Воляй абраны. Дамова на спакусу
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:
– Мудрыя былі будаўнікі, калі не геніяльныя! – заключыў Анатас, зноў напаўняючы кілішкі. – Доўга я біўся над гэтым, але адкрыў, дамогся свайго. Адна таямніца раскрыла другую... Нясучая частка збудовы не перастае быць галоўнай, а, замяніўшы слова “з адкосамі”, маем “косамі”, гэта стружка ад таго, калі выбіраецца тая чвэрць. Гэта ж косы жанчыны... І тады ўжо і дом не дом, а размова ідзе пра цнатлівых дзяўчат, – кожная са сваёй формай, тыпам дзявоцкай плявы – рашотчатай, – але то ўжо вобласць анатоміі. У жанчын яна адсутнічае альбо ёсць тое, што ад яе засталося. І яшчэ. Той жа Паўлаў, знаўца чалавечага мозгу, прыйшоў да высновы, што паўшар’і нашага мозгу спецыялізаваныя – кожнае з іх валодае зададзенымі функцыямі. Левае (лагічнае) адказвае за размову, чытанне, пісьмо, лік, – карацей, вырашэнне тых задач, якія патрабуюць прымяненне логікі і мыслення – рацыянальнага, аналітычнага, вербальнага...
– А гэта азначае...
– Калі ў чалавека лепш развіта славесна-лагічная памяць і ім кіруе левае паўшар’е, то гэты чалавек – мысліцель.
– А правае? – пацікавіўся, каб крыху больш падахвоціць яго. Бо ўсё, што ён казаў, было мне вядома.
– Правае? Яно мае прамыя адносіны да вобразнага, сінтэтычнага, цэласнага ўспрымання свету, без драблення яго на часткі. Ім кіруе інтуіцыя, прасторава-вобразнае мысленне. Калі ў чалавека лепш развіта зрокавая і слухавая вобразная памяць, і яго вядзе за ручку правае паўшар’е, то гэтага чалавека можна аднесці да тыпу мастакоў – творцаў. Як ты, напрыклад, Антон. Таму я і адчуў, што ў цябе незвычайная працаздольнасць, клеткі правага паўшар’я самі па сабе пачынаюць актывавацца. Праз пяць гадоў ты дасягнеш, Антон, небывалай вышыні. Ты – супер, Антон, – супер!
– Ого! – я нават зарагатаў. – І гэта ж трэба. Дай, Божа, і нашаму цяляці воўка з’есці!
– Дарэмна смяешся, – лёгка папракнуў мяне Анатас. – У Святым Пісанні раскідана па ўсіх старонках адна думка, сказаная ці то Госпадам ці ад Яго імя: “Я павяду цябе, узяўшы за правую руку...” Чаму правую, а не левую? Я тое растлумачыў. Такім чынам, мы свядома прыглушваем узровень падсвядомасці, якой належыць інфармацыя. А яна захоўваецца, знаходзіцца ў недасягальных, што не паддаецца нашаму самаму смеламу ўяўленню і фантазіі, кутках і сховішчах нашых ведаў, накопленых ад стварэння Сусвету. Вопыт кожнага тысячагоддзя знаходзіцца ў мозгу кожнага з нас.
І Бог стварыў нас такімі, каб мы не памяталі і не ведалі, што было да нас. Але і даў магчымасць некаму з нас дакапацца да тайнаў, багацця і формулы бяссмерця. Ён падараваў нам ключ. А ключ – у Бібліі. І тайна раскрыецца толькі таму, хто пройдзе праз лабірынты прытчаў, загадак, малітваў. І Бог яшчэ падказвае нам адкрытым тэкстам: не забывайце, што рухавік працэсу мыслення і думак – гэта псіхічная энергія. А на яе рацыянальнае, звышрацыянальнае, выкарыстанне і нацэлены, скіраваны ўсе тэксты Пісання, – кожнае слова Евангелля!
– Я ведаю, Анатас! Евангелле – крыніца нашага жыцця.
Ён не крыўдаваў, што перабіў яго, а мо і чакаў, калі падключуся да яго прамовы, хацеў падахвочвоціць мяне. Таму ж і адразупадхапіў мае словы.
– І камень, на якім мы трымаемся і стаім. Таму што аснова жыцця – апірышча, фундамент. І вада, па якой крочыў Хрыстос, апірышча, і нават паветра...
– Я памятаю, што напісана ў першым пасланні карынфянаў. А сказана там (3:16-23): “Хіба ж вы не ведаеце, што вы – храм Божы, і Дух Божы жыве ў вас? Калі ж хто разбурыць Храм Божы, – таго пакарае Бог, таму што Храм Божы – святы; а гэты Храм – вы... Ніхто не ашуквае самога сябе; калі хто з вас думае быць мудрым у веку гэтым, той хай будзе буяны, каб быць мудрым. Бо мудрасць свету гэтага ёсць буянасць перад Богам, як напісана: “...ловіць мудрых у хітрасці іхнай...” І яшчэ: “Гасподзь ведае мудрошчы мудрацоў, што яны марныя”, Таму вось, няхай ніхто не хваліцца людзьмі, бо ўсё вашае: ці то Павал, ці то Апалос, ці Кіфа, ці свет, ці жыццё, ці смерць, ці цяпершчына, а ці наступнае, – усё ваша; а вы – Хрыстовыя, а Хрыстос – Божы.”
– Так, Антон. Бачыш, мы разумеем адзін аднаго, – поўнасцю, цалкам.
“Хіба – поўнасцю, цалкам? – нешта запратэставала ўва мне. – З чаго ты узяў? Адкуль ў табе такая ўпэўненасць?”
Але змоўчаў.
– А ты падлічваў, за які час пабудавалі храм для Бога?
– Дакладна – не.
– А гэта зусім няцяжка падлічыць. Паказаць? Па тэксце кнігі “Трэцяя кніга Царстваў” – поўных сем год. Калі ж кіравацца духам тэкста, то Саламон імкнуўся ўзвесці храм да дванаццатага году свайго праўлення, а свой дом ён змог пабудаваць за трынаццаць год. А ўвесь, паказаны Госпадам, комплекс быў пабудаваны за дванаццаць год: