Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 110
Перейти на страницу:

8 жніўня польскія войскі заваявалі Мінск, у верасні апанавалі лінію Любань — Барысаў — Полацк — Дзвінск. Большасць беларускіх зямель апынулася пад польскім кантролем. Беларускі друк у Мінску і Вільні, асабліва рэдагаваны Янкам Купалам «Звон», пісаў аб гістарычнай супольнасці палякаў і беларусаў, дзякаваў за вызваленне Беларусі з-пад расійскага імперыялізму, выказваў спадзяванні на дапамогу Ю. Пілсудскага ў пабудове незалежнай беларускай дзяржавы. Старшыня Часовага беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску Кузьма Цярэшчанка, вітаючы начальніка Польскай дзяржавы і дзякуючы яму за вызваленне Гродна, Вільні і Мінска прыгадаў, што ў няволі застаюцца прыналежныя Беларускай Народнай Рэспубліцы гарады — Віцебск, Магілёў, Смаленск. Пілсудскі ў Мінску, так як раней у Вільні, запэўніваў, што «зямлі гэтай нічога гвалтам навязана не будзе». Пасля некалькіх месяцаў дачыненняў з бальшавікамі, запэўніванні начальніка Польскай дзяржавы выклікалі сярод беларускіх дзеячаў эйфарыю. Многія паверылі, што незалежнасць можа быць прыпаднесена ў падарунку. 20 верасня 1919 г. Канвент старэйшын Рады БНР паслаў ліст Ю. Пілсудскаму, у якім інфармаваў аб аднаўленні дзейнасці органаў Беларускай Народнай Рэспублікі. Ад ліпеня дзейнічала ў Вільні Беларуская вайсковая камісія, якая чакала дазволу польскага камандавання на стваранне беларускага войска. У Парыжы 1 ліпеня 1919 г. прэм’ер урада БНР Антон Луцкевіч і прэм’ер польскага ўрада Ігнацы Падарэўскі ўзгоднілі новы праект федэратыўнага пагаднення абедзвюх дзяржаў, якія мелі мець супольную замежную палітыку і супольнае камандаванне ўзброенымі сіламі.

Поспехі польскага войска ўлетку 1919 г., а асабліва федэратыўныя дэкларацыі Пілсудскага, якія так энтузіястычна ўспрымаліся ў Мінску і Вільні, занепакоілі савецкі ўрад. Выклікана гэта было рэальным шансам узнікнення федэрацыі народаў пад эгідай Польшчы, здольнай супрацьпаставіцца расійскаму і нямецкаму імперыялізму. Менавіта таму бальшавікі спешна ліквідавалі Літоўска-Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку і прапанавалі палякам мір «з вечнай граніцай на Дзвіне, Уле і Бярэзіне». Ленін аддаваў амаль усю Беларусь узамен за спыненне ваенных дзеянняў. Прапановы гэтыя не раз выносіліся падчас мірных перагавораў восенню 1919 г. у Мікашэвічах. Адначасна савецкія ўлады падтрымоўвалі ўсялякія дзеянні, накіраваныя на дэстабілізацыю сітуацыі на тылах польскага войска. Восенню 1919 г. у Смаленску была падпісана дамова паміж Беларускай партыяй сацыялістаў-рэвалюцыянераў і Расійскай камуністычнай партыяй (бальшавікоў) у справе арганізавання беларускіх паўстанчых атрадаў на занятых палякамі тэрыторыях. Дамова прадугледжвала, што ў выпадку апанавання Беларусі Чырвонай Арміяй будзе створана беларуская савецкая дзяржаўнасць, а ўлада будзе перададзена эсэрам і мясцовым камуністам.

Польская палітыка ў Беларусі аблягчала эсэрам выкананне гэтай дамовы. Энтузіязм, выкліканы дэкларацыямі Юзафа Пілсудскага, хутка патух з прычыны дзеянняў польскага войска і адміністрацыі Цывільнага кіраўніцтва Усходніх зямель (ЦКУЗ). Рэчаіснасць у Беларусі пад польскім панаваннем у 1919–1920 гадах часам нямнога рознілася ад вобразу маляванага бальшавіцкай прапагандай. Паводле ацэнкі ІІ Аддзела Генеральнага штаба Войска Польскага, першапачатковы беларускі энтузіязм хутка пераходзіў у антыпатыю, ажно ўрэшце пераўтвараўся ў нянавісць да ўсяго польскага. Камісар ЦКУЗ Ежы Асмалоўскі на пасады ва ўсіх установах прызначыў мясцовых польскіх памешчыкаў, якія ўладу выкарыстоўвалі перш за ўсё для расправы над сялянамі і такім чынам адрэагоўвалі на рэзультаты савецкай акупацыі. Павятовымі старастамі прынцыпова былі памешчыкі, войтамі ў гмінах назначаліся выключна палякі і католікі; часта былі гэта асобы, якіх ненавідзела мясцовае беларускае насельніцтва. Насілле і рэквізіцыі, якім падвяргаліся жыхары вёсак з боку вайсковых падраздзяленняў, жандармерыі і паліцыі згладжвалі адмоўныя ўражанні, вынесеныя з перыяду савецкага панавання. Грабеж маёмасці, тэрор і расстрэлы падазроных у камунізме прыдавалі польскай прысутнасці рысы акупацыйнай улады. Ачагамі камунізму лічыліся праваслаўныя цэрквы і яўрэйскія сінагогі. Паспешліва і безумоўна перадаваліся католікам храмы, якія больш за сто гадоў знаходзіліся ва ўладанні праваслаўных. Працягвалася гэта таксама ў тых мясцовасцях, дзе палякі складалі нязначны адсотак ад агульнага ліку жыхароў. Беларускую інтэлігенцыю адпіхала нішчэнне ўсіх праяваў адраджэння нацыянальнага жыцця. Рэквізіцыям і судам падвяргаліся незалежныя беларускія газеты, у Мінску забаронена было ставіць на сцэне п’есы папулярных беларускіх пісьменнікаў — Янкі Купалы і Каруся Каганца. Прапаганда на старонках часопіса «Страж крэсова», якой займаўся Камітэт абароны крэсаў, развеяла ілюзіі нават найбольшых прыхільнікаў хаўруса з Польшчай. Польскі гісторык Юзаф Левандоўскі пісаў:

1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)