Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 199 200 201 202 203 204 205 206 207 ... 379
Перейти на страницу:

– Забілі майго сыночка! – заплакала тут жа Алена, галавой захітала, слёзы пачала ліць.

Вінарскі агледзеў тых, што сядзелі каля яго і слухалі ўсю размову, як бы даказваючы: “Вось бачыце, а вы пра людзей так кепска думаеце...”

– А ці не хлусіш ты, Сяргей Сіліч, га? – прымружыў вока бургамістр, яшчэ бліжэй нахіліўся, свідраваў сваім позіркам. – А падманьваць нямецкую ўладу нельга – такое караецца вельмі строга па сённяшнім часе.

– Ведаю, пан бургамістр, – аддана выцягнуўся прыведзены, як па струнцы стаў, як салдат перад генералам, прадчуваючы, што Вінарскі выручыць, адвядзе ад яго падазрэнні.

– Дык чаму ж тады Іван Шкрадзюк дакладвае мне, што твой сын падаўся ў партызаны?! Чаму?

“Ага, пра сябрукоў не ведаюць, значыць, пра іх не ведала малая даносчыца, – адзначыў пра сябе і зразумеў, што бургамістр адкрыў перад ім карты, намякнуў, адкуль той вецер дзьме, хто заварыў гэтую кашу”.

– Ну і Дранік, ну і падонак... Пачакай, ты яшчэ будзеш адпомшчаны – і за жонку, што ледзьве не запёр у Нямеччыну, і за Петрыка, што ледзьве не падвёў пад нямецкі шпрыц...”

– Пан бургамістр, Шкрадзюк можа сказаць, што і я партызан, – усміхнуўся Сіліч, – і што мая жонка Алена – партызанка. Ды ўсё гэта, пан бургамістр, скажу я вам чэсна і паклясціся магу, усё з-за таго, што ён думае, што я яго карову некалі атруціў. А сам жа накарміў яе нейкім паскудствам, што яна і капыты адкінула... Злы ён на мяне, пане бургамістр, і зайздросны без меры. Хай мая Алена пра яго скажа.

– Чыстая праўда, па бургамістр! – прамовіла жанчына. – І даўно тое цягнецца, вельмі даўно. Дранік – ён і ёсць Дранік.

– А гэта што азначае?

– Ды так дражняць яго ўсе ў Забалацці – збрэша, і не засмяецца.

На твары Вінарскага адбілася ледзь прыкметная ўсмешка. Пасля пасур’ёзнеў, а звярнуўся да прысутных ужо іншым голасам:

– Паклёп таксама строга караецца. Паклічце мне Дра... Шкрадзюка сюды!

Праз колькі хвілінаў на парозе з’явіўся паліцай Іван Шкрадзюк. Уважліва паглядзеў на Вінарскага, чакаў, што той скажа яму важнае.

– За тое, што наводзіш паклёп на невінаватых людзей, ты, Іван Шкрадзюк, атрымаеш трыццаць плётак. І зараз жа!

– За што, пан бургамістр? – узмаліўся паліцай. – Я не вінаваты, мне так далажылі!

– Хто далажыў? Пляткары? – пацікавіўся бургамістр, але ўжо не жадаў пачуць ад паліцая адказ, адвярнуўся ад яго.

Двое немцаў схапілі Драніка, паклалі на лаву, скінулі штаны і па голым азадку адлупцавалі трыццаць разоў. Але таго ўжо не бачылі Сілічы. Яны і не жадалі глядзець на тую экзекуцыю, хаця ў душы радаваліся, што так усё абышлося.

Пра сябе адзначыў Сіліч, што яшчэ трымалася сувязь паміж ім і Вінарскім. Значыць, быў і застаўся чалавекам бургамістр...

– Гэта я, Сярожа, вінаватая, – вінавацілася перад гаспадаром Алена, – язык распусціла... Няма мне даравання...

– Эх ты, балаболка! – замахнуўся на яе Сіліч, але не ўдарыў, толькі ўздыхнуў, крутануў галавой. – Баба, яна і ёсць баба, і мазгі ў яе курыныя...

Не крыўдавала яна на такую абразу, згаджалася, бо сама сябе ненавідзела ў гэтыя хвіліны. І было б лягчэй ёй, мусіць, ад таго, калі б даў ёй муж добрага кухталя...

… А Таццяна Шкрадзюк ужо больш ніколі да Сілічаў у госці не з’яўлялася. Ні пад час вайны, ні пасля яе...

Той жа выпадак наклаў адбітак і на адносіны паміж нямецкімі афіцэрамі і Сілічамі. Яны пачалі радзей мець размовы з гаспадарамі, трымаліся больш стрымана і афіцыйна – мусіць жа асцерагаліся, што могуць данесці і на іх, і асабліва на Курта, што ён занадта ў цёплых адносінах з сям’ёй Сілічаў і бежанцамі...

Але Курт доўга не асцярожнічаў. Праз колькі дзён зноў прыйшоў да Петруся. Прыходзіў з тымі ж алюміневымі міскамі. Ставіў іх перад хлопчыкам і не адыходзіў да тае пары, пакуль яго “сын” не падмятаў усё да дна.

– Эссэн, Петрусь, эссэн... Тебе нужно кушать, хорошо кушать... Фрау очень больной, нужно кушать...

І, як звычайна, задумваўся, курыў, глядзеў у адну кропку. Дзе ён быў у такія хвіліны? Сярод сваіх – на радзіме? Побач з жонкай і са сваім Пітэрам?

Ніхто пра тое не ведаў.

10.

І не раз, і не два быў Пятрок Сіліч у бабы Васіліхі.То з сябрам Віцькам, а то і без яго, але не мог і тыдня пражыць, каб не праведаць яе, пагаварыць з ёю. Калі вясёла на душы было, калі грудзі распірала радасць, – да яе бег, каб падзяліцца, каб і яна ведала, што яму добра. А калі цяжка было, калі прыгнятала нешта, ці балела ўсярэдзіне, як быццам вуголле ў жывот папала, – да яе ішоў, спадзяваўся, што Васіліха дапаможа, аблегчыць яго пакуты.

1 ... 199 200 201 202 203 204 205 206 207 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)