Воляй абраны. Дамова на спакусу
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:
– Нават так? Можа яшчэ і дзень указаў? – мне ўжо хацелася блюзнерыць.
– Не. Толькі год..
Абрахам Яхуда адпіў некалькі глыткоў, абняў пальцамі шклянку.
– А як папалі, паважаны Абрахам, яго запісы і даследванні да вас?
– О, гэта доўгая гісторыя. Можна сказаць, дэтэктыўная... Як вядома, Ньютан памёр у 1727 годзе. Яго рукапісы больш як два стагоддзі захоўваліся ў тайным куфэрку ў доме графа Портсмундскага. Наследнікі графа знайшлі іх. Знайшлі, але не прыдалі асаблівага значэння. Прадалі іх на аўкцыёне “Сотбіс”. А потым яны апынуліся ў мяне. На жаль, не ўсе тэксты, толькі большая частка. Я іх аддаў у бібліятэку. З рукапісаў зрабілі мікрафільмы, перадалі вучоным. Тыя раздзяліліся на тры групы. Поспех спадарожнічаў канадскім даследчыкам. Прароцтвы прачытаў канадзец – прафесар Галіфакскага універсітэта Стывен Снобелен.
– І далей…..
– Ён сведчыў, што запісы характэрызавалі Ісаака Ньютана як цёмнага і жорсткага ерэтыка. Калі б у той час Царква даведалася пра яго даследванні, то адправілі б на касцёр...
Абрахам замоўк, чакаў, пэўна, новых пытанняў ці ўдакладненняў. Я ж абдумваў пачутае, і мне было цяжка паверыць у тое, што Ньютан быў чарнакніжнікам.
– Неверагодна! – усклікнуў я.
– Так, але гэта неаспрэчны факт.
– А як жа тады вядомы закон сусветнага прыцягнення, які праславіў яго на ўвесь свет?..
Абрахам зноў заўсміхаўся, заківаў галавой:
– Так, спадар Антон, гэта загадка. Яна ў тым, што ён не імкнуўся да адкрыцця, а, наадварот, уцякаў ад яго. Не разумееш? Ён гэтую тэорыю пачаў распрацоўваць, зыходзячы з алхімічнай канцэпцыі аб усеагульным прыцягненні элементаў аднаго да другога. Хаця гэта і не адзіны эпізод у навуцы, калі даследчык-вучоны, адштурхоўваючыся ад няправільных і абсурдных прадвызначэнняў, прыходзіў да правільных, лагічных вывадаў. У свой жа час браты Мангольф’е лічылі, што паветраны шар лётае толькі з-за таго, што ў дыме ўтрымліваюцца некаторыя лятучыя элементы. То пазней ужо адкрылася, што пад’ёмную сілу ствараюць цёплае паветра і лёгкія газы – вадарод ці гелій. Так, Ісаак Ньютан шырока вядомы і як стваральнік канцэпцыі абсалютнай прасторы і часу. Але мала хто ведае, што зыходзіў ён зноў жа, з тэалагічных уяўленняў. Тут дзіўнае хіба тое, што ён, Ньютан, верыў: абсалютная прастора – і ёсць месцазнаходжанне Бога, як форма існавання Яго Усяленскага Духу. А бясконцы час з’яўляецца ні чым іншым, як працягласцю Божай прысутнасці.
Мне падалося, што нехта стаіўся за маёй спіной. Я азірнуўся – нікога побач не ўбачыў.
– Ён прысутнічае тут. Заўсёды. – Патлумачыў мне маю насцярожанасць яўрэйскі даследчык. – Ахоўвае свае запісы, не хоча, каб з імі знаёміліся іншыя...
У мяне па спіне прабеглі мурашы. Пра гэта Абрахам так спакойна гаворыць? Прывык да гэтага?
– Калі я, спадар Антон, даследваў яго запісы, то мяне здзівіла адна дужа цікавая дэталька. Матэматык і фізік Ньютан абгрунтаваў сваё прароцтва пра канец свету, праштудзіраваўшы толькі, як я казаў, адну кнігу – прарока Данііла. Ён знайшоў у тэксце спасылкі на вызначальныя часовыя перыяды. Адзін з іх раўняецца 1260 гадам. Ён і вылічыў яго пачатак. На яго думку, гэты перыяд пачаўся ў 800 годзе ад Нараджэння Хрыстова. Пагэтаму, склаўшы дзве велічыні, і атрымаем 2060 год...
Сядзелі і гутарылі мы з Абрахамам гадзіну другую...
– Пара, – нечакана прамовіў Яхуда і першым падняўся з крэсла. – У нашым распараджэнні яшчэ адна гадзіна. Цяпер там, у бібліятэцы, нікога няма. Ніхто не будзе перашкаджаць...
Абрахам ішоў, няспешна перастаўляючы ногі. Белае адзенне разляталася на ім, – быў падобны на воблака, якое гнаў вецер...
Мы прайшлі праз дворык. Абрахам прачыніў драўляныя дзверы, і зайшлі ў памяшканне.
Калі за мною зачыніліся дзверы, вочы не адразу прывыклі да цемры. Счакаўшы, калі я агойтаюся, мой праваднік спыніўся. А потым паклікаў кіўком галавы, каб лучыў следам за ім.
Прайшлі адзін калідор, потым другі, трэці...
З вокан струменілася натуральнае святло. Падышлі да высокіх дубовых, абітых бліскучай меддзю, дзвярэй.
“Тут, – паказаў Абрахам, прымружыўшы вочы, – тут знаходзіцца галоўнае багацце, і тут тыя рукапісы...”
Бязгучна адчыніліся дзверы, прапусцілі нас у прахалоднае памяшканне.
– Хто? – пачуўся незадаволены глухі голас.
– Тыя, хто цікавіцца вашымі працамі, сэр Ньютан, – адказаў Яхуда. – Гэта прыбыў да нас з Ліцьвініі, з Палесся – Антон Клімовіч.
– Вы ведаеце, хто я? – звярнуўся да мяне ўжо голас.
– Ведаю. Вы нарадзіліся ў мястэчку Вулсторп, што знаходзіцца ў графстве Лінкольншыр. Англійскі механік, астраном, матэматык і фізік. Прэзідэнт і сябра Лонданскага каралеўскага таварыства, сябра Парыжскай акадэміі навук. Маеце дыплом аб сканчэнні Трыніты-коледж Кембрыджскага універсітэта. Вы – дырэктар Лонданскага Манетнага двара...