Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 110
Перейти на страницу:

«Федэратыўная канцэпцыя мела на сваім баку ўвесь бельведэрскі лагер і падтрымку Юзафа Пілсудскага, але ў войску, якое фарміравалася як нацыянальная армія, разуменне гэтых імкненняў было нязначнае. Войска спантанна і на кожным кроку праводзіла палітыку, якая адпавядала канцэпцыі інкарпарацыі».

Адносіны да Польшчы і палякаў раз’ядналі беларускіх палітыкаў. Паводзіны войска і адміністрацыі ажыўлялі ідэю заходнерусізму. У Радзе БНР рашуча антыпольскія пазіцыі займалі дзеячы БПСР і БПСФ. Частка палітыкаў гэтых партый, асабліва федэралісты, не былі таксама прыхільнікамі паразумення з саветамі, але ў склаўшайся сітуацыі аднолькавым злом яны лічылі заключэнне якіх-небудзь пагадненняў з любым змагаючымся бокам, бачачы ў дзеяннях кожнага з іх ажыццяўленне сваіх імперыяльных памкненняў.

Аднак паразумення з палякамі шукалі дзеячы, згуртаваныя вакол прэм’ера ўрада БНР Антона Луцкевіча. Не давяралі яны бальшавікам і спадзяваліся ў выпадку перамогі Польшчы на выкананне абяцанняў начальніка Польскай дзяржавы дадзеных у Вільні і Мінску. 20 лістапада падчас сустрэчы А. Луцкевіча з Ю. Пілсудскім было ўзгоднена, што Рада БНР пераўтворыцца ў Нацыянальную беларускую раду, што абазначала б замену яе статусу з дзяржаўнага прадстаўніцтва на нацыянальнае. Гэтая дамоўленасць была адкінута большасцю чальцоў Рады. Прыхільнікі захавання незалежнасці Беларусі — Вацлаў Ластоўскі, Пётр Крачэўскі, Васіль Захарка, Аляксандр Цвікевіч, кс. Адам Станкевіч, Тамаш Грыб — рашылі адклікаць з паста прэм’ерміністра Антона Луцкевіча і такім чынам пазбавіць яго паўнамоцтваў выступаць ад імя Рады БНР. Прыхільнікі Луцкевіча з Паўлам Алексюком на чале прапанавалі стварэнне «Дырэкторыі», якая выконвала б ролю нацыянальнага прадстаўніцтва, і далейшае вядзенне перагавораў з палякамі. 13 снежня 1919 г. большасць чальцоў Рады новым прэм’ерміністрам абрала Вацлава Ластоўскага і абвясціла сябе Народнай Радай БНР, старшынёй якой стаў Пётр Крачэўскі. Астатнія, прыхільнікі супрацоўніцтва з Польшчай, абвясцілі сябе Найвышэйшай Радай БНР і на пасадзе прэм’ерміністра пакінулі Антона Луцкевіча. Старшынёй Найвышэйшай Рады стаў Іван Серада. Некалькі дзён у Мінску існавалі два беларускія ўрады і дзве рады, якія выступалі ад імя беларускага народа. Неўзабаве ўрад В. Ластоўскага і частка чальцоў Народнай Рады былі палякамі арыштаваны. Пасля вызвалення з турмы большая частка іх падалася ў Коўна, дзе атрымалі статус эміграцыйнага ўрада і сродкі на вядзенне канспіратыўнай дзейнасці на тэрыторыі Польшчы. Антон Луцкевіч і большасць чальцоў Найвышэйшай Рады пераехалі ў Вільню. Быў гэта заадно канец надзеі на вырашэнне беларускіх праблем пры падтрымцы Польшчы. Папраўдзе яшчэ 24 сакавіка Вацлаў Іваноўскі, у якога былі паўнамоцтвы Найвышэйшай Рады, заключыў з Леанам Васілеўскім, які прадстаўляў начальніка Польскай дзяржавы, пагадненне ў справе ўрэгулявання польска-беларускага жыцця на Міншчыне, але ўжо не было адпаведнай атмасферы і — як выявілася — часу на ажыццяўленне падпісаных абавязацельстваў. Юры Туронак пісаў:

«У ідэі польска-беларускага супрацоўніцтва былі аднак па абодвух баках многія праціўнікі. Была яна новай з’явай і па гэтай прычыне мала зразумелай. Рашучая большасць памешчыкаў у Беларусі патрабавала не канфедэрацыі, але яе інкарпарацыі ў склад Польшчы, згаджалася з магчымасцю пайсці ў будучым на пэўныя культурныя ўступкі беларусам, аднак абуралася з прычыны трактавання іх як палітычнага партнёра. (…) Гэтай ідэі супрацьстаўлялася таксама прараганда беларускіх эсэраў, якія не раз выкарыстоўвалі скандальныя і безадказныя паводзіны войска і польскай адміністрацыі і, спасылаючыся на лозунг незалежнасці краіны, абвінавачвалі абаронцаў гэтага супрацоўніцтва ў згодніцтве перад Польшчай і здрадзе нацыянальным інтарэсам».

1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)