Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 201 202 203 204 205 206 207 208 209 ... 245
Перейти на страницу:

— Не забівайце яго! НЕ ЗАБІВАЙЦЕ! — закрычаў Малфой Крэбу і Гойлу, якія набліжаліся да Гары. Яны на секунду замарудзіліся, але Гары хапіла і гэтага імгнення.

— Экспеліярмус!

Палачка Гойла выпала з яго рукі і знікла ў завалах барахла побач з ім. Гойл па-дурному падскокваў на месцы, спрабуючы яе знайсці. Малфой увярцеўся ад другога Ашаламляльнага заклёну Герміёны, а Рон паслаў у Крэба Заклён Поўнага Абезрухвання, але трохі прамахнуўся.

Крэб стромка павярнуўся і зноў пракрычаў:

— Авада Кэдаўра!

Рон адскочыў у бок, каб пазбегнуць вокамгненнага зялёнага прамяня. Абяззброены Малфой сціснуўся за трохногай адзежнай шафай. Тым часам да іх падбегла Герміёна, на ходу паражаючы Гойла Ашаламляльным Заклёнам.

— Яна дзесьці тут! — крыкнуў ёй Гары, паказваючы на груду барахла, у якой згубілася дыядэма. — Пашукай яе, пакуль я пайду, дапамагу Р…

— ГАРЫ! — выклікнула яна.

Гудзячы нарастальны шум за спіной папярэдзіў Гары пра небяспецу. Ён павярнуўся і ўбачыў Рона і Крэба, якія беглі са ўсіх ног у яго кірунку.

— Што, не жадаеш, гад? — на бягу прароў Крэб. Але ён, падобна, не разумеў таго, што робіць. Іх пераследвала агністая сцяна, спальваючы гару смецця, тут жа ператвараючы яе ў сажу.

— Агуаменці! — але магутная бруя вады, якая вырвалася з яго палачкі, тут жа выпарылася.

— БЯЖЫМ!

Малфой схапіў аглушанага Гойла і пацягнуў яго за сабой. Перапуджаны Крэб абагнаў іх усіх. Гары, Рон і Герміёна кінуліся за ім, агонь іх пераследваў па пятах. Гэта быў не звычайны агонь, Крэб выкарыстаў заклён, пра які Гары не меў разумення. Калі яны загарнулі за кут, языкі полымя пагналіся за імі, нібы былі адушаўлёнымі, з уласным розумам, істотамі, якія задаліся мэтай забіць іх. Цяпер агонь змяняўся, прымаючы разнастайныя формы гіганцкіх д’ябальскіх істот: агністых змей, хімер і драконаў, — якія ўзнімаліся ўверх, апускаліся і зноў падляталі. І векавыя завалы, якія піталі іх, пападалі ў ікластыя пашчы, падкідваліся ў паветра кіпцюрастымі лапамі, перш чым знікнуць у агністым пекле.

Малфой, Крэб і Гойл зніклі з вачэй, Гары, Рон і Герміёна ўсталі, як укапаныя. З усіх бакоў на іх надыходзілі лютыя пачвары, падбіраючыся ўсё бліжэй. Цяпер іх атачала непранікальная сцяна з іклоў, рогаў і хвастоў, якія білі нібы пугай.

— Што рабіць? — Герміёна спрабавала перакрычаць румз полымя. — Што нам рабіць?

— Вось!

Гары выхапіў пару цяжкіх на выгляд мецел з самай блізкай гары халусця і кінуў адну Рону і той пасадзіў Герміёну ззаду сябе. Гары перакінуў нагу праз другую мятлу і, моцна адапхнуўшыся ад зямлі, яны падняліся ўверх, ледзь не дагадзіўшы ў пашчу рагатай агністай рэптыліі. Запал і дым станавіліся невыноснымі. Пад імі выкляты агонь пажыраў кантрабандную маёмасць вучняў, вынікі няўдалых эксперыментаў, сакрэты незлічоных душ, якія шукалі сховішча ў пакоі. Гары не бачыў, куды пабеглі Малфой, Крэб і Гойл. Ён ляцеў як мага ніжэй над звар’яцелымі монстрамі, каб знайсці іх, але не бачыў нічога, акрамя агню: якая жудасная смерць... Ён не жадаў гэтага…

— Гары, трэба выбірацца! На выхад! — крычаў Рон, але скрозь чорны дым было немагчыма зразумець, дзе знаходзілася дзверы.

Раптам Гары пачуў тоненькі, жаласны чалавечы крык дзесьці ў самім цэнтры бушуючага ўсепаглашчальнага полымя, якое гудзела.

— Гэта… занадта… небяспечна! — крычаў Рон, але Гары ўзняўся ў паветра. Яго акуляры трохі абаранялі яго вочы ад дыму, ён шукаў у агні прыкметы жыцця, фігуру або твар, якое яшчэ не выглядала, як кавалак абгарэлага дрэва…

А потым ён убачыў Малфоя. Ён абхапіў рукамі Гойла, які быў ўсё яшчэ без палачкі. Яны сядзелі на гары згарэўшых парт. Гары накіраваўся ўніз. Малфой заўважыў яго і падняў руку, але нават калі Гары ўхапіўся за яе, ён адразу зразумеў, што нічога не атрымлівалася. Гойл быў занадта цяжкім, і потная рука Малфоя тут жа выслізнула з далоні Гары…

— КАЛІ МЫ ПАМРЭМ З-ЗА ІХ, Я ЗАБ’Ю ЦЯБЕ, ГАРЫ! — пракрычаў Рон, калі велізарная палымяная хімера кінулася на іх. Ён і Герміёна зацягнулі Гойла на мятлу і падняліся ўверх, ледзь утрымліваючы раўнавагу, пакуль Малфой усаджваўся ззаду Гары.

— Дзверы! Хутка да дзвярэй, да дзвярэй! — крычаў Малфой прама ў вуха Гары. Гары паскорыўся, накіроўваючыся за Герміёнай, Ронам і Гойлам скрозь завесу чорнага дыму, з-за якога ён амаль не мог дыхаць. Тыя прадметы, якія не згарэлі ў пякельным полымі, пачалі падлятаць у паветра. Агністыя пачвары, перамагаючы, падкідвалі іх уверх: кубкі, шчыты, блішчалыя каралі, старую, пацьмянелую дыядэму…

— Што ты робіш, што ты робіш, дзверы ў іншым боку! — пракрычаў Малфой у вуха Гары, але той стромка павярнуўся і накіраваўся ўніз. Дыядэма, падала, быццам у запаволенай здымцы, круцячыся і пабліскваючы, яна ляцела прама ў адкрытую пашчу змяі, а затым ён злавіў яе, падчапіўшы пэндзлем рукі, яна павісла ў яго на запясце…

1 ... 201 202 203 204 205 206 207 208 209 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)