Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Мясцовы час». Краткое содержание книги:

Падзеі ў другім рамане Алеся Аркуша «Мясцовы час» адбываюцца на Полаччыне прыканцы 80-х – пачатку 90-х гадоў. Наваполацкае літаратурнае аб’яднаньне «Крыніцы», рок-гурт «Мясцовы час», Таварыства Вольных Літаратараў – знакавыя культурніцкія зьявы Полаччыны канца ХХ ст., зь якімі аўтар быў зьвязаны.
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 43
Перейти на страницу:

Чакаю лістоў ад цябе з допісамі.

Твой Юра

23.05.1992, Гародня

Р.S. Перадавай прывітаньне жонцы, Вінцэсю і ўсім астатнім.

* * *

Справа з выданьнем першай кніжкі Юрыя Гуменюка наблізілася да фінальнай рысы. Мы зь Вінцэсем утрэсьлі ўсе пытаньні з аўтарам — і адносна назвы, і адносна правак у вершах. Алесь Аўчыньнікаў намаляваў вокладку, гэткую мадэрнісцкую, у стылі 20-х гадоў. Я купіў паперу на вокладку. Гэта былі звычайныя наборы для чарчэньня, так званы ватман, бо ў наваполацкай друкарні не было ніякай паперы, акрамя газэтнай.

У адзін прыгожы дзень я выправіўся да дырэктаркі наваполацкай друкарні з рукапісам кнігі Гуменюка «Водар цела». Першыя перамовы скончыліся тым, што дырэктарка папрасіла пакінуць рукапіс на прагляд. Калі я прыйшоў другі раз, то дырэктарка пачала дзіўную размову пра тое, што варта было б мець нейкае рэдактарскае заключэньне адносна мастацкай вартасьці рукапісу. Відавочна, ёй ня надта спадабаліся вершы Гуменюка. Або яна проста хацела падстрахавацца.

— А вас задаволіць рэдактарскае заключэньне з выдавецтва «Мастацкая літаратура»? — Такі паварот справы быў для мяне нечаканым, раней ніякіх заключэньняў друкарня ад мяне не патрабавала.

— Канешне, — сказала дырэктарка. — Гэта будзе лепш за ўсё.

У гэты ж дзень я патэлефанаваў паэту Леаніду Дранько-Майсюку, які працаваў рэдактарам у «Мастацкай літаратуры», і патлумачыў сытуацыю. Леанід абсалютна не зьдзівіўся такой просьбе, толькі папрасіў даслаць рукапіс. Літаральна праз тыдзень мы мелі вельмі пазытыўную рэкамэндацыю, у якой Дранько-Майсюк высока ацаніў вершы Гуменюка і рэкамэндаваў іх да друку.

Далей ужо было справа тэхнікі. Кнігу набралі. Мы зь Вінцэсем яе вычыталі. І празь некалькі дзён я прыйшоў у друкарню забіраць гатовую прадукцыю.

* * *

Дарагі Алесь!

Ты мяне абрадаваў, даслаўшы асобнічак маёй ксёнжачкі. Я вельмі ўдзячны табе, бо «Водар цела» глядзіцца нармалёва, салідна. Нават без фатаздымкаў і малюнкаў. Хаця яны тутака былі б дарэчы. Праўда, вы (ты й Вінцэсь) як рэдактары ўставілі і сваіх 5 капеек. Але нічога, Бог вам прабачыць! Бо вы ўсё ж як ніяк хросныя бацькі маёй ксёнжачкі! Трэба, Алесь, ужо пачынаць раскрутку, рыхтаваць «опінію» праз прэсу. Вядома, самому мне ў «ЛіМ» пісаць няёмка, але на Гарадзеншчыне амаль уся прэса «падвязана»...

Чытаў я ў «ЛіМе» артыкул Н.Гальпяровіча. Нешта дзядзька гаворыць слушна, але й не заўсёды рацыя на ягоным баку. Лічу, што якраз трэба ствараць альтэрнатыўныя суполкі. А нашыя выданьні ані якім «самвыдам» назваць нельга. Зь цягам часу, спадзяюся, будзе ўсё на высокім узроўні. І ў вас, і ў нас у Гародні.

А вось з прэзэнтацыяй «Водара цела» ў вас і ня ведаю што рабіць. Вядома, буду тэлефанаваць табе. Вось учора размаўляў па фоне (які тэле-) з Масарэнкам (гал. рэдактар часопіса «Першацвет». — А.А.) наконт аплаты дарогі. Ён абяцаў высьветліць. Запрашаў я таксама й Вітака Чаропку на прэзэнтацыю ў Наваполацак. Ён згадзіўся, але таксама ня ўпэўнены. Ведаеш, зараз цяжка з часам і транспартам. Але я пастараюся пад’ехаць да цябе (як і казаў раней) недзе 14-га.

Карацей, буду тэлефанаваць. Пастарайся быць на працы 9-га, 10-га, 13-га, каб атрымаць ад мяне інфармацыю. Сустрэчу можна было б правесьці 1516, каб мы з Чаропкам спакойна паехалі ў Менск і патрапілі на прэм’еру «Першацвета» 17-га. Дарэчы, чытаў у «Чырвонай змене» ўрывак з маёй аповесьці?

Прывітаньне Вінцэсю!

Шчыра адданы Юры Гумянюк

4.11.1992

Гародня.

* * *

Усьлед за Полацкам і Наваполацкам да самастойнага кнігадрукаваньня далучыліся Паставы — невялікі райцэнтар на поўначы Беларусі. Спачатку пастаўцы заснавалі свой літаратурны альманах «Рунь» і пачалі яго штогод выдаваць у мясцовай друкарні. Ініцыятарам гэтай пачэснай справы стаў тамтэйшы паэт Алесь Касьцень. Гэтую навіну я сустрэў зь вялікай радасьцю і неўзабаве навязаў кантакты з Касьценем, які стаў апэратыўна дасылаць мне пастаўскія кніжныя навінкі. Алесь працаваў журналістам у сталічнай газэце «Звязда» і таму меў уплыў у сваім рэгіёне. Відавочна, у кнігавыдавецкай справе яму дапамагалі мясцовыя гаспадарнікі і старшыні калгасаў, пра якіх Алесь пісаў у «Звяздзе». Прынамсі сувязі ў гэтым асяродзьдзі ён абавязкова павінен быў мець. Сябраваў ён і з дырэктарам пастаўскай друкарні.

Карацей, Алесь Касьцень быў наш чалавек, зь якім не дарма мяне зьвязаў лёс. Менавіта Алесь затым адыграе адмысловую ролю ў паўставаньні нашай будучай незалежнай літаратурнай суполкі.

А мы па-ранейшаму марылі пра свой літаратурны часопіс.

* * *

Прывітаньне, Алесь!

Атрымаў твой чарговы ліст, які датаваны 28.01.93. Але ж мы з табой файна паразмаўлялі 29-га, таму многія пытаньні аўтаматычна здымаюцца. Затое пытаньне назвы нашага будучага часопіса застаецца адкрытым. Я не разумею, чаму табе мае прапановы прыйшліся не даспадобы. Асабліва «Піраміда», у якой ты бачыш адно геамэтрычную фігуру і перадражніваеш «чаму не "Цыліндар"». Гэта, відаць, выдаткі тваёй «тэхнічнай» адукацыі.

1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 43
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)