Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
- Автор: Козько Виктор Афанасьевич
- Год: 1990
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 5-340-00519-4
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:
Але ўзнялася новая. I, ведаеце, добра стала, як раней было.
Але гэта так, усякая драбяза на развітанне. Магу дадаць і яшчэ тое-сёе. З'явілася ў вёсцы і бальніца, фельчарска-акушэрскі пункт. I, каб пабудаваць яе, не спатрэбілася высякаць тыя заклеймаваныя ўжо на Ніўках бярозы і дубы. Яны ўстаялі, былі выхаплены з-пад сякеры ў самае апошняе імгненне. На Ніўкі па Курскай дузе, па асфальце ўжо імкліва каціла лесапавальная тэхніка. Але Іванчык-дэзерцірчык, цяпер ужо не Іванчык і не дэзерцірчык, а ляснік Іван стаяў каля павароту на Ніўкі і махаў, як сцягам, тэлеграмай, якую ён атрымаў з горада ў тую ж самую хвіліну, калі з таго ж горада рушыла гэтая тэхніка, спыняў лесарубаў і паварочваў іх зноў у горад.
Але гэта ўжо здарылася пасля, пасля, я забягаю наперад самому сабе, што рабіць нягожа. Усяму свой час, свая пара. I бярозавік салодкі ў пару, яблык — у сезон. І сезон гэты надыдзе.
Калі дрэва пасаджана, яно павінна цвісці і пладаносіць.
Цвіце на Палессі груша
Аповесць
I.
Па-над сажалкамі ляцелі дзве чайкі і варона, як тры груды шэрай зямлі, як тры бурыя камспі. Зразумець, што гэта птушкі, можна было толькі па тым, як часта змяняў- ся напрамак ix палёту. Птушкі, як звязаныя паміж сабой нябачнай ніткай, адначасова кідаліся то направа, то налева, то імкліва, свечкай, уздымаліся ўгару, то строма падалі ў ваду, як усё роўна надумалі ўтапіцца. I хоць вады не датыкаліся, яна расступалася перад імі, перад хвалямі. Спрасаванага ix целамі паветра, якое яны віхурылі i рвалі сваімі крыламі. Белай квеценню, таполевым пухам віравала па ветры i вадзе пер'е. Чайкі дзяўблі варону, цягнулі вужыныя, як па спружынах шыі, білі яе па хвасце, па баках, цэліліся ў галаву, але прамахваліся, галаву варона хавала, уцягвала ў тулава, прыкрывала крыламі. Зрэдку яна i сама наравіла дзеўбануць чаек; i тады спрытным кідком выварочвала направа, налева галаву, секла дзюбай, як чорнай маланкай, паветра, чайкі, што лёгкія чаўнакі, паспявалі ўхіліцца, як з горкі ссунуцца ўбок. Варона ганарыста на адно імгненніе распрамлялася, выпроствала на поўны размах крылы. Але чайкі няўлоўным паваротам хваста, адзіным узмахам крылаў зноў пікіравалі на яе, насоўваліся ці то зверху, ці то знізу. Варона палахліва сціскалася, хавала галаву i павялічвала ці, распушчаным хвастом, збівала хуткасць, давала нырца ў неба.
Яўмен Ярыга наглядаў за бойкай птушак з-за кустоў, што раслі абапал канавы, на беразе якой ён сядзеў. Паглядаў i пасміхаўся, забыўшыся пра тое, што яму самому трэба хавацца, берагчыся, не вытыркацца, забыўшыся i пра вуду i пpa рыбу, якая ўжо даўно падышла i смакавала камбікорм: паплавок, як жывы, хадзіў па вадзе, пагойдваўся, прытапляўся, клаўся набок. Відаць, рыба была добрая, вялізная, мо той самы дванаццацікілаграмовы карп-вытворца, што ўцёк заўчора з цэнтральнай сажалкі, якога i наважыў упаляваць Яўмен, таму што ўсякая іншая рыба не рызыкыула б падысці да Яўменавай снасці. З вудзільнам, што каля яго ног было ўторкнута ў зямлю, ямчэй ісці не на рыбу, а на воўка — бярозавая неакораная, метры ў тры жэрдка, а не вудзільна. I жылка на ёй — канат, баржу прынатоўваць і цягнуць на буксіры можна, а не тое што рыбіну. Смеху з гэтай Яўменавай снасці на ўсю вёску. Але ж смех смехам, а не было ў вёсцы i лепшага за Яўмена рыбака, не было больш за яго i ўдалага браканьера, a ў Яўменавай вёсцы ўсе рыбакі — браканьеры. I гэтыя самыя рыбакі-браканьеры крыўдавалі на Яўмена: карова лужу зробіць, нямтур рыбу зловіць. Была, пэўна, праўда ў гэтых словах, бо лавіў Яўмен тую рыбу ў месцах самых неспадзяваных, дзе, здавалася, i апалонік не завядзецца, лавіў на зайздрасць іншым, таму што іншыя, калі станавіліся побач з ім, марна трацілі час, цадзілі воду, мылі чарвякоў. Яўмен цягаў адну рыбіну за другой, а яны толькі смалілі махорку ды лаяліся. Як слова нейкае ведаў нямы, дзе б ні закінуў вуду, не абыходзіла яе рыба, у самае няўчассе з пустымі рукамі з рыбалкі не варочаўся. Калі ўжо не ў канаве, не ў лужынах, не ў возеры, дык у рыбгасныя сажалкі нахабна ўлезе, а нацягае кайстру карпаў. Толькі вось гэтага карпа, што смакуе зараз камбікорм, яму, па ўсім, пе злавіць, хоць Яўмен, здаецца, i чуе прысутнасць рыбіны побач, штосьці хвалюе яго, непакоіць, ён круціцца, як певень па седале перад світанкам, адчувае нейкую няёмкасць, нязручнасць, але не здольны засяродзіцца, не можа не глядзець на птушак. А тыя кружацца над ім, над сажалкамі-копанкамі, як скокі ўсё роўна распачалі тут, як кружыцца, гойсае i скача паплавок перад тым, калі схавацца пад вадой, калі рыба ўжо пацягне i напне жылку. I Яўмену здаецца: тут, над сажалкамі, у чыстым небе, не птушкі вяжуць карункі, а кружыць яго коркавы паплавок. Так нагадвае бойка птушак той урачысты i хвалюючы момант, калі б'ецца на кручку рыбіна. I ён як бы мае нейкае дачынеппе да той бойкі ў небе. Ён — як i чайкі з варонай — знітаваны нейкай нябачнай ніццю, i птушкі цягнуць яго за сабой, цягнуць у неба, уцягваюць у бойку. Чайкі ж амаль ужо задзяўблі варону, тая імкнецца прэч ад вады, у лес, да выратавальнага паўзмроку дрэў, дзе ёсць магчымасць схавацца, дзе яна сярод роднай стыхіі больш вёрткая, дзе ёсць магчымасць прыпасці сваім шэрым целам да шэрага голля, зліцца з ім, зашыцца ў вецце. A чайкі трымаюць варону на гале, сярод вады, дзе яны больш разваротлівыя, дзе яны злавілі яе на злачынстве, калі яна крала ix яйкі. Пух i пер'е ляцяць над вадой. I ў небе, высока ад зямлі, ідзе бойка, ідзе вайна за жыццё, за жыццё сёння i заўтра.