Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 203 204 205 206 207 208 209 210 211 ... 332
Перейти на страницу:

– “Тады адказалі Іўдзеі і сказалі Яму: якое знаменне можаш ты даць нам, што маем права так паступаць?

Адказаў Іісус і сказаў ім: “Разбурыце храм гэты, і я за тры дні пабудую яго”.

Сказалі Яму іўдзеі: “У сорак шэсць год быў пабудаваны гэты храм, а Ты ў тры дні адновіш яго?”

– А ён жа казаў аб Храме Цела Свайго. Бо яшчэ не вечар, так?

– Ну, так... Многія свяшчэннікі і лявіты, старэйшыны пакаленняў, дзяды, аксакалы, як мы можам сказаць сёння, якія бачылі ранейшы храм, які разбурылі, пад час закладкі новага, бачачы тое, плакалі гучна; але многія і ўсхліпвалі ад радасці гучнагалосна. “І не мог народ распазнаць воклічаў радасці ад галашэння плачу народнага; таму што народ ускрыкваў гучна, і голас чуваць быў далёка”. Гэта ўжо ў Ездры, у трэцім вершы. Як ты думаеш, па якой прычыне яны плакалі?

Пытанне звернута да мяне. Адчуў сябе школьнікам на экзамене. Але не разгубіўся, як на ўроку перад настаўніцай.

– Я магу тут угледзець дзве прычыны ці бакі: маральна- этычны і экалагічны. Тут рэзкае адрозненне ўнутранага і духоўнага зместу індывідаў. Дзяды бачаць, што “святароў у адзенні іх ставяць пасля таго, як пакладзена аснова храму Гасподняму” – у большасці выпадкаў на пачатку зносінаў, духоўнага яднання маладых: дзяды яшчэ помнілі, як яны пачуваліся мужамі ў сіле. Памяталі і тое, як ў іх час з нявест дзявочай вялі адразу пад вянец, а затым ужо, узаконіўшы шлюб перад людзьмі і перад царквой, а найперш перад Богам, адпраўлялі іх ў шлюбны ложак... І тут, калі пакласці звесткі на мову дойлідцтва, адкрыем сакрэты пакладзенага падмурка храму Гасподняму. Пра гэты храм, нерукатворны, значыць, не гэтага тварэння, можна прачытаць, знайсці і ў “Пасланні Паўла да яўрэяў” – у раздзеле дзевятым. Але там гаворка ідзе пра скінію, названую “святое святых” (9:3), дзе (9:24) сказана:” Бо Хрыстос увайшоў не ў рукатворнае свяцілішча, паводле вобразу сапраўднага усталяванае, а ў само неба, каб стаць сёння за нас перад абліччам Божым…”

– А экалагічная праблема ці прычына?

– На гэтае яшчэ больш складанае пытанне: “Як функцыяніруе нашая памяць?” – можна даць адказ. Але толькі пры ўмове правільнага прачытання той дакументацыі, якая прымянялася двойчы пры будаўніцтве Храма: як і ўказана ў тэксце Пісання. Спачатку пры цары Саламоне, а потым пры праўленні цароў персідскіх – Кіра, Дарыя, Артарсеркса, Ахашвероша... Па аб’ёме часу ўказана пяць. Аднаўлялі яго на ранейшым месцы – па той жа дакументацыі, тымі ж сіламі – ручной працай. Храм “Узнясення Хрыстова” у Маскве, напрыклад, выкананы зноў на тым жа самым месцы, дзе раней яго ўзвялі продкі. Потым ўзарвалі, зноў аднавілі...

– Але ж гэта вар’яцтва! – усклікнуў Анатас, акругліўшы вочы, наліваючы з крышталёвага глечыка ў кубкі апельсінавы сок.

– Чаму? – падзівіўся я прытворна. – Агульнавядома, што мудрасць Бога нашмат адрозніваецца ад мудрасці нашага часу, нашага стагоддзя…

– Збор, апрацоўка інфармацыі, якая раскідана па тэкстах Святога Пісання, – гэта вар’яцтва, і пра тое сказана ў Першым пасланні Апостала Паўла да Карынфянаў (3:19): “Бо мудрасць свету гэтага ёсць буянасць перад Богам, як напісана: “ловіць мудрых у хітрасці іхняй”. І яшчэ: “Гасподзь ведае мудрошчы мудрацоў, што яны марныя.”

– Тады, выходзіць, мы абодва з табой буяны, вар’яты?

Анатас гучна зарагатаў, засакатаў, як чубатка, якая знесла толькі што яйка. Потым адразу ж і пасур’ёзнеў:

– Гэта калі даслоўна разумець словы... Але ж на іх трэба абавязкова накладаць лекала ці іншую мерку. Бо там жа, трошкі вышэй, у шаснаццатым і семнаццатаым вершы сказана: “Хіба ж не ведаеце, што вы храм Божы, і Дух Божы жыве ў вас? Калі хто абкрадзе святыню Божую, таго пакарае Бог, бо святыня Божая святая; і гэтая святыня вы.” То пра людзей так сказана. Таму Бог і вынайшаў універсальную форму будаўніцтва Свайго Храма. Гэта і цнатлівасць дзяўчыны, і сам чалавек, і пабудова зямлі, і ўсяго жывога на зямлі. Формула складаная, вар’яцкая, шалёная, – а вырашаецца вельмі проста і лёгка... Па гэтых прынцыпах, прызнаюся табе, пабудаваны і мой “Алкеп”, і ён з’яўляецца ў нейкай меры храмам... Нават і “не ў нейкай меры”, а насамрэч!

– Храмам? – з недаверам зірнуў на яго.

– А чаму б і не?

Анатас перакладваў на стале лісты ватмана з матэматычнымі формуламі, апрацаванымі і выверанымі на кампутары, складваў іх у кіпу на стале. У яго паглядзе заўважыў нейкую разгубленасць, а, можа, нават і расчараванне. Мне нават стала і шкада яго. Столькі патрачана часу, сілы, каб дакапацца да самых патаемных глыбіняў Пісання, расшыфраваць усё да драбніц, – і адчуць сябе вар’ятам. У чым ён сам, па-сутнасці, і прызнаўся...

1 ... 203 204 205 206 207 208 209 210 211 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)