Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 199 200 201 202 203 204 205 206 207 ... 332
Перейти на страницу:

Бралі здзіўкі, што на “Алкеп” ніхто з прахожых не звяртаў увагі – ні дарослыя, ні дзеці. Нават ніхто і позірк не кідаў – быццам яго і не было…

Я спыніўся каля носа карабля, паставіў мальберт з неабходнымі цюбікамі фарбы, чакаў, калі хто звернецца да мяне. Азвацца сам не асмельваўся.

На палубу выйшаў Анатас:

– Вітаю госця! Скіньце спадару Антону трап!

Двое рабочых-памагатых ў сініх уніформах апусцілі на травяны бераг доўгую лесвіцу з парэнчамі. Каб не гайдалася, замацавалі.

– Ласкава просім, шаноўны майстра!

Наверсе сустрэў мяне Анатас – усё ў тым жа адзенні, у тым жа самым капелюшы, хіба толькі на плечы накінуты тонкі плашч, – стоячы на палубе, баяўся прастудзіцца ад рачнога ветру?

Падаў руку, заўсміхаўся:

– “Алкеп” рады вітаць прадстаўнікоў гомельскай творчай інтэлегенцыі на сваім борце!

Поціск рукі моцны, мо і задужа.

“Культурыст? – падумалася чамусьці.

Перад тым, як спусціцца ўніз, у нутро карабля, міжволі азірнуўся – агледзеўся вакол. Гулялі людзі, свяціла сонца, шапацела лістота лазняку ад лёгкага павеву ветру. Але – зноў жа! – на нас ніхто, з тых, хто гуляў па наберажнай, не звяртаў увагі. Ніхто! Ну і няхай, калі такі дзівосны карабель для іх не дзіва! А калі б на бераг спусцілася лятаючая талерка і з яе выйшлі іншапланецяне – тады здзівіліся б? Мо таксама не... Цяпер, мусіць, нічым і нікога здзівіць нельга, – наступіў час абыякавасці...

Я прымружыў вочы і зірнуў на сонца, як быццам з ім развітваўся на доўгі час. Пагрэў секунду-дзве пад промнямі твар:

– Пайшлі, Анатас! Вядзі ў свае палацы!

Прамовіў нейкім вясёлым, можа нават недзе і зухаватым, голасам, як быццам казаў самому сабе – калі згубіў каханку, то навошта й галава...

Прыступкам, калі мы спускаліся ўніз, здавалася, і канца не будзе.

Ішлі упобачкі – злева ад мяне Анатас, амаль крок у крок. Маўчалі. Свідравала хіба думка – на якую глыбіню мы апускаліся? Прайшлі ж, мусіць, кіламетры, хаця глыбіня Сожа, каля Гомеля ўсяго метраў з шэсць-сем...

Нарэшце сышлі на дыван з тоўстым ворсам, як быццам ступілі на траву, – і сапраўды пачуўся пах скошанай, але ўжо прывяленай пад сонцам, травы. Нават падалося, што непадалёк ад нас раслі тонкастволыя бярозы, і птушкі, здаецца, ціліўкалі ў гушчарняку... Недзе знізу, злева, даносілася прыглушаная музыка, мелодыя быццам бы і знаёмая, але каму яна належала, – не памятаў.

Зайшлі ў прасторную залу з вялізным паліраваным сталом. На ім, у місах і падносах, прыцягвалі позірк апельсіны і бананы, ігрушы і яблыкі, і шмат якіх яшчэ, невядомых мне дзівосных пладоў. Стаялі бутэлькі з каньяком і брэндзі пад невядомымі наклейкамі, нейкае нянаскае пітво...

Нас чакалі два прыборы. Два крэслы. Дзве чаркі.

Вальяжным жэстам рукі гаспадар салона запрасіў мяне сесці. Адкаркаваў бутэльку, разліў карычневую вадкасць па шкаліках. Усміхнуўся, прамовіў:

– Ну, што, спадар Антон Клімовіч! За сустрэчу! За будучую працу! За нашае ўзаемаразуменне і творчую ўдачу!

– За сустрэчу! – падтрымаў я тост.

Частка другая

Спакушэнне

1.

– За сустрэчу! – падтрымаў я прапанаваны тост.

Каньячок быў ніштаваты, даволі прыемны на смак, не слабы, але ж і не моцны. Той жа фірмы, з той жа, знаёмай мне, наклейкай – “Alcep’е”.

– Ты курыш? – спытаў у мяне Анатас, раскрываючы інкрустраваны куфэрачак з сігарамі.

– Кінуў. Але я лёгка пераношу дым, калі іншыя кураць.

– Зразумеў.

Пад блакітную столь узвіўся дымок і растварыўся там, зліўшыся з агульным колерам. Зноў напоўнілі шкалікі. Я заўважыў на суседнім стале, што быў праваруч ад мяне, тоўстую кнігу ў скураной вокладцы.

Гаспадар злавіў мой цікаўны позірк, пацвердзіў мае думкі:

– Так, то Біблія. Вельмі старога выдання. Я штодня яе чытаю. І не толькі чытаю, а і вывучаю, разбіраю кожны сказ, слова – накладаю ўсё гэта на сённняшні час. І, ведаеш, шмат цікавых рэчаў і ісцінаў адкрываю для сябе.

Я ўстаў, падышоў да стала. Пагартаў кнігу. Кінулася ў вочы, што амаль кожны радок быў падкрэслены, абазначаны лічбамі, упісаны нейкія словы – вельмі дробненькімі літарамі...

– А ты часта чытаеш Біблію? – падняўся і Анатас, падышоў да мяне, стаў побач, таксама гледзячы на старонкі Святога Пісання.

– Мо і не кожны дзень, але часта...

– Тады нам з табой будзе пра што пагаварыць! – прамовіў капітан “Алкепа”.

1 ... 199 200 201 202 203 204 205 206 207 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)