Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 193 194 195 196 197 198 199 200 201 ... 332
Перейти на страницу:

Чалавек з доўгімі сівымі валасамі і вострым ястрабіным носам, задаволіўшыся адказам, ледзь заўважна схіліў галаву, як быццам вітаў нас, дазваляючы мне пазнаёміцца з яго працамі... У яго за дзвярным праёмам знаходзіўся яшчэ адзін чалавек – у шэрым касцюме, у шэрым капелюшы. Той, што крочыў следам? Нешта часта ён стаў пападацца на мае вочы, – ці да дабра тое?

Ньютан, каб не замінаць нам, адышоў да таго, хто, мусіць, чакаў яго. І зноў думка апякла мяне: “Няўжо гэта ён, той чалавек, які заказаў партрэт?”

– Заўсёды, калі прыходжу сюды, абавязкова бяру ў яго дазвол, – патлумачыў праваднік. – Ён і жыве тут. Усё не можа развітацца са сваімі запісамі... Цяпер вы можаце глядзець і вывучаць іх... У вашым распараджэнні гадзіна. Вось стол, паперы... Як скончыце працу, паклічце мяне. Вось тут кнопка выкліку.

Я кіўнуў галавой.

Як толькі Яхуда пакінуў мяне аднаго, я з вялікім хваляваннем уперыўся вачыма ў першую пажоўклую старонку.

Пахаладзела ўсярэдзіне.

“Я, Ісаак Ньютан, матэматык і астраном, сведчу пра тое, што...”

Праз хвіліну я ўжо нічога не адчуваў, – аркушы паперы, з віціеватымі літарамі інтэпрэтатара Бібліі, паглынулі мяне…

Перада мною старонка, на якой прыведзена апошняе бачанне прарока Данііла. Спаміж кожным радком, як макавыя зярняткі, тлумачэнні і вывады. Іх цяжка разабраць, але дакапацца да сутнасці магчыма. Спачатку я прачытаў біблейскі тэкст (Кніга прарока Данііла, 12; 5-13):

“Тады я, Данііл, паглядзеў, і вось, стаяць два другія, адзін па гэты бок ракі, другі па той бок ракі. І адзін сказаў мужу ў ільняной вопратцы, які стаяў над водамі ракі: “калі будзе канец гэтых дзівосных здарэнняў?”

І пачуў я, як муж у ільняной вопратцы, які быў над водамі ракі, падняўшы правую і левую руку да неба, прысягнуў Жывым вавекі, што да канца часу і часоў і паўчасу і пасьля поўнага паламаньня сілы сьвятога народу ўсё гэта здзейсьніцца.

Я чуў гэта, але не зразумеў і таму сказаў: “гаспадару мой! Што ж пасьля гэтага будзе?”

І адказаў ён: “ідзі, Данііле; бо захаваны і запячатаны словы гэтыя да апошняга часу.

Многія ачысьцяцца, адбеляцца і ператоплены будуць у спакушэньні; несправядлівыя будуць несправядлівымі, і не зразумее гэтага ніхто з несправядлівых, а мудрыя зразумеюць.

З часу, калі будзе прыпынена штодзённая ахвяра і будзе пастаўлена гідота запусьценьня, пройдзе тысяча дзвесьце дзевяноста дзён.

Шчасны той, хто чакае і дасягне тысячы трохсот трыццаць пяці дзён.

А ты ідзі да твайго канца, і супакоішся і паўстанеш на атрыманьне тваёй долі ў канцы дзён”.

Прыйшлося браць павелічальнае шкло, каб разгледзець дрыготкія літаркі вучонага…

……………………………………………………………

Яхуда праводзіў мяне да аэрапорта.

– Дзякую, Абрахам, я задаволіў сваю цікаўнасць, хаця і не меў на тое права. Не з-за таго, што Ньютан сам не хацеў адкрываць нам сваю тайну, а з-за таго, што мы не павінны ведаць пра яго вывады...

– Так, Антон, не павінны... Гэта – грэх... Але што паробіш, калі ў розум чалавека ўсяляецца Люцыфер? Не адзін толькі Ньютан браўся за прадказанне канца свету, датаў разбуральных войнаў і глабальных эпідэмій. Пад занавес дваццатага стагоддзя Настрадамус прарочыў нешта страшнае і катастрафічнае... Мадэльер Пака Рабан папярэдзіў, што Эйфелева вежа спыніць сваё існаванне – на яе ўпадзе касмічная расейская арбітальная станцыя “Мір”. Так што чалавецтва перажыве і дату, дасць Бог, вызначаную вялікім фізікам... Але ўсё можа быць …

– Не дай, Божа.

– Але няварта завершыць нашую размову пра Ньютона на гэтай, я сказаў бы несправядлівай у адносінах да яго, ноце.

– Гэта не зусім так. Ісаак Ньютан – вялікі вучоны-матэматык, астраном, фізік, і, што меней за ўсё вядома, хрысціянскі багаслоў, глыбока веруючы чалавек. У адным са сваіх трактатаў па хрысціянскаму багаслоўю пра стварэнне свету сцвярджаў: “У паветранай прасторы маюцца (“нябесная цвердзь” – “ракія”) мільярды зорак, і за гэтым матэрыяльным светам існуе духоўны нематэрыяльны свет, у якім, як веруем мы, хрысціяне, душы веруючых будуць вечна жыць са сваім Госпадам”.

– А тое ўжо будзе залежаць ад самога чалавека. І ад сонца. У сонца ёсць свая “топка” – качагарка, у якую, для падтрымання агню, неабходна падкідваць і падкідваць “дровы”. А дровы гэтыя – дабрыня і чыстыя помыслы чалавека. Чым будзе чысцей чалавецтва, вызваліўшыся ад зла і грахоў, тым больш энергіі атрымае нябеснае свяціла, і тым даўжэй яно будзе саграваць людзей... Калі ж мы заблытаемся ў грахах, то і печ будзе пустой, – тады нам нічым нельга будзе падтрымліваць Агонь Жыцця.

1 ... 193 194 195 196 197 198 199 200 201 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)