Воляй абраны. Дамова на спакусу
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:
Гэта было проста і зразумела. Але толькі я хацеў выказаць згоду, як Абрахам загаварыў пра тое, але з другога канца.
– Але канец Свету, канец Агню, Антон, калі-небудзь ды наступіць. Нашае свяціла, на жаль, не вечнае, і яно непазбежна патухне. Тухнуць тысячы зорак у Сусвеце. Сонца, як сцвярджаюць вучоныя, можа выкарыстаць свой рэсурс толькі праз... пяць мільёнаў гадоў... Чалавек жа можа прадоўжыць гэты тэрмін на мільярды гадоў... Пры ўмове, калі чалавек будзе лёгка і з радасцю выконваць дзесяць запаветаў Бога – асновы бяссмерця Чалавека... Тут ужо да месца можна і ўжыць значэнне слова “грыдпіс”, пра што вы маеце нейкае ўяўленне. Ваш Хурс не падманьваў вас, ён дакапаўся да некаторых тайнаў быцця. Але толькі – да некаторых. Яму яшчэ трэба шмат папрацаваць, каб дакапацца да ісціны.
– Паважаны Абрахам! Вы сказалі пра “чарговае быццё”. Што гэта азначае?
– Чалавецтва перажыло чытыры Апакаліпсісы – чатыры канцы свету. Пры Сусветным патопе зямная вось зрушылася на шэсцьдзесят градусаў – адну траціну паўакружнасці Зямлі. А акружнасць зямлі – сорак тысячаў кіламетраў. Лічылася, раней Паўночным полюсам была гара Кайлас. Антлатыда загінула ад таго, што вось зямлі ссунулася на 4 142,06 miles – 6666 кіламетраў. На такую адлегласць і зрушыўся Паўночны полюс. Пры пятым Апакаліпсісе, пра які мы гаварылі, вось зноў ссунецца, але ўжо на 9999 кіламетраў… Але гэта пагражае вечнай мерзлатой.
Я нахмурыўся, уявіўшы на імгненне небяспеку, якая пагражала чалавецтву.
– Дарагі Антоне! Я вам нічога не казаў. Я не павінен быў тое казаць вам. Гэта толькі маё ўяўленне, прагноз, якія могуць быць і памылковымі. Дай Бог, каб я памыліўся!
– Дай Бог! – пагадзіўся і я.
– І вось што яшчэ. Аднойчы павінна здзейсніцца тое, пра што сказана ў Евангеллі: “У які час не думаеце, прыдзе Сын Чалавечы”.
У знак згоды кіўнуў галавой.
– Але многіх усё роўна чамусьці цікавіць – калі ж надыдзе той Судны дзень, і нічога не робяць для таго, каб з’явіцца на той Суд чыстымі...
На твары Абрахама з’явілася ледзь прыкметная ўсмешка:
– Яшчэ апосталаў хвалявала пытанне пра Апакаліпсіс. Калі Іісус Хрыстос пад час свайго зямнога жыцця знаходзіўся ў плоці сярод людзей, Ён прадкзваў, што разбурыцца Іерусалім. Апосталаў тое вельмі занепакоіла, і яны пачалі нават сумнявацца ў прароцтве Збаўцы: існаванне магутнейшага храма Іерусаліма ім здавалася настолькі непарушным, непадуладным часу. То ж была цвярдыня іх веры.
Вагаліся апосталы, а потым і пацікавіліся ў Божага Настаўніка (Мф. 24, 3):
– Скажы, ці праўду Ты нам сказаў, ці мы недачулі: калі тое будзе і як нам даведацца пра Тваё прышэсце?
– “Не ваш клопат ведаць часы і тэрміны, якія Бацька паклаў у Сваёй уладзе, – адказаў ім Збаўца. – Як даведацца, калі ўсё адбудзецца? Калі я прыду зноў і калі наступіць завяршэнне сусветнай гісторыі чалавецтва? Бадзёрымі будзьце на ўсялякі час і маліцеся, ды ўдасца вам пазбегнуць усіх будучых бедстваў і стаць перад Сынам Чалавечым…”
Такія словы прамовіў Іісус Хрыстос перад сваім усяслаўным Узнясеннем на неба, калі ў Яго запыталіся вучні аб прыходзе апошняга часу. Тое ўжо ў Дзяяннях.
І пра тое казаў блажэнны Аўгусцін у той жа кнізе: “Дарэмна мы стараемся, жывучы яшчэ ў гэтым свеце, вылічваць і вызначаць леты, калі з вуснаў самой Ісціны чуем, што “не нам разумець тое”...
Каб яшчэ глыбей спасцігнуць гэтую тэмы, Абрахам параіў мне звярнуцца да Евангелля ад Мацвея (24: 2). Там я прачытаў: “Ён жа сказаў ім: ці бачыце ўсё гэта? Праўду кажу вам: не застанецца тут каменя на камені: усё будзе разбурана. Неба і зямля мінуць, словы ж Мае не мінуць… пра дзень той і час ніхто не ведае, ні анёлы нябесныя, ні Сын, але адзін толькі Бацька. Бо як дні Ноя, так будзе Прышэсьце Сына Чалавечага…”
А ў Марка (13) вычытаў: “Глядзіце, чувайце і маліцеся; бо ня ведаеце, калі прыдзе той час… Дык чувайце ж, бо ня ведаеце, калі прыйдзе гаспадар дома: увечары, ці апоўначы, ці пры пеўнях, ці нараніцу, каб, прыйшоўшы зьнянацку, не заспеў вас у сне…”
А апостал Лука (17: 20-21) апавядае пра тое, што адказаў Настаўнік фарысеям, калі яны спыталі, калі прыдзе Валадарства Божае: “Ня прыдзе Валадарства Божае ўвачавідкі. І не скажуць: вось яно тут, альбо: вось, там, – бо яно, Валадарства Божае, сярод вас…”
Далей Ён звяртаецца да вучняў сваіх і кажа: “Прыдуць дні, калі захочаце ўбачыць толькі адзін дзень Сына Чалавечага – і не ўбачыце…”
А ў Апакаліпсісе – Адкрыцці Яна Багаслова – глыбока і прарочы распісана жыццё чалавека ці не да апошняга дня. Але не прыйшоў яшчэ той час для поўнага разумення прарочых слоў Ратавальніка…