Воляй абраны. Дамова на спакусу
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:
Недасведчаны можа падумаць пра тое, што Настаўнік не даў ніякіх указанняў і арыенціраў для праваслаўных. Але тое не так. Ён не выстаўляў іх напаказ, не выкладваў іх на паверхню, каб яны былі на віду. Ён уклаў у рукі людзей компас, паказаў шлях, але папярэдзіў, што Царква Хрыста будзе цярпець пакутніцкія і скрушныя падарожжы…
Разбурэнне Іерусаліскага храма адбылося, і тое як бы стала велічнасцю заканчэння старога часу Старога Запавету і пачаткам Новага часу, новай эпохі, якая і завершыць зямную эвалюцыю.
Я і сам, падоўгу прападаючы ў бібліятэках і сховішчаў у розных краінах, адкрываў для сябе старонкі гісторыкаў сівой даўніны, натыкаўся на прадказанні Іісуса Хрыста пра Яго другое прышэсце, пра тое ж разбурэнне Іерусаліма і яго Галоўнага храма. Прыйшлося звярнуцца да прац Язэпа Флавія, юдэйскага гісторыка, – і ў яго прачытаў фразу пра тое, што ў канцы сямідзесятых гадоў першага стагоддзя юдэі ўздымуць закалат супраць рымскіх правіцеляў. Гэта ж трэба было так давесці да адчаю юдэйскі народ, каб ён, не вытрымаўшы здзекаў і прыніжэнняў, пайшоў на крайнія меры. Рымскія намеснікі не шкадавалі ні дарослых, ні дзяцей, – жорстка падаўлялі нават кволыя расточкі іншадумства. Народ верыў, што такія здзекі вечна існаваць не могуць быць. Нянавісць да Рыму ўзрастала з кожным днём. Згодна прадказанняў прарокаў, павінны было наступіць прышэсце Месіі – тэрмін прыйшоў ужо. Але, не ўбачыўшы абяцанага, перажыўшы адчай, юдэі і паўсталі. Захапілі Рымскую крэпасць і перарэзалі ўвесь гарнізон. Помста не прымусіла сябе доўга чакаць – пачаліся масавыя пагромы юдэяў у Кесарыі, Сірыі, Малой Азіі – і па ўсёй Палесціне.
Вялікі закалат нараджаў яшчэ большыя пагромы і помсты. Цэсцій Галій паспрабаваў узяць штурмам юдэяў, якія заселі ў храме, але пацярпеў паразу. Супраціў быў не на жывот, а на смерць. Тое найбольш здзівіла і ўразіла Галія. Нерон паслаў туды свайго самага жорсткага, але таленавітага ваеначальніка Веспасіяна. Але атака, на якую так спадзяваўся Веспасіян, захліпнулася, нават не распачаўшыся як след. Веспасіян паспрабаваў заслаць у горад шпікаў. Яны ўдала праніклі ў горад і тут жа вярнуліся. Расказалі, што ў ім – міжусобная вайна. План паспеў адразу ж – няхай змагаюцца між сабой, – а тым часам трэба асадзіць горад, пакінуць яго без правіянту і вады. Пасля гэтага і не трэба асабліва траціць сілы на ўзяцце горада. Загадзя паціраў задаволена рукі Веспасіян, нават дэпешу раней часу адправіў Нерону: горад будзе ў яго нагах праз тры-пяць дзён.
Але планам яго не ўдалося збыцца. Пачалася працяглая і жорсткая асада. Атак не адбывалася, але і падзенне горада не прадбачылася…
А за гэты час Рым абвясціў ужо Веспасіяна сваім імператарам. Той жа скарыць Іерусалім даручыў свайму сыну – Ціту. А сын не ў бацьку пайшоў: раптоўна, без падрыхтоўкі, на штурм пайшоў. Сведкі той жорсткай бойкі успаміналі, што цяклі па горадзе рэкі крыві, горы трупаў ляжалі па вуліцах.
Горад здаўся, а храм успыхнуў агнём. У гісторыі адбілася дата – дзесятае жніўня сямідзесятага года. На той жа дзень прыпалі дзве значныя падзеі: Іерусалімскі храм і першы храм, узяты Навухаданасорам, згарэлі адначасова…
Пляц, дзе стаяў храм, узаралі. Ваеначальнік Тэрцій Руф загадаў зрабіць тое. Збылося моўленае прарокам Майсеем, які прадказваў (Міх. 3: 12): “Узараны будзе Сіён, як ніва”.
Іісус папярэдваў пра падзенне храма яшчэ за сорак гадоў да гэтага. Але не ўсе паверылі Яму.
У гэты ж самы час з’явіўся Ілжэпрарок і заявіў, што менавіта зараз прыдзе Месія і выратуе народ. І шэсць тысячаў чалавек кінуліся ў пылаючую галерэю храма. А хрысціяне іерусалімскія, якія паверылі ў тое, бачачы як адступаюць рымляне пасля першай асады Іерусаліма, паспяхова схаваліся ў Заіярданскім горным горадзе Пеллу, – і ніводзін чалавек з іх не загінуў. Але пазней юдэяў загінула больш як мільён чалавек, больш як сто тысячаў папалі ў палон, – ўсё толькі з-за таго, што яны паверылі ілжэпрароку і Ілжэ-Хрысту.
Мне падумалася: пад Яго імем прыходзілі і пазней. За дзевятнаццаць стагоддзяў юдэйскі народ налічваў каля дваццаці ілжэпрарокаў. А колькі ў дваццатым стагоддзі? А колькі войнаў? Колькі чалавечых жыццяў?
Самы жорсткі з усіх стагоддзяў – дваццаты век. Недарэмна і пазначаны ён крыжамі – ХХ. Стагоддзе смерцяў і жахаў, кравапраліцця і богазмагання. Хрыстос папярэджваў юдэяў (Лк. 21: 20-21): “Калі ўбачыце Іерусалім, акружаны войскамі, тады і ведайце, што наблізілася запусценне яго: тады тыя, хто будзе знаходзіцца ў Юдэі, ды пабягуць у горы”.