Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 174
Перейти на страницу:

Сеў, азірнуўся. I ўбачыў непадалёк Мэры. Оркі прыпыніліся на беразе хуткай вузкай ракі. Наперадзе ўздымаліся горы. На высокім піку адбіваліся ўжо першыя промні сонца. Ля падэшваў гор цьмянаю плямаю ляжаў лес.

Сярод оркаў зноў распалілася злосная спрэчка, і, падавалася, зноў высьпявае бойка паміж паўночнікамі й ізенградцамі. Некаторыя паказвалі на поўдзень, некаторыя – на ўсход.

– Файна! – прамовіў нарэшце Ўглук. – Тады пакіньце справу мне! Аніякага забойства, я вам ужо казаў. А калі жадаеце кінуць усё тое, дзеля чаго столькі беглі й змагаліся, – кідайце! Я дагледжу, будзьце пэўныя. Урук-хаі – ваяры, урук-хаі зробяць справу. Няўперш. Калі баіцеся бляднаскурых – уцякайце! Вунь лес! – ён паказаў наперад. – Туды ўцякайце. Там ваш ратунак. Давай, ногі ў рукі! I хутчэй, пакуль я ня зьнёс яшчэ колькі галоваў, каб у астатніх глуздоў дадалося!

Пачулася лаянка, мітусьня, а тады большасьць паўночнікаў, мо з сотню, кінуліся наперад, не чакаючы астатніх. Пабеглі з усіх ног уздоўж ракі да лесу. Хобіты засталіся зь ізенградцамі, суворай змрочнай бандаю высакарослых, смуглявых, касавокіх оркаў зь вялізнымі лукамі й кароткімі шыракалёзымі мечамі. Тузіны чатыры было іх, сама менш. Некалькі паўночнікаў, большыя памерам ды дзёрзкасьцю, таксама засталіся тут зь імі.

– А цяпер разьбярэмся з Грышнахам, – абвесьціў Углук, але нават некаторыя зь ягоных уласных паплечнікаў баязьліва пазіралі на поўдзень.

– Я ведаю, – гыркнуў Углук. – Клятыя конюхі нас вынюхалі. Твая віна, Снага! Табе ды іншым выведнікам вушы паабсякаць. Але ж мы – ваяры! Мы яшчэ пакаштуем каніны, а мо й чаго саладзейшага.

У гэты момант Піпін заўважыў, чаму некаторыя з ваяроў паказваюць на ўсход. Адтуль пачуліся хрыпатыя выгукі й неўзабаве – га! – зноў зьявіўся Грышнах, а зь ім пара тузінаў такіх самых, як ён: даўгарукіх крываногіх пачвараў. На іх тарчах чырванела Вока. Углук крочыў насустрач.

– Што вярнуўся? – спытаў ён. – Вырашыў шукаць шчасьця з Углукам, га?

– Вярнуўся, каб прасачыць за выкананьнем загадаў ды каб вязьні ацалелі, – адказаў Грышнах.

– Насамрэч, трэба ж, га, – пакпіў Углук. – Дарма толькі ногі зьбівалі. Я сам прасачу, каб мае загады выконваліся. А мо шчэ чаго прыцягнуўся? Гэтак пасьпешліва змыўся – напэўна, на нешта забыўся.

– Забыўся на аднаго дурня, – прабурчэў Грышнах. – Але ж тут зь ім добрыя хлопцы. Шкада, калі дарма згінуць, калі дурань завядзе ў бяду. Трэ ім дапамагчы.

– Цудоўна! – зарагатаў Углук. – Ну, напэўна ж наш памагаты мае смак да бойкі, га? Напэўна, таму й вярнуўся з шляху на Лугбург. Бляднаскурыя ўжо непадалёк. I дзе твой каштоўны назгул? Пад ім падстрэлілі шчэ аднаго каня? Каб вы яго з сабою прыцягнулі, тое было б сапраўды няблага – калі праўда ўсё, што пра іх баяць.

– Назгул! – выдыхнуў Грышнах, уздрыгваючы ды аблізваючы вусны, нібы самое гэтае слова мела агідны смак, аддавалася болем, але ж і дзіўнай асалодай. – Пра тое брэшаш, што й не ўяўлялася тваім дрымучым мазгам у самых вусьцішных марах. Гэй, Углуча, каб табе самому давялося паспытаць, якая праўда ў расповедах пра іх! Надыдзе дзень, калі ты сплоціш за кожнае сваё слова тут! Дурны бугай!! – узьвіснуў Грышнах шалёна. – Ведаць трэба, што назгулы – зрэнкі Вялікага Вока! Аднак крылатаму назгулу шчэ не надышоў час лётаць сюды. Не, ён яшчэ не дазваляе ім паказвацца за Вялікай ракою, яшчэ надта рана. Яны – дзеля вайны й яшчэ дзеля адмысловага.

– Падаецца, ты зашмат ведаеш, – гыркнуў Углук. – Мо болей, чым трымае твая галава на плячох. Мабыць, і ў Лугбургу пацікавяцца, чаму ды адкуль. А да таго ўрук-хаі Ізенградку будуць разграбаць за вас бруд, як і заўжды. Ня стой тут, пускаючы сьліну. Зьбірай сваю набрыдзь! Астатняе сьвінства ўжо кульгае да лесу. Ты з сваімі лепей бяжы туды сама, а то Вялікай ракі вам болей ня бачыць! Ну, хадзем. Зараз жа! Мы ўвасьлед за вамі.

Ізенградцы падхапілі Мэры зь Піпінам на каркі й пабеглі. Беглі гадзіну за гадзінаю, прыпыняючыся толькі дзеля таго, каб перакінуць хобітаў з карка на карак. Ці з-за таго, што бегуны яны былі спрытнейшыя й сталейшыя, ці з-за якой Грышнахавай задумкі, але ізенградцы паступова перагналі мордарскіх оркаў, і тыя тупацелі ўжо за сьпінамі. Неўзабаве й паўночнікаў амаль нагналі, і лес наблізіўся.

Піпіна пабіла й падрапала на оркавых карках, параненую галаву абдзёрла аб брудную шчаку й валасатае вуха орка, які нёс яго. Наперадзе відаць былі адны пахіленыя сьпіны, і тоўстыя моцныя ногі бясконца рухаліся: уверх-уніз, уверх-уніз – няспынна, быццам вырабленыя з дроту й рогу, адбіваючы хвілю за хвіляю вусьцішнай вечнасьці.

Яшчэ да сутоньня Ўглукава банда абагнала паўночнікаў. Тых бязьлітасна палілі промні сонца, што не па-зімоваму пранізьліва зьзяла з бляклых халодных нябёсаў. Горныя оркі беглі апусьціўшы галовы, высалапіўшы языкі.

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)