Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 201 202 203 204 205 206 207 208 209 ... 379
Перейти на страницу:

– Данке, Петэр, данке... Дзякуй!

– І Ён у тыя дні ўзышоў на гару памаліцца. І ўсю ноч прабыў у малітве да Бога...

Васіліха сказала першы сказ і паглядзела на сваіх маленькіх слухачоў. Кожнаму перад гэтым яна дала па коржыку з жытняй мукі, падмяшаўшы туды намолатых грушак-дзічак, – і смакталі дзеці яе прысмакі, слухалі, пра што баяла-расказвала Васіліха. А яна як пастар была над імі, як усё роўна праводзіла катэхізацыю, сеючы ў дзіцячыя душы першыя зярняткі, каб узышлі яны добрым парасткам, а потым і буйным коласам, каб ведалі, Каму яны ўдзячны сваім з’яўленнем, і ад Каго залежала іх будучае шчасце...

Мудрая была бабуля Васіліха, усіх магла абагрэць, кожнага ахутаць сваёй дабрынёй.

– Ноч была і не сказаць каб і не доўгая, але ж і не кароткая, а такая, якая бывае акурат у Бога. Калі ж прыйшоў дзень, калі прабіліся праз воблакі першыя промнікі сонца, склікаў Ён вучняў адданых Сваіх, але выбраў зь іх толькі дванаццаць...

“Я выбіраю вас, бо Бог выбраў вас, і вы будзеце цяпер Апосталамі. І будуць пра вас ведаць праз стагодзьдзі і стагодзьдзі, і будзеце вы несьці людзям усяго свету маю праўду і вучэньне, слова божае і Яго дабрыню...”

І пачаў Ён называць кожнага зь іх, каб пачуў тое Бог, каб ведалі пра тое людзі. Найперш назваў Сымона, каторага і назваў Пятром, як і імя нашага Петруся, і Андрэя, брата яго, Якава і Яна, Піліпа і Баўтрамея...

А потым і Мацьвея, Хаму, Якава Алфеева і Сымона, называнага Зілотам...

“Якія цікавыя імёны, – падумаў Пятрусь, гледзячы на сваіх сяброў – Віцьку Дударэнку, Кольку і Андруся, – мо то пра іх і расказвае баба Васіліха? І адкуль, цікава, яна ведае столькі імёнаў?”

– А потым пачаў – Юду Якубавага, а пасля і другога Юду – Іскарыёта. Гэта ён, дзетачкі мае, пасля і выдаў Ісуса Хрыста, стаў здраднікам і закляйміў сваё імя на ўсе вякі вечныя. Вось і ўсе яны дванаццаць, і ўсе яны ўвайшлі ў гісторыю – у вялікую сьвятую кнігу, якая перадаецца з рук у рукі, з пакаленьня ў пакаленьне...

І, зыйшоўшы зь імі, стаў Ён на роўным мейсцы, і свяцілася круга Яго, як сонца, як месячык, і мноства вучняў Яго і шмат народу з усяе Іудзеі і Ерузаліму, і іншых прыморскіх мясьцінаў і паселішчаў – Тырскіх і Сідонскіх... Шмат і шмат народу папрыходзіла туды, і не зьлічыць усіх. Кожны хацеў не толькі паслухаць Яго, а і пазбавіцца хваробаў і немачаў сваіх, як і тыя, хто цярпеў пакуты ад нячыстых духаў, якія невядома і як авалодалі чалавечымі душамі. Мусіць жа, усё ад таго, што не было ў іх сэрцах Госпада і Яго вучэньня. Калі ж толькі яны прасілі Яго пазбавіць іх хвароб – і яны пазбаўляліся, рабіліся здаровымі...

І тады, дзетачкі мае ўлюблёныя, людзі зразумелі, што Ён валодае вялікай сілай, цудадзейнымі здольнасьцямі, і кожны імкнуўся хаця б дакрануцца да яго адзеньня, – і не памыляліся: ад Яго сыходзіла Боская сіла і моц, і тут жа перасялялася ў тых, хто верыў, што сапраўды вылечыцца...

Тады Ён, бачачы, што народ паверыў у Яго, падняўшы рукі да неба, а вочы скіраваў на вучняў Сваіх, прамовіў:

– Шчасьлівыя ўбогія духам, бо вашае ёсьць Царства Божае. Шчасьлівыя, бо галодныя цяпер, бо насыціцеся. Шчасьлівыя, хто плача цяпер, бо засьмяецеся... Шчасьлівыя вы, калі зьненавідзяць вас людзі і калі прагоняць вас і будуць зьневажаць, і выкінуць імя вашае, як зло, за Сына Чалавечага. Таму радуйцеся ў той дзень і весяліцеся, бо вялікая ўзнагарода і падзяка на нябёсах. Таму што так абыходзіліся з прарокамі айцы іх... Пра багатых жа ўсё наадварот. Гора вам, багатыры! Бо вы пасмакавалі ўжо і атрымалі сваю радасьць!

Да ўсіх, дзетачкі мае любыя, зьвяртаўся Ён, кожнага бачачы наскрозь, адчуваючы кожнага, як травінку, як вецер, як промнік сонца... Усё Яму было падуладна, усё слухалася і падпарадкоўвалася Яму.

– Але гора вам, хто перасыціўся цяпер, бо будзеце наперадзе адчуваць і цярпець голад. Гора вам, хто сьмяецца цяпер, – бо заўтра вы заплачаце і зарыдаеце. Гора вам, калі ўсе людзі будуць гаварыць пра вас толькі добра. Зразумейце – гэтак жа рабілі з фальшывымі прарокамі бацькі іх. Але вам усім, хто слухае Мяне, скажу:

– Любіце ворагаў вашых, чыніце дабро, нават тым, хто ненавідзіць вас, абражае вас, жадае зла вам...

“Во адкуль у бабы Васіліхі яе дабрыня, во адкуль у яе тое, што яна нам казала, калі мы выходзілі ад Курта, – думаў пра сябе Пятрок, – яна ўсім робіць дабро... Нават Драніку, які загнаў яе родзічку ў Нямеччыну... Дзіўная бабуля, таму і незразумелая, нялёгка зразумець яе... Для чаго яна нам усё гэта расказвае, няўжо не ведае, што мы ўсяго не разумеем? А мо і разумеем, ды не можам паўтарыць усяго, пераказаць? Слоў такіх яшчэ не ўмеем гаварыць... Але ж, мусіць, галоўнае пакуль не пераказваць, а разумець. Дык чаму ж тады, чуючы бабулю-шаптуху, прыходзіць незразумелае супакаенне і лагода? Можа то яна і лечыць так нас, пераказваючы сваю святую кнігу, праз малітву і словы дорыць нам здароўе і розум? Можа яна засцерагае нас ад будучых няшчасцяў і нашых ворагаў?..”

1 ... 201 202 203 204 205 206 207 208 209 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)