Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #7
- Год: 2011
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
— Сотні дзяцей прайшлі праз ход у маім пабе, Потэр!
— Я ведаю, мы эвакуюемся, — вымавіў Гары. — Вальдэморт...
— …атакуе, таму што цябе яму не падалі, так, я ведаю... — скончыў Аберфорт. — Я не глухі, увесь Хогсмід чуў яго. А вам ніколі не прыходзіла ў галаву ўзяць у закладнікі некалькі Слізэрынцаў? Сярод тых, каго вы толькі што адправілі ў бяспечнае месца, ёсць дзеці Пажыральнікаў Смерці. Не было б разумней пакінуць іх тут?
— Гэта не спыніць Вальдэморта, — адказаў Гары. — І ваш брат ніколі б так не паступіў.
Аберфорт хмыкнуў і выдаліўся ў процілеглым кірунку.
"Ваш брат ніколі б так не паступіў... І гэта праўда", — думаў Гары на бягу. — "Дамблдор, які так доўга абараняў Снэйпа, ніколі б не стаў прасіць выкуп за студэнтаў".
Звярнуўшы за яшчэ адзін, апошні, кут, ён выдаў крык адначасова радасці і палягчэння, калі ўбачыў іх: Рона і Герміёну, якія трымалі ў ахапках вялікія выгнутыя прадметы брудна-жоўтага колеру. Пад мышкай у Рона тырчала ручка мятлы.
— Дзе, халера ясна, вас насіла? — закрычаў Гары
— У Таемным Пакоі — вымавіў Рон.
— Які пакой? — спытаў Гары, з працай затармазіўшы перад імі.
— Гэта ўсё Рон, гэта была яго ідэя! — адказала задыханая Герміёна. — Блішчалая ідэя, праўда? Пасля таго, як ты сышоў, я спытала у Рона, нават калі мы знойдзем яшчэ адзін — як мы пазбавімся ад яго? Мы ж яшчэ не пазбавіліся ад кубка! А потым ён падумаў пра гэта! Васіліск!
— Што за...
— Сродак, каб пазбавіцца ад Хоркруксаў, — проста сказаў Рон
Гары апусціў вочы на прадметы ў руках Рона і Герміёны: велізарныя выгнутыя іклы, выдраныя, як ён зразумеў, з чэрапа мёртвага васіліска.
— Але як вы туды прабраліся? — спытаў ён, перакладаючы погляд з іклоў на Рона. — Бо для гэтага трэба ўмець казаць на Змяінай мове!
— Ён зрабіў гэта! — прашаптала Герміёна. — Пакажы яму, Рон!
Рон выдаў жудасны задушліва-шыпячы гук.
— Гэта тое, што ты вымавіў, каб адкрыць медальён, — сканфужана сказаў ён Гары. — Мне прыйшлося зрабіць некалькі спроб, каб вымавіць гэта дакладна, але, — ён сціпла паціснуў плечамі, — урэшце-рэшт мы свайго дамагліся.
— Ён быў пышны! — радасна вымавіла Герміёна. — Проста пышны!
— Ну і... — сказаў Гары, патрабуючы працягі аповяду. — Ну і што далей?...
— А далей, мы знішчылі яшчэ адзін Хоркрукс, — скончыў Рон і выняў з-пад курткі знявечаныя астаткі кубка Хафлпаф. — Герміёна пракалола яго. Я вырашыў, што яна павінна гэта зрабіць. Бо яна яшчэ не мела такога задавальнення.
— Ты геній! — выклікнуў Гары.
— Ды глупства, — сціпла сказаў Рон, хоць выглядаў ён надзвычай задаволеным сабой. — А што новага ў цябе?
У гэты час наверсе раздаўся выбух з столі пасыпаўся пыл. Усе трое паглядзелі наверх і пачулі падалены крык.
— Я ведаю, як выглядае дыядэма, і я ведаю, дзе яна, — хуткамоўкай вымавіў Гары. — Ён схаваў яе там жа, дзе я хаваў мой падручнік па зеллеварэнню, дзе ўсё стагоддзямі хавалі ўсякае халусце. Ён думаў, што акрамя яго пакой ніхто не знойдзе. Пайшлі.
Сцены зноў задрыжалі, ён захапіў Рона і Герміёну праз таемны уваход і далей уніз па лесвіцы у Выратавальны-Пакой. Ёна быў пусты, за выключэннем трох жанчын: Джыні, Тонкс і пажылой ведзьмы ў з’едзенай моллю капялюшу на галаве. Гары адразу ж пазнаў бабулю Нэвіла.
— А, Потэр, — рашуча сказала яна, быццам чакала яго з’яўлення. — Распавядзіце нам, што адбываецца.
— Усё цэлыя? — спыталі разам Джыні і Тонкс.
— Наколькі нам вядома, так, — адказаў Гары. — У тунэлі да Галавы Вепрука яшчэ хто-небудзь ёсць?
Ён ведаў, што пакой не можа змяніцца, пакуль у ім застаюцца людзі.
— Я прыйшла апошняй, — сказала Місіс Лонгбатам. — Я зачыніла праход. Падумала, што было б неразумным пакідаць яго адчыненым, калі Аберфорт пакінуў паб. Ты бачыў майго ўнука?
— Ён ваюе, — сказаў Гары.
— Зразумела, — ганарліва сказала пажылая дама. — Прабачце, але мне трэба пайсці і дапамагчы яму. — І з дзіўнай шпаркасцю яна закрочыла да каменных прыступак.
Гары паглядзеў на Тонкс.
— Я думаў, ты з Тэдзі у мамы.
— Я б не змагла вынесці невядомасць, — з няшчасным выглядам сказала Тонкс. — Яна нагледзіць за ім… Ты бачыў Рэмуса?
— Ён планаваў весці групу байцоў на тэрыторыю школы…
Не сказаўшы больш ніводнага словы, Тонкс выбегла прэч.
— Джыні, — сказаў Гары, — прабач, але ты таксама павінна выйсці. Ненадоўга. Потым ты можаш вярнуцца.
Джыні, судзячы па ўсім, была проста шчаслівая пакінуць сховішча.
— А потым ты павінна вярнуцца! — ізноў крыкнуў ён ёй, калі яна пабегла ўслед за Тонкс. — Ты павінна будзеш вярнуцца зваротна!
— Пачакай хвілінку! — рэзка сказаў Рон. — Мы сёе аб кім забыліся!