Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #7
- Год: 2011
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
Затым мір сабараўся, напоўнены болем і прыцемкам. Гары апынуўся напалову пахаваным пад руінамі разбуранага калідора. Халоднае паветра паказвала на тое, што ў замку знесла адну з сцен. Гарачая ліпкая кроў сцякала па яго шчацэ. І потым ён пачуў жудасны крык, ад якога ўсё ўнутры яго абарвалася, — крык болю, які не маглі выклікаць ні агонь, ні заклён, і ён устаў, хістаючыся, абхоплены жахам, якога ён яшчэ не выпрабоўваў за ўвесь гэты дзень, магчыма нават, за ўсё сваё жыццё…
Герміёна таксама з працай паднімалася на ногі з развалін, тры рудавалосых мужчыны сядзелі побач на палу, дзе толькі што падарвалася сцяна. Гары ўзяў Герміёну за руку, і яны, хістаючыся і спатыкаючыся, пачалі прабірацца праз абломкі каменя і дрэва.
— Не… не… не! — крычаў хтосьці. — Не! Фрэд! Не!
Персі трос свайго брата, Рон стаяў на каленах побач, але Фрэд глядзеў перад сабой нерухомымі вачамі, якія нябачылі, а на вуснах яго застыг здань апошняга смеху.
XXXII. Cтарэйшая палачка
Мір абваліўся, ды чаму бітва не спынілася, замак не замер ў маўклівым жаху, і кожны баец не склаў зброю?
Прытомнасць Гары знаходзілася ў вольным падзенні, які выйшаў з-пад кантролю, ён быў няздольны паверыць у немагчымае, таму што Фрэд Уізлі не мог быць мёртвы, гэта значыла, усе яго пачуцці ілгуць…
І тут цела правалілася ў дзіру, якая ўтварылася ў сцяне школы ў выніку выбуху, у іх бок паляцелі заклёны, удараючыся ў сцяну за іх галовамі.
— Лажыся! — закрычаў Гары. З цемры ляцела ўсё больш заклёнаў.
Гары і Рон схапілі Герміёну і пацягнулі яе на падлогу, але Персі усё яшчэ ляжаў папярок цела Фрэда, абараняючы яго ад заклёнаў. Гары закрычаў:
— Персі, уставай, нам трэба сыходзіць!
Але той затрос галавой.
— Персі!
Гары бачыў, як слёзы каціліся па брудным твары Рона, калі ён абхапіў старэйшага брата за плечы і пацягнуў, але Персі не зрушыўся з месца.
— Персі, ты ўжо нічога не зможаш для яго зрабіць! Нам трэба...
Герміёна закрычала, і Гары абярнуўся і адразу зразумеў прычыну яе жаху. Жахлівы павук памерам з невялікі аўтамабіль спрабаваў пралезці праз велізарную дзіру ў сцяне. Нашчадкі Арагога ўступілі ў бітву. Рон і Гары закрычалі разам, іх заклёны аб’ядналіся, монстра адкінула назад і ён, сутаргава тузаючы лапамі, знік у цемры.
— Ён прывёў сваіх! — закрычаў Гары сябрам, выглядаючы праз бок прабітага заклёнам праёму.
Яшчэ некалькі гіганцкіх павукоў караскаліся на бок замка, выпушчаныя на волю з Забароненага Лесу, у які, мабыць, ужо прадзерліся Пажыральнікі Смерці. Гары пальнуў Ашаламляльным Заклёнам, і пачвара, якая паўзла наперадзе паляцела ўніз, захапляючы за сабой сваіх таварышаў. Тыя таксама сарваліся са сцяны і неўзабаве схаваліся з вачэй. Новыя заклёны прасвісталі над галавой Гары, так блізка, што ён адчуў, як закалыхаліся на галаве яго валасы.
— Сыходзім, зараз жа!
Падапхнуўшы наперад Рона і Герміёну, Гары нахіліўся, каб схапіць цела Фрэда. Зразумеўшы, што ён збіраецца зрабіць, Персі перастаў чапляцца за цела брата і дапамог Гары. Прыхіліўшыся як мага ніжэй, каб пазбегнуць заклёнаў, якія ляцелі ў іх, разам яны павалаклі цела Фрэда з праходу.
— Сюды! — сказаў Гары.
Яны змясцілі яго ў нішу, дзе раней стаялі даспехі. Гары не мог прымусіць сябе глядзець на Фрэда не імгнення больш, чым неабходна, і як толькі пераканаўся, што яно добра схавана, паспяшаўся за Ронам і Герміёнай. Малфой і Гойл кудысьці зніклі, але ў калідоры скрозь заслону пылу, асыпаўшагася каменнага мура і аскепкаў бітай шыбы ён бачыў фігуры людзей, якія бегалі ўзад і наперад. І хто з іх быў вораг, а хто — сябар, было немагчыма разабраць.
Звярнуўшы за кут, Персі зароў, нібы раз’юшаны бык:
— РУКВУД! — І кінуўся па кірунку да высокага чалавека, які пераследваў некалькіх вучняў.
— Гары, сюды! — закрычала Герміёна.
Яна зацягнула Рона за габелен, дзе паміж імі пачалася нейкая валтузня, і на адно вар’яцкае імгненне Гары падумаў, што яны абдымаюцца, але потым ён зразумеў, што Герміёна спрабуе ўтрымаць Рона, не даць яму кінуцца следам за Персі.
— Паслухай… ПАСЛУХАЙ МЯНЕ, РОН!
— Я жадаю дапамагчы — я жадаю забіць Пажыральнікаў Смерці.
Яго запэцканы брудам і пылам твар сказіўся, а цела скалыналася ад гора і гневу.
— Рон, мы адзіныя, хто можа пакончыць з усім гэтым! Калі ласка, Рон, нам трэба забіць змяю… мы павінны яе забіць! — сказала яна.
Але Гары разумеў пачуцці Рона. Пагоня за чарговым Хоркруксам не магла здаволіць прагу помсты. Ён таксама жадаў ваяваць, жадаў пакараць забойцаў Фрэда, і яшчэ яму вельмі жадалася знайсці астатніх Уізлі, каб пераканацца, каб быць абсалютна ўпэўненым у тым, што Джыні не… не, ён нават у думках не павінен дапушчаць, што такое магчыма…