Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў
Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў

Электронная книга - «Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў». Краткое содержание книги:

Бегаў, зварыў мярзотную каву, кашляў, глытаў макроту, паліў без супынку. Потым пачаліся мэтамарфозы: шафа стала дзьвярмі, у якіх намалявалася бабулька з зашмальцаваным рушніком і прадрапала: „Калі ноччу захочаце ў туалет, дзевушка, рабіце проста ў вядро, я на раніцу вынесу”. Метамарфозы працягваліся. „Ня трэба, траляля Пятровіч”. Кветкавы гаршчок стаў попелкаю, тэлевізар — сталом, цьмяная лямпачка ўверсе — загадкавым сталактытам, ён — заснулым на маіх каленях алкаголікам. Іспанскі мастак і канкістадор Хасэ Мануэль Дасьвіданья маркотна глядзеў на мяне са сьцяны.
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 40
Перейти на страницу:

9

Парады

...............

Сысьці З ГОДНАСЬЦЮ

Дара Малярыя

................

Прывітанне, малая!

Ты выбрала самагубства — што ж, гэта твая свабода, ты маеш поўнае права распараджацца сваім жыцьцём гэтаксама, як сваімі кішэннымі грашыма або вольным часам. Ня ведаю, што цябе падштурхнула пакінуць гэты „вар'яцкі, вар'яцкі, вар'яцкі сьвет”, але калі ты сур'ёзна вырашыла сысьці, то зрабі гэта, як і належыць жанчыне новага стагодзьдзя (а я гляджу, ты ўжо сапраўдная жанчына, бо самагубства — адказны, дарослы ўчынак) — зрабі гэта прыгожа, стыльна, гігіенічна, бяз сопляў і размазанай па твары тушы. А мы — Дара Малярыя і твой надзейны сябра „Ваў” — дамо табе некалькі карысных парадаў. Існуе шмат спосабаў зьвесьці рахункі з жыцьцём. Возьмем самыя распаўсюджаныя й правераныя на практыцы: павешаньне, атручаным, ускрыццё венаў і скачок з вышыні. Утапленне або кіданне пад цягнік стала ў наш час нечым пошлым, „з прэтэнзіяй”, ты ж не Кацярына і ня Ганна Карэніна якая-небудзь, а сучасная, нармальная, здаровая жанчына. Дзіраваць з пісталета сваю ачаравальную галоўку? Не, пакінем гэта мужчынам. Такім чынам, пачнем з павешаньня.

Вешацца лепш за ўсё раніцай, калі продкі на працы і ніхто ня будзе заламваць табе рукі й ламіцца ў дзьверы твайго пакою. Што табе патрэбна? Добры рэмень з натуральнай скуры, падыйдзе таксама шнур ад бумбоксу ці, на горшы выпадак, звычайны шпагат. Калі ў тваім доме няма добрых крукоў, можна скарыстаць доўгі тоўсты цьвік. Папрасі свайго бойфрэнда, ці, калі сам бойфрэнд і зьяўляецца прычынаю твайго рашэньня, ягонага лепшага сябра ўбіць яго ў сьцяну. Ёсьць навык — зрабі гэта ўласнаручна, бо сыходзіць з жыцьця лепш нікому нічым не абавязанай, Тое, што ты выбрала ў якасьці „прылады працы”, мусіць шчыльна ахопліваць шыю, але ўсё ж неабходна пакінуць пару санты мэтраў для сьцісканьня. Вешацца лепш басанож. Шыю можна змазаць для гарантыі вільготным крэмам, і самым удалым для падобных выпадкаў лічацца крэмы „Nivea”. Рэзкім рухам выбі з-пад сябе зэдлік (фатэль ці стос збору твораў Купалы тут не падыходзяць), паслаб мышцы жывата і — шчаслівай дарогі!

Плюсы: спосаб досыць гігіенічны й чысты, пасьля цябе не застанецца ні мора крыві, ні раскіданых па пакоі мазгоў. Да таго ж ад цябе патрабуецца мінімум затратаў.

Мінусы: памятай, што ненадзейна забіты цьвік можа адбіць у цябе ўсялякую ахвоту да падобных учынкаў, бо дубль — два надае ўсяму працэсу нешта камэдыйнае. Яшчэ: каб адштурхнуць ад сябе табурэтку, трэба перадолець жывёльны інстынкт самазахавання, які, натуральна не ўпрыгожвае жанчыну 21 стагодзьдзя. А перадолець яго бывае ой як цяжка!..

Музыка: „Enigma”, раннія „Pink Floyd”, Грыг.

Прыклад перадсмяротнай цыдулкі:

Дарагія мама й тата!

Па сачыненні мне 5/4. Джэка я выгуляла. Званіла цётка, прасіла прывезьці ёй сульфадымэтаксін. Аліку перадайце, каб больш не тэлефанаваў. На вячэру не чакайце.

Ваша дачка.

(Пасьля напісаньня цыдулкі дасканала правер арфаграфію. Слова „сульфадымэтаксін” правер па слоўніку замежных словаў.)

Атручаным... Дваццатае стагодзьдзе дало нам тысячы лекавых сродкаў, з дапамогай якіх можна пакінуць гэты сьвет лёгка й прыемна, з прысмакам чагосьці хвалюючага й рамантычнага — быццам сыходзіш з жыцьця пад кадры „Сібірскага цырульніка”. Прымі адпаведную колькасьць пігулак (гл. Табліцу), і залезь пад тонкую коўдру, у свежую пасьцель. Бялізну папярэдне высьцірай новым „Асам” — ён дорыць сьвежасьць усёй сям'і й зьяўляецца фундатарам нашага з табою часопіса. Ажыцьцяўляць задуманае лепш альбо перад сном, альбо зранку. Глытай пігулкі па адной, а ня кідай у рот жменяй — так лягчэй пазьбегнуць ванітнага рэфлексу. За дзень да справы лепш адмовіцца ад усялякае ежы. Запіваць пігулкі налепей звычайнвй піцьявой вадою. Галоўнае, каб у цябе быў у запасе час, каб гадзін восем цябе ніхто не турбаваў. Прыемных сноў!

Плюсы: абсалютная чысціня. Адысці ў сне — прыгожа, духоўна і эстэтычна. Бацькі не адразу зразумеюць, што ты назаўсёды засталася ў краіне летуценьняў. У іх будзе час пабыць сам-насам.

Мінусы: дактары насабачыліся цяпер ратаваць атручаных, так што чым пазьней цябе знойдуць, тым лепш. Знойдуць рана — ёсьць верагоднасьць аблому.

Музыка: Вэрдзі, зборка „Love ballads”.

Для ўскрыцця венаў трэба абраць дзень, калі ўсе дамашнія зьяджаюць куды-небудзь на лецішча. За дзень да справы паскардзіся бацьку на тупыя нажы — няхай заточыць іх да таўшчыні воласу. Каб нічога не западозрыў, актыўна бяры ўдзел у гатаваньні салатаў, абіраньні бульбы, нарэзцы хлебу. Зьехалі? Напоўні ванну цёплай вадой і — за справу! Старайся не варушыць рукамі й наагул на іх неглядзець. Папрасі ў настаўніка па СМК рэпрадукцыю карціны якога-небудзь перадзьвіжніка, уладкуй яе на краі ванны й атрымлівай асалоду. Не ляжыць душа да жывапісу — надзень цёмныя акуляры. Праз хвілінаў восем надыйдзе прыемная санлівасьць... На схеме зьлева паказанае мейсца на руцэ, дзе ўскрыццё прыносіць максімальны эфэкт (схема распрацаваная нашымі даўнімі сябрамі — мэдцэнтрам „Вітаманус”. „Вітаманус — гэта здароўе для ўсёй сям'і, уключаючы сабаку!)

1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)