Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Мясцовы час». Краткое содержание книги:

Падзеі ў другім рамане Алеся Аркуша «Мясцовы час» адбываюцца на Полаччыне прыканцы 80-х – пачатку 90-х гадоў. Наваполацкае літаратурнае аб’яднаньне «Крыніцы», рок-гурт «Мясцовы час», Таварыства Вольных Літаратараў – знакавыя культурніцкія зьявы Полаччыны канца ХХ ст., зь якімі аўтар быў зьвязаны.
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 43
Перейти на страницу:

Дзякуй табе за ўсё. Пішы.

Шчыра адданы Юра

12.01.1992

Гародня

Мастак Сяржук Цімохаў нарадзіўся ў самай глыбіні Палесься, у вёсцы з адпаведнай назвай — Кротаў. Зь дзяцінства ня ведаў ніякай іншай мовы, акрамя беларускай. Пасьля восьмай клясы выправіўся ў вялікі сьвет — паступаць у Менскую мастацкую вучэльню. І паступіў. Сяржук любіў расказваць за сяброўскім сталом, зь якімі пакутамі ён выціскаў зь сябе беларушчыну, каб стаць сапраўдным месьцічам, а ня нейкім калгасьнікам зь цёмнай правінцыі.

Ужо будучы студэнтам мастацка-тэатральнага інстытуту апынуўся ў кампаніі адраджэнцкай моладзі. Пачаў хадзіць на сьпеўна-драматычную «Майстроўню», дзе і пазнаёміўся зь Сержуком Сокалавым-Воюшам. Калі Цімохава разьмеркавалі ў Наваполацак, нейкі час ён з жонкай Рытай і дачкой Вальжынай жыў у Сокалавых. Дарэчы, той партрэт Івана Луцкевіча, які вісеў у сьвятліцы Воюша, якраз і намаляваў Цімохаў. Абодва Сержукі былі прыхільнікамі старажытнай веры беларусаў — паганства. Яны маглі бязконца апавядаць пра Купальле і сьпяваць народныя песьні, а Цімохаў тут быў асаблівым адмыслоўцам, ён сьпяваў неяк па-старажытнаму — гарлавым сьпевам.

Калі Мудровы зьехалі на расейскую Поўнач, Цімохавы перабраліся ў іх кватэру. Я часта там бываў. Рыта намалявала некалькі вокладак для альманаху «Ксэракс Беларускі», у тым ліку і для падпольнага першага нумару.

Неўзабаве Цімохаў стаў галоўным мастаком Полацка і атрымаў уласную кватэру. Цімохаўскія ўлазіны прайшлі шматлюдна і гучна. На іх прысутнічаў увесь квет творчай інтэлігенцыі Полаччыны.

Полацак адразу адчуў уплыў Цімохава на сваё культурніцкае жыцьцё. Разам з полацкім мастаком Аляксандрам Канавалавым Сяржук заснаваў прыватную галерэю «Рыса». Спачатку яна месьцілася ў паўпадвальным памяшканьні былой Брацкай школы, дзе прыканцы 80-х быў створаны Музэй беларускага кнігадрукаваньня. Празь нейкі час «Рыса» перабралася ў Спаскі гарадок, дзе атрымала ў ільготную арэнду разьлеглае памяшканьне ад Полацкага цагельнага завода. Мясцовае мастацкае жыцьцё завіравала вакол «Рысы».

Сымбалічным аказаўся дзень 8 верасьня 1990 года. У Полацку праходзіла чарговае Скарынаўскае сьвята. Але ўпершыню з размахам і нацыянальным гонарам. Прыехала кіраўніцтва краіны на чале з тадышнім першым намесьнікам старшыні Вярхоўнага Савета Станіславам Шушкевічам. Адразу на некалькіх пляцоўках выступалі фальклёрныя калектывы. Полацак быў завешаны Скарынаўскімі плякатамі і эмблемамі сьвята, якія намаляваў Цімохаў. Але асноўнай падзеяй сталася адкрыцьцё полацкага Музэя беларускага кнігадрукаваньня ў будынку былой Брацкай школы. І менавіта ў гэты дзень, 8 верасьня, мы адзначалі 30-годзьдзе Цімохава.

* * *

Дарагі Алесь!

Вось дасылаю табе новы нумар нашай гарадзенскай газэты «Пагоня». Дзякуй за матэрыяльчык пра «Мясцовы час» і здымак Алеся Кузьміна. У хуткім часе надрукуем. Вось учора ўвечары вярнуўся я зь Менску. Вечарына 29.04. у Доме літаратаў Саюза пісьменьнікаў Беларусі прайшла добра. Вёў сустрэчу Сяргей Кавалёў. Акрамя мяне, Пацюпы і Сідарука выступілі: Леанід Дранько-Майсюк, Славамір Адамовіч, Сяржук Мінскевіч, мастацтвазнаўца Яўген Шунейка. Вечарына праходзіла ў Каміннай залі. Лёнік Галубовіч здымаў для ТБ. Так што глядзі праграму «Студыя МЭТА». На вечарыне прысутнічала ў асноўным моладзь. Ведаеш, як ні дзіўна, але аніхто з кіраўніцтва СП не прысутнічаў, хаця ў той час шмат старэйшых пісьменьнікаў бадзялася па калідорах ДЛ альбо піла ў кавярні...

Ідэя стварэньня альтэрнатыўнай літарганізацыі вельмі слушная і, згодзен з табой, трэба як найхутчэй зьдзяйсьняць нашыя пляны. Але хто згодны ўвайсьці ў новую суполку? Якія кандыдатуры? Дзе ўзяць сродкі? Мо маеш якія прапановы? Напішы, калі ласка, як ты сабе гэта ўсё ўяўляеш, падзяліся меркаваньнямі. Дзе праводзіць устаноўчы сход? З кім ты ўжо вёў перамовы?

Ці чытаў ты ў «Маладосці» №3, 92 агляд паэзіі 1991 А.Марціновіча? Ведаеш, ён з такім імпэтам бэсьціць «новую генэрацыю» і робіць напрыканцы высновы, што «ўсё гэта» (творчасьць маладых, якія заўсёды «ў рожкі» са старэйшымі) — узьдзеяньне гнілога Захаду. Калі не чытаў — абавязкова пачытай. Там пра ўсіх — і пра мяне, і пра Пацюпу, і пра Мінкіна, і пра цябе.

Пацюпа піша своеасаблівы адказ Марціновічу, які мы зьбіраемся ў хуткім часе надрукаваць.

Ну, здаецца, і ўсё. Дзякую загадзя за працу над маёй кніжыцай. Спадзяюся, што ўсё будзе на ўзроўні.

1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 43
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)