Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 202 203 204 205 206 207 208 209 210 ... 379
Перейти на страницу:

Баба Васіліха перавяла дух, як быццам стамілася, расказваючы, пераказваючы святое пісанне, якое чытала кожны дзень, якое напамяць ведала, – выдатная памяць была ў забалацянскай бабкі-павітухі і чараўніцы! Потым набрала ў грудзі паветра, зноў прабегла позіркам па тварах і вачах маленькіх слухачоў, пераканалася, ці слухаюць хоць, ці цікава ім, і ўбачыла тое, што хацела ўбачыць, працягвала:

– Дык от што далей надарылася, пташачкі мае...

Далей Ён казаў так: “Бласлаўляйце тых, хто праклінае вас і маліцеся за тых, хто крыўдзіць і робіць балюча вам. Той, хто ўдарыць цябе па адной шчацэ, то падстаў яму другую. А таму, хто здыме з вас апошнюю кашулю ці верхняе адзеньне, не замінайце яму браць і ўсё астатняе...”

“Не, вось тут я з бабай Васіліхай не згодзен, – нахмурыўся Петрык, пачуўшы такое, – як гэта, крывароты Паўлік будзе мяне біць, юшку спускаць, а я маўчаць буду, павінен падставіць яму яшчэ і другую шчаку? А дудкі... Баба Васіліха, адумайся, ці пра Святую Кнігу ты гаворыш нам?..”

– Я бачу, як ты, Петрык, перакрывіўся, пачуўшы такое, і ты падумаў, што зусім ужо здурэла баба. Ці не так? Так, так... Я вам расказваю сёння, каб вы тое зразумелі заўтра. І паверылі ў тое. Прыдзе час, калі вы паверыце ў тое. Дык ось што было далей... Ён казаў яшчэ: “Усякаму, хто просіць цябе, давай, і ад таго, хто ўзяў у цябе, не адбірай і не патрабуй назад...”

“Маці ж так і зрабіла, калі бежанцы са Смаленска прыйшлі да нас – папрасілі, і яна прытуліла іх, хаця і самім цесна жыць... Значыць, маці шануе Бога, і робіць усё так, як Ён хоча?”

– І калі хочаце, каб з вамі людзі былі добрымі, то і з імі будзьце добрымі! І калі ўжо любіце тых, хто любіць вас, – якая тады вам за тое ўдзячнасьць? Бо і грэшнікі любячых іх любяць. І калі ж вы дабро робіце тым, што робяць вам дабро, якая вам за тое ўдзячнасьць? Бо і грэшнікі тое ж робяць...

Шмат чаго яшчэ Ён казаў людзям. І кожны слухаў, не прапускаючы ніводнага слова, – і таму рабіўся мудрэйшым і добрым, спагадлівым і шчырым, не здольны ўжо на падман. Бо казаў Ён, што добры чалавек з добрага скарбу сэрца свайго выносіць добрае, а благі чалавек з благога скарбу сэрца свайго выносіць благое. Бо ад перапоўненага сэрца гавораць вусны яго...

Заціхла Васіліха, глыбока ўздыхнула, галаву схіліла. Нешта балела ёй, а што, ніхто з дзяцей не ведаў, ды і не адчувалі яны яе болю. Дзіцячыя душы яшчэ не навучыліся успрымаць чужы боль. Ды і не хацела яна, каб дзеці пра тое ведалі – ім наперадзе яшчэ гэтага ліха-дабра хопіць і хопіць...

– Баба Васіліха, а як нам адносіцца да ворагаў нашых? Яны ж сеюць, як казала маці, смерць і голад.

Віцька Дударэнка спытаў пра балючае, што хвалявала кожнага. Ведаў, што Васіліха адкажа, растлумачыць.

Жанчына памаўчала трошкі, як усё роўна абдумвала адказ, прамовіла:

– Некалі, Віцька, ворагі нашы будуць шкадаваць пра тое, што ўчынілі. Каяцца будуць перад жывымі і мёртвымі. І доўга не змогуць дараваць людзі ім іхняга граху. Такое будзе... Пры вас будзе.

– Ці ж праўда тое, бабуля?

– Чыстая праўда. Я ж казала, што тыя, хто хацеў пазбавіцца ад сваёй немачы, пазбаўляліся, нават і тыя пазбаўляліся, хто цярпеў пакуты ад нячыстых духаў. І быццам бы свой, а вар’ят, нячысты духам, і вораг таксама вар’ят – усяліўся д’ябал у душу. І гэны, наш, і той, вораг, не захацелі пазбавіцца ад д’яблавага ўздзеяння на сваю душу, бо не ведалі нават пра тое, уявіўшы, што яны і толькі яны валадары зямлі і народаў... Аж наадварот усё выйдзе. І таму праклянуць іх людзі ўсёй зямлі, хаця атожылкі ад іх яшчэ доўга будуць існаваць і перашкаджаць шчасліваму жыццю і тым, хто набліжаны да Ўсявышняга... І пра гэтае вы зразумееце пасля, як дарослымі станеце, як палавіну сваёй планеты пераступіце. Каму дадзены розум, той разумным будзе – іншых мудрасці навучыць...

Маўчаць дзеці, нават перасталі грызці коржыкі і сухары, – і разумеюць бабу Васіліху і не разумеюць. Прыцягвала яна да сябе нейкай добрай таямніча-чароўнай сілай, і святлеў іх розум, святлелі чыстыя і цнатлівыя душы, і рабіліся яны дзівоснымі птушкамі-анёламі, у якіх толькі-толькі пачыналі праклёўвацца крылы, якія праглі тугога паветра, нябеснай вышыні, каб дапяць туды, адкуль і сыходзіла ўсялякая сіла на род людскі. Верылі, што даляцяць. Верылі, што не падманіць іх баба Васіліха. Верылі, што і яна валодае той цудадзейнай сілай, якая робіць немагчымае і дзівоснае. Бо вунь жа як атрымалася – схадзіла адзін раз да Курта, падзялілася з ім сваёй сілай і здароўем, перадала яму яму сваю моц, – і палепшала яму адразу...

1 ... 202 203 204 205 206 207 208 209 210 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)