Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Золата князёўны - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Золата князёўны

Электронная книга - «Золата князёўны». Краткое содержание книги:

“Золата князёўны” – чарговая кніга пісьменніка, перакладчыка, сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў. У зборнік увайшлі апавяданні і байкі. Большасць апавяданняў – гэта гісторыі з уласна перажытага, перадуманага. Аўтар, былы паводнік добра ведае і доўгае расстанне з домам, і сум па бацькоўскай хаце, і радасці вяртання, і шчаслівыя моманты сяброўскіх, сямейных сустрэч. Апавяданні, сабраныя ў зборніку, рознапланавыя, рознаколерныя і шматкультурныя. Кожнае з іх – гэта іншая часапрастора, але ўсе разам спалучае добрае пяро аўтара, яго здольнасць назіраць за чалавечымі паводзінамі, уменне разумець захаванні і парывы душы кожнага са сваіх персанажаў. Невялікія па аб’ёме творы нясуць у сабе багаты арсенал інфармацыі, пачуццяў, планаў.
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 44
Перейти на страницу:

…Пахла цьвільлю і дымам. Бледныя промні месяца ліліся скрозь падсьлепаватыя шыбы. На стале захліпалася газавая лямпа. За ёй цемра глядзела на Тодара горкімі вачыма. “Дзе я?” – спытаў у вачэй Тодар. “Бу-бу-бу” – сказалі яго разьбітыя губы. Вочы выплылі зь цемры. А-а, сястра жонкі… А як…? А дзе…?

- Ачуняў? Я ўжо думала, памрэш. Тры дні бяз памяці. Суседка прывезла, Марыля. А Ядзя хутка павінна быць. У Пяршаі пайшла, кажуць там партызаны, будзе да іх прасіцца. Зараз юшкі курынай паясі, тры дні ні каліва ў роце, толькі вадой губы мачыла. Пашанцавала табе, што паліцай п’яны быў. Цьвярозы забіў бы.

Цёпла-салодкае палілося на губы, на шыю, крыху трапіла ў рот і сагрэла страўнік. У распухлы нос патыхнула мясам і Тодар адчуў страшэнны голад. І пачаў глытаць. Ажно пакуль швагерка не сказала: “Ну, хопіць пакуль. Нельга адразу шмат”. Тады Тодар прыслухаўся да свайго цела і разбурэньні здаліся яму не вельмі вялікімі. Толькі круцілася і балела галава. І кожны ўдых болем аддаваўся ў скабах.

* * *

Гасьцінец ад Менску да Ракава і далей застаўлены кінутай нямецкай тэхнікай, а ў навакольных лясах процьма зброі. Маладзік мокне ў хвалях сьцюдзёнай Іслачы. Распранутыя трупы плывуць па іх. Сідар Курлян сьпіць у берагавых хмызах. Калі спрабаваў залезьці ў кузаў грузавіка, каб ехаць зь немцамі на захад, атрымаў высьпятка кованым ботам у твар. Зараз немцы ўжо далёка, а ён вымушаны хавацца. Рускія забралі ў сваё войска ўсіх дарослых мужчын, а падлеткаў сагналі ў “істрабіцельны” батальён. Людзі клічуць іх “ястрабкамі”. Ястрабкі шукаюць па лясах і вясковых лёхах дэзертыраў і такіх як ён, Курлян, былых паліцаяў.

Ноч росная і халодная. Курлян спрабуе закруціць грузнае сваё цела ў паліто, рассьцеленае на зямлі. У кішэні ляжыць “Парабелум” і муляе бок. Ранішні сон самы прыемны, а тут холад і “Парабелум”. І яшчэ вельмі хочацца есьці.

Над хвалямі Іслачы туманок. Чэзьне маладзік. Двое рыбакоў, адзін з “таптухай” і торбай, другі з шостам. Босыя ногі чырвоныя ад холаду.

- Правей, правей заходзь! Давай! Давай! Не ўпусьці! – чуе крык Курлян, падхопліваецца і кідаецца ў раку, на той бераг, дзе яму здаецца лягчэй уцячы. Паліто і “Парабелум” застаюцца зьдзіўленым рыбакам.

Хутар гарбаціцца сярод елак побач з брукаваным гасьцінцам. Да яго лёгка падысьці незаўважна. Сідар ценьню сьлізгае сярод елак і ўваходзіць у хату. Тры пары сініх, як валошкі вачэй глядзяць на яго спалохана. Дзяўчынка і двое хлопчыкаў.

- Дзень добры ў хату. Дзеткі, а дзе мама ці тата? – У хаце пахне кіслай капустай і цяплом. Сьліна цячэ ў рот Сідара як з прарванай гаці.

- Мама ў Лакаве на кілмашы, а тата на лыбе… – адказвае самы маленькі. Дзяўчынка штурхае яго локцем, і той раптам змаўкае.

- Цябе як клічуць? – пытае Сідар дзяўчынку, але тая апускае вочы і маўчыць. – Ну чаго маўчыш? Цяляты язык аджавалі?

Дзяўчынка адмоўна хітае галавой, высоўвае кончык языка, маўляў усё на месцы, але маўчыць.

- Я тут пасяджу, у вас. Тату, маму пачакаю. – Курлян садзіцца на ўслон ля вакна, кладзе рукі на стол.

Цёпла. Галава Сідара хіліцца, прытомнасьць мякка расплываецца і вось ужо ён сёрбае зь вялізнай місы вараную капусту. Сёрбае, і не можа наесьціся.

Стукнула нешта на падворку, і прахапіўся Курлян. Па-воўчы прахапіўся, бадзёрым, пругкім. Толькі сьліну сьцёр, што на шчацьцё нацякла. Зірнуў у вакно – і адскочыў. Лёгкая брычка ў двары, запрэжаная конікам вараным, танклявым, нянаскім. А ад брычкі да ганку, – Сідар яго адразу пазнаў, – Тодар Макіцкі ідзе, камандзір “ястрабкоў”, галоўны ястраб. ППШ правай рукой за шыйку прыклада трымае, руляй уніз.

Шыкнуў страшным голасам на дзяцей Курлян каб маўчалі. Не ведаў, што Макіцкі яго ўжо ў шыбе заўважыў і таксама пазнаў. Заціснуў Сідар вялікае сваё цела, хоць і схуднелае апошнім часам, за печ, куды толькі дзіцё магло заціснуцца. І сьцішыўся, як мыш.

Адчыніў Тодар дзьверы ў хату, сам за вушак схаваўся, аўтамат перад сабой. Агледзеў пакой:

- Дзеці! Хуценька на вуліцу! І за хлеў! – Дзяўчынка схапіла малодшых за рукі і ўсе разам патэпалі з хаты.

- Курлян! Я ведаю, што ты тут. Вылазь. Адбегаўся. І без глупстваў. Я цябе страляць не хачу, я цябе ў лагер, каб доўга гніў. Таму ты мне жывы патрэбен. – Твар Макіцкага бледны, твар хворага чалавека. Далося ў знакі зьбіцьцё і тры гады ў Налібоках у зямлянцы. Таму і ў войска не ўзялі.

У пабелцы, у пыле выбраўся Курлян са шчыліны. Вочы запалыя, абкружаныя чорным, злыя як у загнанага зьвера. А гутарка лісьлівая:

1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 44
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)