Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 197 198 199 200 201 202 203 204 205 ... 379
Перейти на страницу:

– Бог у помач! – прамовіла Алена, наклаўшы крыж на сына. – Захавай яго, Божа, уратуй ад бяды і смерці!

Сын нячутна шуснуў з хаты, акурат і хмарка набегла на месячык – як памагала стаць непрыкметным у зімовай ціхай начы.

– З Богам!

Маці падышла да абразоў і доўгі час чытала малітву, выпрошвала ў Бога жыццё для сына.Маці ніхто не замінаў. У хаце стаяла гнятлівая цішыня. Кожны думаў пра сваё, жадаў добрай дарогі Кольку.

Не хутка заснуў Пятрусь...

А потым і сам не заўважыў, як пайшоў побач з Міколкам. І з імі – во дзіва! – ішоў і Курт. Ён трымаў яго, Петруся, за руку і пра нешта гаварыў з братам. Пятрусь яшчэ падзівіўся: “Во, і Колька навучыўся гаварыць так, як Курт – разумеюць цяпер адзін аднаго... І я навучуся, абавязкова навучуся. Я ж ужо шмат якіх слоў ведаю, і таму выдатна разумею свайго сябра, як і ён разумее мяне...”

............................

Таццянка, самая малодшая у Шкрадзюкоў, да Сілічаў прыбягала не адзін раз. Да Веркі. Назбіраюць рознага шмацця, у лялькі гуляюць.

Не любіў Пятрок іх забавы, румзамі абзываў іх, бо толькі зачапі каторую, не так скажы, то адразу ў слёзы.

Ён бы і яшчэ спаў, так соладка было яму на палку, і сны прыгожыя сніліся, а тут яна, Таццянка, прыперлася, запішчэла-зашчабятала:

– Давай, Верка, у лялькі гуляць. Спавіваць іх будзем!..

Здаецца, і не вельмі ж крычала, але вуха пачула – і абудзіўся ад сну. Хацеў прыкрыкнуць на іх, ды ўбачыў, што на вуліцы даўно раніца, што ў вокны б’юцца ад сонца зыркія промні...

У жываце бурчэла – з вечара яшчэ галодным лёг спаць. Усё, што рыхтавалася, маці паклала Міколу ў торбачку. Успомніў Пятрусь пра брата і яго ахапіла шкадаванне – дзе ён цяпер, ці дайшоў туды, у той Клічаўскі раён, ці ў лесе дзе густым адседжваецца, ад ворага хаваецца?

Маці не звяртала на малых увагі, поралася каля печы. Толік недзе знік, а Валодзька да сваёй Машы падаўся, як заўсёды. Пакінулі яго, Петруся, аднаго во з гэтымі плаксамі.

Позна тапіла маці ў печы.Перад гэтым, ведаў хлопчык, яна пякла хлеб у бабы Варвары – для ўсёй кампаніі. Каб не выклікаць падазрэння ў немцаў. Не Курта баялася, а таго белабрысага, які хадзіў заўсёды насуплены, які спрачаўся не раз з Венцэлям – у нечым не саступаў яму, агрызаўся. Старалася заўсёды асцерагацца яго. Калі ж Венцэля не было, а ён заставаўся дома, то старался і на вочы яму не пападацца.

Маці ўвішна круціла вілошнікам, качаргой адгортвала жар, і туды ставіла чыгуны, каб зварыць для каровы і свіней бульбы. Потым бацька будзе таўкці яе, перамешваць з сечкай і карміць жывёлу...

– От каб не той Дранік, то хіба пайшоў бы мой Колька ў тыя партызаны, – уздыхнула маці, праказала няведама каму, от так ляпнула пра сябе, бо ведала, што нікога ў хаце не было, а што малыя поўзаюць па падлозе, дык хіба яны што разумеюць?..

Пятрусь заўважыў, як натапырыла вушы малая Шкрадзючыха. Няхай што малая, а хітрая-хітрая, што ліса, яна заўсёды і Верку абдурвае ў гульні, дурной прыкідваючыся, дражніцца, пацьвельвае, таму і не любілі яе дзеці, не мелі асаблівай ахвоты гуляць з ёю...

– Мама, а ці хутка ты есці згатуеш? – папытаўся сын, каб яна больш яшчэ чаго не сказанула пры малой шпіёнцы, бо невядома яшчэ як яно можа абярнуцца з тым матчыным шкадаваннем, – вушы ж ёй не заткнеш...

– От няўпраўка табе, от толькі каб паесці, – нязлосна адказала маці, але ўжо забылася пра тое, аб чым толькі што гаварыла пра Кольку – тое і абрадвала хлапчука.

– А куды пайшоў ваш Коля? – спытала, трохі счакаўшы, Таццянка ў Веркі, спадзеючыся, што тая, нічога не падазраючы, дакладна распавядзе ёй пра брата.

– Дровы з бацькам пілуюць, – абыякава адказала сяброўка.

Перад гэтым і бацька, і маці вельмі ж прасілі, каб яна нікому-нікому не гаварыла, не прызнавалася, куды пайшоў яе брат. Вучылі яшчэ – калі ж прыставаць будуць з пытаннямі, то каб казала, што дровы з бацькам пілуюць.

Навука пайшла на карысць.

“Тут хоць хапіла розуму адказаць, – адобрыў і пахваліў пра сябе сваю сястрычку брат. – А то прыстае Дранічыха – усё ёй цікава, куды ды што, усё выпытаць хоча. За сваім вунь братам-паліцаем прыглядвай, а не за намі цікуй...”

Таццянка яшчэ які час пагуляла, не нагулялася нават, і сказала, што яе дома чакаюць, шуснула нішком з хаты. Пятрусь маці нічога не сказаў – што яму, малому, папракаць яе, ведала ж, што казала, значыць, не баялася...

Пад вечар у іх хату завіталі бежанцы.

Пятрусь і не чуў такога слова, то маці так сказала, убачыўшы праз шыбы абарваных і стуленых ад холаду людзей:

– Зноў бежанцы... Божа, Божа!..

Іх было чацвёра. Чатыры жанчыны. Адна з іх была пажылога веку, астатнія – аднагодкі, але значна маладзей. Петрусю яшчэ кінулася ў вочы, што адна з іх бесперапынна кашляла, прытуляючы кулак да рота.

1 ... 197 198 199 200 201 202 203 204 205 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)