Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 198 199 200 201 202 203 204 205 206 ... 379
Перейти на страницу:

– Скуль вы будзеце, людцы добрыя? – спагадліва спытала маці, выціраючы ражком фартуха мокрыя рукі.

– З-пад Смаленска. Папалілі нас, у Нямеччыну амаль усіх вывезлі, мы ледзьве ўцяклі... Шукаем прыстанішча. Мо б у вас маглі як прытуліцца?

Маці разгубілася. Не чакала такой просьбы, задумалася.

– Не ведаю, дарагія мае... Ой, не ведаю... Бачыце самі, колькі ў нас сваіх – то мае двое малодшанькіх, гаспадар і два сыны на працу пайшлі – немцы прымушаюць. І самім цесна. То ж з нас з другой палавіны хаты сюды перагналі...

Жанчына заплакала, пачуўшы такое. Скрозь слёзы загаварыла ўмольна:

– Ды мы як-небудзь, у куточку скраёчку, нам шмат і не трэба... І мы вам работу рабіцьмем любую, нахлебнікамі не будзем... Пусціце радзі Хрыста, век на вас маліцца будзем... Бо смерць нам прыходзіць, больш ужо і сіл няма далей ісці...

Пятрусь глядзеў на незнаёмых жанчын, і ў яго, як і ў маці, прачыналася міжволі шкадаванне да бежанцаў. Ён не ведаў, што адкажа маці.Верка цікаўна паглядала з-за стала на незнаёмых і чужых людзей.

Алена азірнулася на дзяцей, як бы ў іх пытаючыся дазволу ці згоды, уздыхнула, горычна сказала:

– Ну што з вамі паробіш – гора і ёсць гора. Яго не аб’едзеш, ні аббяжыш. Заставайцеся. Разам будзем нішчымніцу сёрбаць...

Тая жанчына, што стаяла побач з маці, кінулася пад ногі, укленчыла, дзякавала, але гаспадыня адхіснулася спалохана і незадаволена – не спадабалася ёй такое, таму строга загадала:

– Вы што – зараз жа ўстаньце! Нельга так... Устаньце. А то перадумаю.

Пагроза падзейнічала, і жанчына тут жа паднялася, не ведала, што рабіць.

Гаспадыня яшчэ нейкі час паразважала, агледзела ўсё ў хаце і прамовіла:

– Вось той кут і займайце. Пакуль адпачывайце з дарогі, а я вас гарбатай з маліны папаю. А потым вады гарачай нагрэю і абмыю вас з дарогі. Будзем жыць, будзем... Бог паможа нам усім выжыць.

Брат і сястра назіралі за бежанцамі са свайго кутка, не асмельваліся да іх падысці, загаварыць.А жанчына кашляла і кашляла і кашляла...

“Во як застудзілася, – пашкадаваў яе Пятрусь, – як і я летась... Мяне дык маці адпойвала гарачымі духмяна-горкімі адварамі. І Курт нейкія таблеткі даваў...”

9.

Немцы прыехалі на двух матацыклах. Яны падрулілі пад двор, злезлі з сядзенняў і пакіравалі ў хату Сілічаў.Курт стаяў на ганку і курыў. Яны выдаўжылі перад ім рукі. Крыкнулі “хайль”. Ён вяла адказаў ім, пра нешта спытаў. Яны паказалі на акно другой палавіны хаты, дзе размяшчаліся Сілічы і бежанцы.

Яны зайшлі ў хату. Адразу ж загадалі гаспадару і маці выйсці на вуліцу. Сілічы не разумелі, што хочуць ад іх немцы. Тады яны сілай выштурхнулі іх на двор. Адзін з немцаў на ломанай рускай мове сказаў, што іх неабходна даставіць у Кавалі – да бургамістра. Такі загад яны атрымалі ад нямецкага камандвання і самога Вінарскага.

“Калі да Вінарскага, то не бяда, – адзначыў пра сябе Сяргей Сіліч. – Толькі чаго так тэрмінова? Што адбылося?”

Іх у Кавалі прывезлі хутка – дарогая не дужа доўгая, у сем кіламетраў. Там размяшчаўся і бургамістрат.Немец руляй аўтамата падштурхоўваў іх, каб не марудзілі, а хутчэй ішлі. Расчыніліся дзверы, а потым і другія, і іх упіхнулі ў прасторнае памяшканне. За сталом сядзеў бургамістр Вінарскі, каля сцяны – некалькі афіцэраў. Тыя, хто прывёз Сілічаў, адступілі назад, зачынілі за сабой дзверы.

– Вы ведаеце, чаго вас даставілі сюды? – спытаў злосным голасам бургамістр, бровы на вочы наступіў, незадаволенасць сваю паказваў.

– Не, пан бургамістр, не ведаем, – паціснуў плячыма Сяргей, недаўменна паглядзеў на Вінарскага. – А чым мы маглі правінаваціцца? На працу ходзім, выконваем усе павіннасці, слухаемся нямецкіх афіцэраў.

Вінарскі падняўся з-за стала, выйшаў на сярэдзіну залы, потым скіраваў да Сілічаў, счапіўшы рукі за спіной, гледзячы пільна ім у вочы, яшчэ больш злосці напусціў на свой твар, запытаў:

– Тады адкажыце мне чэсна, а дзе ж тады ваш сын Мікалай? Ну?

“А, вось яно што, – адзначыў пра сябе Сяргей Сіліч, і адразу паспакайнела на душы, бо ён баяўся чаго іншага, неспадзеўнага і страшнага, а тут аказалася... Дык то ж Драніка работа, яго, нездарма Пятрусь казаў, што Таццянка ўчула, што маці ненарокам прагаварылася, забыўшыся, што яна ў хаце была. Яна, малая ліса, ну сарока, ну паршыўка...”

– Мікалай? – перапытаў здзіўлена Сіліч. – Казаў, што пайду ў прымы недзе пад Бабруйск... Учора ў госці прыходзіў. І Курт Венцэль яго бачыў, наш пастаялец... А што здарылася, пан бургамістр? Мо забілі дзе, ці ён забіў каго? – устрывожыўся сур’ёзна бацька.

1 ... 198 199 200 201 202 203 204 205 206 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)