Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 174
Перейти на страницу:

– Што ж, іх ня вернеш, – сказаў Арагорн нарэшце. – Мы ня здолеем ані знайсьці іх, ані злавіць. Калі яны ня вернуцца з уласнай волі, давядзецца рушыць бязь іх. Пачалі мы гэтую вандроўку на нагах, дык скарыстаймася імі.

– На нагах! – чмыхнуў Гімлі. – Ісьці на іх можна, але ж іх не зьясі.

Шпурнуў дровы ў вогнішча й плюхнуўся побач, скурчыўшыся.

– Некалькі гадзінаў таму цябе ледзь зацягнулі на роханскага каня, – засьмяяўся Ляголас. – А цяпер ты сам прагнеш зрабіцца вершнікам!

– Падаецца, на тое ў мяне болей шанцу няма, – уздыхнуў Гімлі, памаўчаў крыху й дадаў: – Калі ўжо хочаце ведаць, дык асабіста я мяркую: тое быў Саруман. Хто ж яшчэ? Узгадайце словы Эямэра: "Зьяўляецца ён, як кажуць, у абліччы старога ў плашчы з каптуром". Менавіта так. Ён зьвёў ці напалохаў нашых коней. А гэта яшчэ кветачкі, сунічкі на падыходзе, вы ўжо запомніце мае словы!

– Я запомніў, – адказаў Арагорн. – А таксама запомніў, што гэты стары быў у капелюшы, не ў каптуры. I ўсё адно я не сумняюся, што ты маеш рацыю й нам тут пагражае небясьпека, удзень ці ўначы. Але ж пакуль што мы анічога ня здольныя зрабіць – толькі адпачываць. Я павартую. Паразважаць мне трэба нашмат болей, чым паспаць.

Ноч цягнулася марудна. Арагорна зьмяніў Ляголас, а таго – Гімлі. Анічога не здаралася. Стары не зьявіўся зноў, і коні не вярнуліся.

3. Урук-хаі

Піпін бачыў цьмяны, вусьцішны сон: там ягоны слабенькі голас рэхам адбіваўся па чорных тунэлях: "Фрода! Фрода!", але замест Фрода сотні брыдкіх оркавых пысаў вырачыліся на яго зь ценяў, ашчэрыліся, сотні жудасных рук сталі хапаць яго з усіх бакоў. Дзе ж Мэры?

Абудзіўся. Халодны вецер дзьмуў у твар. Піпін ляжаў на сьпіне. Вечарэла, і нябёсы змрачнелі. Ён павярнуўся – і зразумеў, што ява ня лепшая за сон. Ягоныя ногі, рукі й глізны зьвязаныя. А побач – Мэры, белы з твару, лоб перавязаны бруднай анучай. Паўсюль вакол сядзіць ці стаіць мноства оркаў.

Павольна ў хворай Піпінавай галаве абрыўкі ўспамінаў зьнітаваліся ў цэлае ды аддзяліліся ад начнога трызьненьня. Безумоўна, ён і Мэры кінуліся ў лес. Што такое найшло на іх? Чаму пабеглі так, не зьвяртаючы ўвагі на старыну Швэндала? I доўга ж беглі, галосячы, – нават і не ўзгадаеш, як доўга, – і зьнянацку папросту ўламіліся ў оркаў. Тыя стаялі, прыслухоўваючыся, і заўважылі Піпіна з Мэры толькі тады, калі тыя апынуліся амаль пасярод іх. Тады загалёкалі, і яшчэ тузін за тузінам оркаў павыскоквалі з гушчару. Мэры й Піпін павыцягвалі корды, але оркі схацелі ня біцца, толькі схапіць іх – нават пасьля таго, як Мэры адсек некалькі рук. Малайчына Мэры!

Тады прымчаў зь лесу Барамір. Вось зь ім оркам давялося біцца. Ён пазабіваў процьму, астатнія кінуліся наўцёкі. Але хобіты далёка не адбеглі, бо наваліла зноў з сотню пачвараў, некаторыя надта вялізазныя. Сярод іх шмат лучнікаў, стралялі яны толькі ў Бараміра. Той задзьмуў у рог – ажно лес зазьвінеў рэхам, – і оркі спачатку адсунуліся, пераляканыя, але на рог ніхто не адгукнуўся, і оркі напалі яшчэ люцей, чым раней. Амаль нічога больш Піпін ня памятаў. Толькі тое, як Барамір сядзеў, прываліўшыся сьпінаю да дрэва, ды выцягваў з грудзей стралу, а тады раптоўна абрынулася цемра.

"Падаецца, мяне стукнулі чымсьці па галаве, – сказаў сам сабе. – Цікава, як там Мэры, не зьнявечылі яго? А дзе Барамір? Чаму оркі нас не забілі? Дзе мы й куды кіруемся?"

Адказу не было. Хобіт пачуваўся хворым і надта зьмерз. Падумаў: "Чаму толькі Гэндальф пераканаў Эльранда! Вось бы

нам не дазволілі йсьці! Якая зь мяне карысьць? Адна перашкода: пасажыр, кавалак паклады. А цяпер мяне скралі, і я – кавалак паклады для оркаў. Хоць бы Швэндал ці хто зьявіўся ды вярнуў нас! Але чаму б на тое спадзявацца? Ці ж гэта ня ўпоперак усім плянам? Як жа мне вызваліцца, га?"

Паварушыўся крыху, патузаў вяроўкі – усё дарма. Орк, які сядзеў побач, зарагатаў і сказаў нешта паплечніку на агіднай орцкай гаворцы.

– Адпачывай, пакуль адпачываецца, ты, дурылка! – гыркнуў тады Піпіну на Агульнай мове, якая ў ягоных вуснах гучала ці не агідней за орцкую. – Адпачні! Неўзабаве будзе тваім ножачкам працы. Шчэ ня раз пашкадуеш, што ня вылежаўся, пакуль мы патрапім дахаты.

– Мая б воля, ты ўжо цяпер пашкадаваў бы, што ўвогуле жывы, – прыстрашыў другі. – Ты ў мяне павішчэў бы, пацучаня недамернае!

Ён нахіліўся над Піпінам, прысунуўшы жоўтыя іклы да самага Піпінавага твару. У руцэ орк трымаў чорны нож з доўгім вызубраным лязом. Прашыпеў:

1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)