Адкапалі некалькі, са смакам жавалі іх, глыталі, але усё роўна голад не знікаў... То ж будзе добра вясной, калі спадзе вада пасля разліву! Яны з Віцькам возьмуць вялікі кош і пойдуць таптацца па канавах. Тады яны наловяць поўную торбу ліноў і карасёў, плотак і нават шчупакоў. Тады ён, як і летась, абавязкова пачастуе свайго сябра Курта. Ён з вясёлым выглядам будзе сёрбаць юшку, глядзець радасна на Петруся і ўсклікаць удзячна: “О, гут, смачна, вельмі смачна!..”

Ад думак у жываце забурчэла яшчэ больш, разанула лёгкім болем. Але ён стараўся не думаць пра яду. Той хлеб, што выдзеліла маці на дзень, ужо быў амаль увесь з’едзены, заставаўся маленькі акрайчык, на адзін зуб, – і сінічка не наелася б... І то ён думаў аддаць той акрайчык Верцы, бо яна захварэла – пачала часта кашляць, акурат, як тая жанчына-бежанка... Мо то і не прастуда зусім, а тая хвароба, што была ў прышлай кабеты?

Яе, бежанкі, не стала ўжо – пахавалі, а вось хвароба засталася жыць, і перасялілася ў Верку.

Жанчына перад смерцю счарнела ўся, не пазнаць было. Бацька памагаў хаваць, – труну зрабіў, адвёз на могілкі. Маці малітву прачытала памінальную. Пятрусь і сам не заўважыў, як яны разам з Куртам пайшлі па заснежаным нерушы, як гаварылі пра вясёлыя клопаты. І на душы ў хлапчука адразу ж зрабілася спакойна і суладна. Яму заўсёды было хораша і спакойна побач з Куртам, во акурат як цяпер.

Яны спачатку ішлі як быццам бы па полі – ці то на лыжах, ці то на каньках, – а пасля ўжо пайшлі басанож па лузе. А скрозь ляталі чмялі і пчолы. Пятрусь любіў пчол, хоць яны і кусалі колькі разоў яго. Перад вайной бацька трымаў некалькі вуллякоў, і таму прывучыў сына да гэтай цікавай працы. А ў вайну Пятрусь меў справу з дзікімі пчоламі. Гэтаму яго навучыў Мікола, брат. Яны, пчолы, маглі сяліцца ў дуплах дрэваў, а то маглі асесці пчаліным вулеем у зямлі, як чмялі. І тады Пятрусь разам з Віцькам выдзіралі іх з дуплаў, а дадому прыносілі каштоўны дарунак – і тады ўжо ўдосталь можна было напіцца гарбаты, усалоджваючы душу бурштынным нектарам...

Тады і Курта частаваў Пятрусь. Сябар піў гарбату, смяяўся чамусьці радасна, нешта вясёлае лапатаў...

Потым Петрусю захацелася плаваць, – і ён кінуўся першым у плыткую Беразіну, пачаў махаць рукамі. Яго не пускаў туды Курт, але хлапчук вырваўся з яго рук, не разумеў, чаму не дазваляў сябар яму купацца... Рэчка была чамусьці брудная, шэрая і – халодная... Мах-мах рукамі – і праплыў трохі, яшчэ некалькі ўзмахаў – яшчэ далей адплыў ад берага...

Але Курт неяк жа злаўчыўся і ўхапіў яго за руку – сілком выцягнуў з вады, сварыцца нават пачаў, чаго палез туды – захварэць можна. Хлопчык пачаў вырывацца, каб зноў кінуцца ў неспакойныя хвалі, але Венцэль так моцна сціснуў яго руку, што адразу ад яго адскочыў сон...

Расплюшчыў вочы, і здзіўляўся, чаму гэта перад ім не Венцэль, а брат Валодзька – устрывожана мацаў яго лоб, пытаўся, чаму залез на гарышча...

– Купаўся, а Курт забараняў мне тое рабіць...

Ён не ведаў, што хоча ад яго брат, чаму перабіў такі слаўны сон. І есці ўжо зусім не хочацца, толькі галава не перастае кружыцца, а хочацца спаць, спаць і спаць...Брат узяў яго на рукі, некуды панёс. Да рэчкі? Насуперак Курту? Навошта?... Здаецца, спускаліся па драбіне. Перадаў яго ці то маці, ці Машы, сваёй будучай ці цяперашняй жонцы... У іх нешта было накшталт вяселля, на якім быў Несцер, быў нават Курт – выпіў чарачку, куфэрачак ім падарыў з нейкімі падарункамі...

А мо то і Курт узяў яго на рукі, нельга разабраць, вочы не расплюшчваліся.

– Ой, дык ты ж гарыш увесь! – пачуўся голас, здаецца , матулін.

Яна моцна прытуліла яго да грудзей, некуды панесла... Паклала на цвёрды палок, дала нешта папіць з глінянага кубка. Пітво было горкім і праціўным...

Потым як скрозь сон памятаў, што прыходзіў да яго Курт. Ён перад ім быў як у нейкім тумане. Даў нейкія жоўтыя таблеткі, і потым Пятрусь зноў праваліўся ў глыбокі сон. І той сон, які перарваўся, зноў прыйшоў да яго. Яны з Куртам зноў былі разам, разам хадзілі па Петрусёвых сцежках, выкалупвалі з дуплаў пчаліныя соты...

Калі ж прачнуўся, над ім сядзела баба Васіліха. Яна клала на лоб далонь, нешта шаптала, прымружыўшы вочы. Палёгку ён адчуў не адразу, а калі адчуў яе, то пачала кружыцца галава і яго некуды зноў панесла бы на крылах – ці то па вірлівай рацэ, ці то ў паветры, не разабраць... Усё сплывала некуды, а перад ім стаяў суцэльны туман...

1 ... 204 205 206 207 208 209 210 211 212 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)