Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў
Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў

Электронная книга - «Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў». Краткое содержание книги:

Бегаў, зварыў мярзотную каву, кашляў, глытаў макроту, паліў без супынку. Потым пачаліся мэтамарфозы: шафа стала дзьвярмі, у якіх намалявалася бабулька з зашмальцаваным рушніком і прадрапала: „Калі ноччу захочаце ў туалет, дзевушка, рабіце проста ў вядро, я на раніцу вынесу”. Метамарфозы працягваліся. „Ня трэба, траляля Пятровіч”. Кветкавы гаршчок стаў попелкаю, тэлевізар — сталом, цьмяная лямпачка ўверсе — загадкавым сталактытам, ён — заснулым на маіх каленях алкаголікам. Іспанскі мастак і канкістадор Хасэ Мануэль Дасьвіданья маркотна глядзеў на мяне са сьцяны.
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 40
Перейти на страницу:

— І не кажы... Што ўжо тут: бог даў, бог і ўзяў...

Або:

— Дык і я пра тое ж... Не каб так — дык ён во як!

Гэткія размовы давалі Тацяне пачуцьцё прыналежнасці да новага калектыву. Кіраўніком яго, ведама ж, быў спадар Выпадак — Тацяна пабойвалася яго, як свайго начальніка ў тым жыцьці, загадчыка сталічнае крамы № 36 Пятра Пятровіча, і гэтак сама як да Пятра Пятровіча, спрабавала да яго заляцацца. Хаця яшчэ ні адзін мужчына ў свеце, ня лічачы хранічнага алкаша, нябожчыка Воршына, не капітуляваў перад яе вабнотамі. Дый спадар Выпадак быў непахісны, у вадказ на ўсе намаганьні Тацяны глядзець на яго кароўімі вачыма ён адказваў флегматычна, ці то з польскім, ці то з французскім акцэнтам: „Ты што, Воршына, забыла дзе знаходзішся?” — і Тацяна балюча калола сабе сьпіцаю палец, пралівала кіпень на ногі.

— А дзе, дзе я знаходжуся? — у соты раз пыталася крыўдліва Тацяна, але Выпадак ужо клікаў усіх дам на штодзённыя сьпевы, дзе сам садзіўся за фортэпіяна або валасатымі рукамі ў лайкавых белых пальчатках дырыжаваў гнусавымі галасамі, моршчыўся, калі спадарыня Лукашэнка пачынала цягнуць пурытанскі гімн „Гасподзь дасьць мне болю” на матыў „От хто та з горачкі спусціўся” і казаў строга:

— Ну-ну, эўрыбадзі з трэцяй лічбы!

Напачатку Тацяна адкрывала рот з усёй адказнасцю, бо яе знаходжаньне тут асьвятлялася цудоўнымі нядзелямі, калі ў вялікай залі прыбіралі плеценыя крэслы ды столікі й ладзілі танцы. Выпадак прыводзіў аднекуль сівых кавалераў у лямпасах, галунох і ардэнох, і тыя, выпаліўшы з Выпадкам пару люлек пад каньяк, падкручвалі бравыя вусы й запрашалі дам у свае мужныя абдымкі. Выпадак садзіўся за падобны на антыкварны камод белазубы „Вэльтмайстэр”, лагодна пазіраў на парачкі, і пальцы ягоныя выбухалі „Венскім вальсам”. Танцы звычайна працягваліся нядоўга, ужо пасьля першых тактаў кавалеры адзін за адным адсейваліся, падаючы ў фатэлі ля сьцяны й ліхаманкава глытаючы валідол. Дамы ціха накрывалі на стол (прыслужніцу Лізку па нядзелях адпускалі ўніз). Усё сканчвалася гарбатаю з тортам ды любоўнымі цыдулкамі.

На адной з такіх party Тацяну ўпершыню ў жыцьці запрасілі на танец. Прыгожы мурын з ацяпляльным позіркам, чымсьці падобны на Саладуху, закружыў яе ў шалёным вальсе, з жарсьцю ўпіўшыся кіпцюрамі ў Тацянін азадак. Прыгадалася юнацтва, танцпляцоўка ля інтэрнату, сяброўка Любка... Вось ён, аказваецца, які, сапраўдны танец! Даведалася праз трыццаць год.

— Балюча мне, малпа, — пяшчотна казала Тацяна, прыціскаючыся да мурына, робячы трусіныя вочы і адчуваючы, што зараз не ўстаіць на нагах ды паляціць у аранжарэю.

Ёй пашанцавала — Тацяна здолела зразумець, што завуць кавалера Бакаса. „Бакасу” яна адразу ж для зручнасці перарабіла ў Бекаса — было ў гэтым слове нешта ад блатной рамантыкі, ад чорнабровых хлопцаў з заточкамі, якія дораць дзевушкам кольцы і брасьлеты, шляпкі і жакеты, і салодка цалуюць, дастаючы з кішэняў наганы, калі ад груку ў дзьверы трымціць на сьцяне гітара з бантам... Але ў наступную нядзелю Бекас танчыў з тоўстаносай спадарыняй Франка, і гэтую здраду Тацяна так і не змагла яму дараваць.

Так, тут было ня так ужо й блага.

Ня так ужо й блага, калі ўсё зрабіць зручным для ўспрымання, усё прыстасаваць пад сябе. Тут кармілі чатыры разы на дзень, давалі апэльсінавы сок, бараніну ў бананах і ўсялякіх гадзінаў, якіх Тацяна ня то што ня ела ніколі, але і ў „Сьвеце жывёлаў” ніколі ня бачыла. Апошніх яна ўдала выкідала ў аранжарэю, і гэта адбывалася так часта, што пакрысе адтуль пачалі зьяўляцца галодныя вочы нават тых расьлінаў, якіх там ніхто не саджаў. Праўда, пасьля заўвагі, зробленай Выпадкам, Тацяне давялося есьці й кальмараў, і вустрыцаў, і вусеняў, і сабакаў.

Безумоўна, яна не была настолькі глупаю, каб не разумець некаторай фантастычнасці гэткіх зьменаў у яе існаваньні. Але паступова Тацяна ўнушыла сабе, што знаходзіцца ў санаторыі, можа быць, нават урадавым. „Ну і што?” — думала Тацяна й расплывалася ад задавальненьня, як тлушч на патэльні. „Заслужыла, відаць. Ня кожнаму даюць, а мне — аво!”

Няблага тут было. Але пасьля гісторыі зь Бекасам Тацяна ўсё ж рашылася на пабег. І спрыяльны момант урэшце надыйшоў у выглядзе валейбольнай пляцоўкі і сонечнага, але ў меру, як заўсёды тут, дня. Тацяна гуляла ў вадной камандзе з Мусаліні і Шыкльгрубэр. Зрэшты, гульнёй гэта цяжка было назваць. Не для іхнага веку быў валейбол, кожная падача (калі яна зьдзяйсьнялася, што бывала прыкладна двойчы за матч) не сустракала на сваім шляху аніякіх перашкодаў. Франкіха ўдарыла па мячы кулаком, нібы хацела забіць гэтую ненавісную жоўтую кулю, якую астатнія дамы пераносілі са стаічным цярпеньнем. Мяч, уварочваючыся ад разьюшанай старой, зьбег у ахайны хмызьняк ля высокай белай агароджы.

1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)