Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 200 201 202 203 204 205 206 207 208 ... 332
Перейти на страницу:

З заказам ён мяне не падганяў, толькі патлумачыў:

– З партрэтам мы пачнем заўтра – а мо і паслязаўтра. А пакуль прывыкай да мяне, прыглядайся, ужывайся, так бы мовіць, у мяне. Кожны дзень, нават калі ты і не будзеш працаваць над маім заказам, будзе аплачвацца...

Поціск плячэй замест адказу.

– Дык вось, працягваючы нашую размову пра Святое Пісанне, – Анатас падаў шкалік з каньяком, накрыты скрылікам лімона. – Я гэтаму прысвяціў усё сваё жыццё... Ёсць яшчэ некалькі чалавек на зямным шары, якія вывучаюць гэты шматзначна зашыфраваны тэкст... Пераканаліся, што гэта папярэджанне нам, сучаснікам і нават наступным пакаленням. Калі мы скончым даследванні, звядзем усё ў адну кнігу. Выдадзім яе на розных мовах. І тады чалавецтва зірне на сябе зусім інакш, шмат ад чаго пазбавіцца... Бог умольвае, просіць, даруе, чакае пакаяння... Мудрасць жа заключаецца ў строгім і бездакорным выкананні жыццёвых правілаў.

– Згодзен...

– Я гэтаму вельмі рады.

– Біблія – гэта ўсе кнігі чалавецтва, сабраныя ў адну. Нам яе вывучаць і вывучаць...

– Твая думка супадае з маёй... Нельга сёння лічыць сябе па-сапраўднаму адукаваным чалавекам, не пазнаёміўшыся, хаця б з большага, з Бібліяй. Вось тут ў мяне і іншыя кнігі, трохі пазнейшага часу. Самае першае з выдадзеных у Еўропе. Першая кніга, надрукаваная наборным шрыфтам на лацінскай мове, у друкарні Гутэнберга ў Майнцэ, у Нямеччыне, у 1455 годзе...

– Так, але і нам ёсць чым ганарыцца, хаця б тым, што ў гісторыі ёсць дзень шостага жніўня 1517 года. Францішак Скарына выдаў першую кнігу Псалтыр, якую “повелел тиснути русскими словами, а словенским языком”. І за два гады пасля гэтага выдаў яшчэ дваццаць дзве кнігі Старога Запавету пад агульнай назвай “Библия руска выложена доктором Франциском Скориною из славнаго града Полоцька, богу ко чти и людем посполитым к доброму научению”. А якія застаўкі ён сам зрабіў! А знак яго нараджэння – зацьмненне сонца месяцам – стаў гербам Скарыны, сімвалам супярэчлівасці нашага быцця, глыбінных духоўных таямніцаў, знамянальных падзеяў, дзе святло перамагае цемру...

– І заўсёды – перамагае? – нечакана перабіў мяне Анатас, як здалося мне не без з’едлівасці, пад’южвання...

– У крайнім выпадку, свет да гэтага імкнецца.

– Варты адказ. Разумовыя магчымасці чалавека не маюць межаў, але яны дзейнічаюць у часовых рамках, і ў вялікай ступені залежаць ад псіхаэмацыянальнага стану асобы. Вось давай возьмем з табой такую тэму, як домабудаўніцтва – пабудова Храма Гасподняга... Тым больш, што ты адгарнуў частку напісанага пра тое – Першая Параліпаменон... Прачытай на выбар, што там напісана.

Я выбраў наўгад раздзел – 1 Параліпаменон (Р.22, 11-16, 19):

– ... І цяпер, сын мой! ды будзе Гасподзь з табою, каб ты быў дабрапаспяховы і пабудаваў дом Госпаду Богу твайму, як Ён казаў табе. Ды надзеліць цябе Госпадзь сэнсам і розумам, і паставіць цябе над Ізраілем, і таму выканай Закон Госпада, Бога твайго.

Тады ты будзеш мець поспех у дабрыні, калі будзеш старацца выконваць статуты і законы, якія запаветаваў Гасподзь Майсею для Ізраіля.

Будзь цвёрды і мужны, не бойся і не сумуй.

І вось я, пры беднасці сваёй, прыгатаваў для дома Гасподня сто тысяч талантаў золата і тысячу тысячаў талантаў срэбра, а медзі і жалезу няма вагі, таму што іх дужа шмат; і дрэвы і камяні я таксама нарыхтаваў; а ты яшчэ дадай да гэтага.

І так – наладзьце сэрца вашае і душу вашую да таго, каб патрабаваць Госпада, Бога вашага. Устаньце і пабудуйце светач Госпаду Богу, каб перанесці каўчэг запавета Гасподняга і свяшчэнныя сасуды Божыя ў дом, які ствараецца імем Гасподнім...

Я замоўк, але Анатас не дазволіў мне спыніцца.

– Далей, далей, спадар Антон.

– І цяпер, Бог Ізрайлеў, ды будзе правільным слова Тваё, якое Ты вымавіў рабу твайму, Давіду, бацьку майму!

Сапраўды, ці Богу жыць на зямлі? Неба і неба нябёсаў не ўмяшчаюць Цябе, тым меней гэты храм, які я пабудаваў.

Але будзь паслухмяны малітве раба Твайго і дараванню яго, Госпадзі, Божа мой; пачуй вокліч і малітву, якою раб Твой умольвае Цябе цяпер. Ды будуць вочы Твае раскрыты на храм на гэты дзень і ноч, на гэнае месца, пра якое Ты гаварыў: “Маё імя будзе там”; пачуй малітву, якою будзе маліцца раб Твой на месцы гэтым...” – 2 Параліпаменон (Р.6, 17-20).

– Добра. У прачытаным тэксце ты што-небудзь зразумеў?

– Размова ідзе пра будаўніцтва Божага Храма. Такога, як і пабудавала пазней Еўфрасіння Полацкая.

– А ты калі-небудзь задумваўся над тым, што ў гэтым тэксце вызначаны навуковы і тэхналагічна-будаўнічы трактат, каштарыс, ды яшчэ з падрабязным апісаннем той будоўлі.

1 ... 200 201 202 203 204 205 206 207 208 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)