Воляй абраны. Дамова на спакусу
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:
А як нам уратавацца? Што запаветваў Збаўца нам? Як пачуць Яго голас? І ці гучэў той голас для нас?
Як адрозніць голас д’ябла ад Голаса Божага, як не паддацца спакусе кінуцца ў вір і балота д’ябальскага ўздзеяння і ачмурэння? Як?
Чалавек раней часу спакусіўся забароненым плодам – яблыкам з дрэва пазнання дабра і зла. Бог сцявярджаў, што прыдзе час і ён дасць людзям неабходныя веды і кірунак, каб выратавацца, яны навучацца пазбягаць спакусы. Але чалавек праявіў нецярплівасць і залішнюю цікавасць, паверыўшы шэпту Змія, паверыўшы, што ён усёмогучы і ўсёмоцны. Чалавек раней часу адкрыў тайны дабра і зла на зямлі, умяшаўся ў тую сферу, якая не чакала яго прыходу, бо ведала, што ён не гатовы да спасціжэння тайнаў Божых.
І таму чалавек, сам таго не ведаючы, нарадзіў монстра-д’ябла – цывілізацыю. А яна, помсцячы яму за нецярплівасць, забівае і яго, і ўсё жывое на зямлі…
У нашае жыццё ўмешваюцца няпрошана іншыя сусветы, другія цывілізацыі, – і яны, на жаль, знайшлі жорсткіх спадкаемцаў на зямлі. Ужо болей як два тысячагоддзі вядуцца войны з хрысціянамі, ужо больш двух тысячагоддзяў церпіць Іісус Хрыстос, чакаючы, калі ў чалавека расплюшчацца вочы.
Бог доўгацярплівы?
А доўга – гэта колькі?
Доўга – гэта ж не бясконца.
……………………………………………………………
Аб’явілі пасадку на самалёт.
Мы абняліся з Абрахамам, як старыя добрыя сябры. Мы і сапраўды з ім пасябравалі.
“Боінг” ляцеў вышэй воблакаў.
Мы знаходзіліся на першым небе. Касманаўты кружыліся вакол зямнога шара таксама на першым небе. А было ж яшчэ і другое, і тое, на якім жыў Бог: Трэцяе Неба.
Я драмаў, седзячы ў мяккім крэсле. А з памяці не выходзілі словы Абрахама, яго думкі пра будучае, пра сканчэнне свету. Гэта настолькі запала ў мой мозг, што я мог даслоўна пераказаць тое, пра што ён апавядаў.
……………………………………………………………
Прыляцеўшы ў Ліцьвінію, адразу ж, не марудзячы, рашыў адправіцца зноў у краіну Юдэйскую. У той час, калі заходзіла сонца жыцця Ірада.
Мне дасталася роля пасцельнічага. Я мяняў кожную раніцу і вечар брудныя прасціны цара. Ляфарас, асабісты доктар, не звяртаў на мяне анікай увагі. На мяне ўвогуле ніхто не звяртаў увагі...
Не ведаю, колькі знаходзіўся там. Але толькі тады, калі палічыў, што ў маёй памяці адклалася ўсё, што трэба, рашыў збірацца ў адваротны шлях. Калі Ірад упаў на мармуровую падлогу, я паклікаў свой Голас і сказаў, што пара адпраўляцца мне назад...
……………………………………………………………
У адзін з днёў, прыйшоўшы да высновы, што дарога да храма пракладзена – і не абы-якая, а тая, што і мерыўся стварыць, пераканаўшыся, што адпачыў, – рашыўся падаць сігнал, абвясціць свайму заказчыку аб баявой гатоўнасці...
Тут жа, з майстэрні, набраў два разы 96 і астатнія тры шасцёркі. Паслаў доўгі гудок, з меладычнымі пералівамі, некуды ў нябесную прастору. Яго сотавы прыняў мой покліч, спрацаваў, забулькаў, высвеціўшы, канечне ж, мой нумар тэлефона на яго табло. І чакаў, калі ён адгукнецца, калі адкажа мне…
– Вас слухае электронны сакратар капітана “Алкепа”. Прадыктуйце, калі ласка, сваё паведамленне...
Хацеў пакласці ўжо слухаўку, як пачуўся другі голас – жывы і знаёмы:
– Алё, алё! Спадар Антон! Я тут трошкі прылёг адпачыць. Добры дзень, Антон! Слухаю цябе!
– Добры дзень, Анатас! Хачу далажыць, што справіўся з усімі сваімі клопатамі – і цяпер гатовы прыступіць да выканання заказу.
– Я рады, што ты вызваліўся, і чую, што голас у цябе бадзёры і вясёлы. Калі ж мне прыбыць на месца прызначэння? Мы цяпер у Афрыцы, на беразе акіяна, а побач пустыня – Сахара... Сонца прыпякае. Прадаем тут сваю мэблю... Сто тысяч адзінак спальняў, мільён кухняў, тры мільёны квадратных метраў абівачнага матэрыялу пад чырвонае дрэва..
– Ого! Столькі ўмяшчаецца ў твой карабель?
– Столькі і яшчэ столькі, і яшчэ паўстолькі – во колькі можа перавозіць “Алкеп”.
– Фантастыка! Калі мне можна прыбыць на прыстань?
– Глядзі сам, калі табе зручней.
– Давай глянем на каляндар. Цяпер выхадныя. У панядзелак – не магу. У аўторак у бібліятэцы Герцэна трэба пабыць – запрашаюць выступіць. У сераду Васіль Ткачоў запрашае на свой юбілей – у таверну “Лотас”. У чацвер пачынаецца маладзік. Мне заўсёды добра працуецца на пачатку маладога месяца... Вось у суботу, а чатырнаццатай гадзіне, я і буду на прыстані Сажа – ніжэй па рэчцы, дзе заканчваецца бетонная наберажная, пачынаюцца лазнякі. Насупраць канаўкі, дзе плаваюць лебядзі. Падыходзіць такая раскладка?