Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 194 195 196 197 198 199 200 201 202 ... 379
Перейти на страницу:

Потым пацягнула яго за сабой, але не вытрымала, узяла на рукі, трымала як неацэннае багацце, імкнулася бегчы туды, да вербалозу, дзе іх ніхто не ўбачыць, не разлучыць іх больш.

За спіной чуваць гудкі паравозаў, дзіцячы плач, нейкія глухія выбухі ці стрэлы, ляскат вагонаў...

– Сыночак, ты як, цэлы хоць? – спытала запознена, сеўшы з ім на пясчаны бераг.

– Галава баліць, а так нічога...

– Як Несцер адшукаў цябе, сынок?

– Я сам яго ўбачыў, але не крыкнуў, а толькі памахаў рукой. Ён і ўбачыў мяне. Мы былі ў апошнім вагоне...

– Разумнік ты мой, малайчына! – пахваліла маці, цалавала і цалавала яго ў галаву, гладзіла па спіне, зноў туліла да сябе.

Калі аціхла радасць сустрэчы і прыйшло разуменне таго, што самае страшнае засталося ззаду, маці пачула недаўменнае пытанне сына:

– Мама, а дзе ж Курт, чаму ён аддаў мяне паліцаям?

– А ён і не бачыў усяго гэтага, сынок. Яны ўсе некуды з’ехалі... Я шукала яго, каб папрасіць дапамогі, не знайшла...

– Шкада. Ён бы не аддаў мяне ім, праўда?

– Праўда, Петрык, праўда... Ляжы, маўчы, так Несцер загадаў. Я з табой, і цяпер нам нічога не страшна. А дадому мы з табой хуценька зойдзем, напалім у печы. Адагрэю цябе і сама адагрэюся...

Сын перастаў дрыжэць і калаціцца, супакоіўся. Дрыготка прайшла і ён ужо драмаў на руках маці. А потым прахапіўся, як усё роўна яго абудзіў напамін пра нядаўняе страшнае, папытаўся:

– А куды яны нас хацелі везці, мама?

– Куды? Несцер казаў, што з вас хацелі браць кроў.

– Для чаго?

– Для нямецкай арміі.

– А Пецька, Змітрок, Паўлік, Колька – яны там, засталіся ў вагонах, так?

Маці нічога не адказала. Не хацела больш нічога гаварыць сыну, каб не вярэдзіць дзіцячае сэрца. Але ён і так усё зразумеў, заплакаў, уткнуўшыся ў грудзі маці.

Яна мацней прытуліла да сябе, стараючыся, як магла, утаймаваць боль, сцішыць яго пакуты.

Ён доўга ўсхліпваў, не могучы суняць дрыготку, шкадаваў, што немцы і паліцаі адабралі ад яго добрых і верных сябрукоў. А потым сцішыўся, заснуў.

І снілася яму чыстае і прасторнае поле – вялікае і зялёнае. І што нясе яго на сабе Курт, нешта вясёлае і радаснае расказвае пра сябе. Але слоў Пятрусь не разумее, толькі адчувае радасць яднання, радасць сяброўства.

Алена пабачыла на сынавым твары спакойную ўсмешку і сама паспакайнела. Ужо можна было ісці дадому, але яна не магла рашыцца будзіць Петруся, хацела, каб ён паспаў яшчэ якую хвілінку... Жанчына зноў падзякавала Богу, што паслаў ёй Несцера, што навучыў яго, як адшукаць яе сына... Падумала яшчэ, што ўсё жыццё будзе ўдзячна яму за дапамогу.

“Няхай потым будуць казаць, што ён служыў немцам, назавуць яго здраднікам ці іншым словам, – я ніколі пра яго не скажу ніводнага кепскага слова. Як і не скажуць пра яго і іншыя забалацянцы. Стараста? Але ж ён і не напрошваўся на тое стараства. Дранік вунь сам пайшоў у паліцаі, і што пра яго кажуць людзі? Не толькі мне памагаў Несцер, а шмат каму і яшчэ...”

Калі ж перастала адчуваць ногі, калі да яе прыгарнулася мройная цеплыня, жанчына спужалася: гэта азначала, што яна пачынала замярзаць. Яна злёгку патармасіла за плечы сына. Ён і прахапіўся, глядзеў здзіўлена на матулю.

– Пайшлі, Петрык, дадому... Позна ўжо.

Лістападаўская ноч накідвала сваё шэрае халоднае прасцірадла на зямлю. Ад Беразіны патыхала холадам і зябкасцю. Было зімна. Здавалася, што вось-вось з неба пачне падаць густы і лапушысты снег...

Не даходзячы да дарогі, пачула фырканне матацыкла. Прыўзнялася, каб пільней прыгледзецца. Сапраўды, на паваротцы заўважыла матацыкл. На ім сядзела двое. Падумала: “Мо то Курт едзе, даведаўшыся пра ўсё? Ратаваць спяшаецца... А мо і не ён, а хто іншы...” Але на ўсялякі выпадак прыгнулася з сынам як мага ніжэй да зямлі.

Перачакала, пакуль невядомыя ад’едуць ад іх далей.

Толькі пасля гэтага ўзяла сына за руку і, выйшаўшы на дарогу, спусцілася да Забалацця.Стомы жанчына не адчувала.

На сэрцы – бязмежная радасць.

Курт Венцэль вярнуўся ў вёску пад абед.

Даведаўшыся, што здарылася з Петрусём, збялеў, скрыгатнуў зубамі, вылаўся. Адчуў, як пякучы боль паласнуў па сэрцы. Ён не знаходзіў сабе месца, курыў і курыў адну цыгарэту за другой. Адчуванне было такое, што гэта не ў Сілічаў, а ў яго аднялі сына...

Напачатку было жаданне кінуцца следам за машынамі – дагнаць на дзяжурнай, што прывозілі ім абед, але перадумаў – яго маглі няправільна зразумець. Асабліва Гунтэр Клаўс, патомак баронскага роду, які не прызнаваў ні жаласці, ні шкадавання. Ён маліўся толькі свайму адзінаму богу, якога прыдумаў, і рысы характару пераняў у таго вар’ята, які паабяцаў сваёй нацыі росквіт і працвітанне, калі яны заваююць усходнюю краіну... Калі жыхароў ператвораць у рабоў, і яны будуць працаваць на іх, арыйцаў...

1 ... 194 195 196 197 198 199 200 201 202 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)