Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 196 197 198 199 200 201 202 203 204 ... 379
Перейти на страницу:

– Данке, Несцер, данке!..

На душы паспакайнела, але ўсё роўна ў скроні тоненькімі іголачкамі пульсавала трывога, і яе яшчэ доўга не маглі затушыць ні доўгая і глыбокая зацяжка, ні ўсведамленне таго, што самага страшнага не адбылося...

Курт сеў на лаўку, шчасліва ўсміхаўся, нешта казаў сам сабе.

А Несцер не вытрымаў, падышоў да яго, паклаў руку на плячо, прамовіў:

– А харошы ты чалавек, немец Курт. Вельмі харошы немец!

Венцэль ківаў галавой, як усё роўна згаджаўся са словамі старасты. А мо ён і не чуў яго слоў, толькі па голасе зразумеў, што той гаварыў яму нешта цёплае і адабральнае...

8.

Пятрусь прахапіўся сярод ночы.

Яго разбудзіла незразумелая валтузня ў хаце, прыглушаная размова. Усё гэта адбывалася ў цемры – нават не запальвалі смалякоў.

– Кажушок вазьмі, Колька, – упрошвала маці.

– Навошта ён там, у партызанах, там абмундзіруюць, – з цемры абзываўся незадаволены бацькаў голас.

– А як жа чакай, з самай Масквы даставяць, персанальна Колю Сілічу, – здзеквалася маці, як пасміхалася над бацькам.

“Колька ідзе ў партызаны? – адразу бліснула думка, і ён споўз са свайго палка, ужо прызвычаіўшыся да цемры, ды і ў акно заглядваў спелы маладзік, і ён добра бачыў, хто таптаўся ў хаце. – І мне нічога не гавораць?”

– Мо яшчэ і валёнкі апошнія аддай, – падначваў ўжо Сяргей Фёдаравіч, курачы самасад.

– А што, – упарцілася маці, увіхалася, борздзенька бегала з кутка ў куток, нешта знаходзіла, запіхвала сыну ў торбачку – у далёкую дарогу збірала, на вайну збірала, і ніхто не ведаў, ці пабачацца больш, – і валёнкі дамо, каб быў не горшы за ўсіх, каб не абгаворвалі потым, што Сілічы свайго сына голым у лес выправілі. Не будзе такога...

– Ды сапраўды, мамо, мо і не след было б так пра мяне клапаціцца – як жа вы тут без абутку? – апамятаўся Мікола. – Маразы вунь якія пякуць...

– А ты – цыц, ты матку слухайся, тады ўсё будзе добра.

Петрык падышоў ззаду брата, абняў яго, моўчкі заплакаў.

– То ты, Пятрусь? Разбудзілі цябе? Ды не бойся, я не пайшоў бы, не развітаўшыся з табой. Ты б на мяне крыўдаваў бы тады, ці не так?

Ён моцна прыціснуў да сябе браціка, выказаў яму сваю любоў.

– А ты хутка вернешся?

– Не паспееш падрасці, як я вярнуся. І зноў з табой будзем рыбу лавіць, знаходзіць пчаліныя гнёзды.

Брат падхапіў Петруся на рукі, абняў, як маленькага, прытуліў да сваёй шчакі, а на вуха прашаптаў:

– Вярнуся, брацейка, вярнуся. Ты тут ужо глядзі. Ды з Куртам ты, я думаю, не прападзеш, так?

– Мг... Добры ён сябар... А ты ідзеш біцца з немцамі-фашыстамі?

– Ага.

– А Курт – ён таксама немец?

– Немец.

– Дык ты будзеш і з ім біцца?

– Не, з ім не буду. Ёсць розныя немцы.

– А мой сябар – Курт – добры немец?

– Вельмі добры. Ён любіць цябе.

– Я ведаю...

Усё напакавана, усё сабрана. Здаецца, нічога не забылася маці пакласці – усім кіравала яна. Клапатлівая Алена ўсё да дробязяў паўспамінала і ўклала ў торбачку самае неабходнае, што можа спатрэбіцца ў дарозе.

Сын звязаў за гарлавіну торбачку, каб потым, як рэчавы мяшок, закінуць яе за спіну.

– Дзе хлопцы будуць чакаць? – удакладніў бацька.

– Коля Аўгушоў за канавай, пад карчом, а Чэрнік трошкі далей – каля ўзболатка, пад крутой алешынай, – прашаптаў Мікола. – Дык я пайду?

– Не, сын, не спяшайся, – спыніў яго бацька, – спачатку я выйду, разведаю, што да чаго гляну, а потым у акно пастукаю. Ці мала якога сабаку можна напаткаць?

– Добра, але не баўся доўга. Хлопцы, мусіць, зачакаліся.

– Пацерпяць твае сябры, вытрымаюць – не на пагулянку да дзяўчат збіраецеся, на вайну ідзеце, а яна не выбірае сваіх жаніхоў...

Гаспадар выйшаў, і ўсе потым доўга ўслухоўваліся ў рыпенне падэшваў на хрумсткім снезе, чулі, як кашляў, як таптаўся за плотам, ходзячы туды-сюды, – усё правяраў, асцерагаўся, перастрахоўваўся.

А потым і Курт выйшаў, накінуўшы на плечы шынелак, – па патрэбе, перакінуўся словам-другім з гаспадаром хаты, і хуценька шусьнуў назад, дагледжваць свае сны. Ніякай аховы нямецкія афіцэры не выстаўлялі, і бацька яшчэ раней супакоіў іх, сказаўшы, што партызанаў у гэтых мясцінах няма, і таму асцерагацца іх няма патрэбы.

Венцэль паверыў Сілічу.

Праз нейкі час гаспадар пастукаў сагнутым пальцам у шыбіну. Усхліпнула, не вытрымала, маці, абняла першай сына. Потым Валодзька сціснуў яго ў сваіх абдымках. За ім – Толік, Верка на рукі ўскочыла.

Апошнім абдымаў яго Пятрусь, прыціснуўшыся да шчакі, што было сілы сціснуў у сваіх абдымках...

1 ... 196 197 198 199 200 201 202 203 204 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)