Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Золата князёўны - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Золата князёўны

Электронная книга - «Золата князёўны». Краткое содержание книги:

“Золата князёўны” – чарговая кніга пісьменніка, перакладчыка, сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў. У зборнік увайшлі апавяданні і байкі. Большасць апавяданняў – гэта гісторыі з уласна перажытага, перадуманага. Аўтар, былы паводнік добра ведае і доўгае расстанне з домам, і сум па бацькоўскай хаце, і радасці вяртання, і шчаслівыя моманты сяброўскіх, сямейных сустрэч. Апавяданні, сабраныя ў зборніку, рознапланавыя, рознаколерныя і шматкультурныя. Кожнае з іх – гэта іншая часапрастора, але ўсе разам спалучае добрае пяро аўтара, яго здольнасць назіраць за чалавечымі паводзінамі, уменне разумець захаванні і парывы душы кожнага са сваіх персанажаў. Невялікія па аб’ёме творы нясуць у сабе багаты арсенал інфармацыі, пачуццяў, планаў.
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 44
Перейти на страницу:

* * *

Страх пасяліўся ў хворай душы старшыні. Застарэлы і ліпкі. Забываўся пра яго толькі ў хвіліны сапраўднага захапленьня – гуляючы ў хакей, пасьля ўдалага стрэлу на паляваньні, або назіраючы за выкананьнем сьмяротных прысудаў. Пасьля страх узьнікаў з новай сілай і часам даводзіў яго да асатаненьня.

Старшыня стаяў на нешырокай візірцы з пяцізараднай магазінкай “Браўнінга”у руках. Крыху збоку, па мяжы, дзе заканчваліся густыя зарасьнікі ракіты і пачыналася сьцяна трысьнягу, праходзіла зьвярыная сьцежка. Зрок і слых старшыні былі там. Ён перажываў зараз лепшыя хвіліны. Усе страхі, хваляваньні, клопаты аддаліліся і не існавалі для яго. Злавалі ахоўнікі. Іх як быццам не было тут, але раз-пораз з бакоў чулася пакашліваньне, храбусьценьне сухога быльнягу, шоргат галінак па вопратцы. “Тупагаловыя бычкі. – Раздражнёна думаў старшыня. – Ну няўжо нельга пастаяць ціха? Трэба разабрацца з начальнікам аховы. Ці ж гэта сапраўдныя профі? Чым яны займаюцца ў час баявой падрыхтоўкі? Яны павінны быць цішэй за мыш.”

Набліжаліся галасы загоншчыкаў. Запрацавалі сабакі. Усё бліжэй, бліжэй. Здаецца, чуваць шум дзічынага статку. Спыніліся. Слухаюць. А-а, распранаіціт вашу матары! Адвярнулі. Сабачы брэх аддаляецца, уздоўж лініі пайшлі. Неданоскі! Не могуць нармальна выставіць зьвера на галаву дзяржавы! Усіх паздымаю!

- Ахова! Начальніка аховы і старшага егера – да мяне! – Сеў у раскладное камуфляжнае крэсла, кінуў у траву “Браўнінг”. Чвэрць гадзіны чакаў, думаў – паляваньне сапсавана, дзень, што павінен быў прынесьці раўнавагу ў душу, пайшоў кату пад хвост. – Ну, што там? Можа я сам павінен бегаць за гэтымі афэлкамі? Даю яшчэ пяць хвілін!

Бягуць. Мокрыя, зьляканыя. Добра. Бойцеся.

- Таварыш старшыня дзяржавы! Начальнік аховы па вашаму загаду…

Быццам адмахваючыся ад мухі спыніў жэстам рукі:

- Палкоўнік! Ты хто па нацыі?

- Я?…

- Не – я! Ты па нацыі – казь-зёл! І вашы так званыя элітныя прафесіяналы – таксама каз-злы! Чым вы там займаецеся на бэпэ? Гарэлку жраце? – І адразу да старшага егера: – Я табе недастаткова плачу? Ты ў люстэрка глядзішся? У цябе ўжо шчокі на грудзі кладуцца! А за тую зарплату, што я табе даю, ты адзін!… Чуеш?! Адзін! Павінен! Япрука! Да мяне! Прыгнаць! – У старшыні зашумела ў галаве, усю істоту апанавала шаленства. – Ублюдкі! Забыліся, каму служыце! Хто вас да карыта дапусьціў, хто са сьметніка падняў!

Лаяўся брудна і з асалодаю. Цікаваў, як прыслужнікі пакрываліся чырвонымі плямамі: – Ну што – таварыш старшыня? Ну, я – таварыш старшыня! Што ты блякочаш? Ты можаш нармальна дакласьці? Члена! Разьдзельна! Які дыверсант? Тэрарыст? Адкуль тут пасярод балотаў – тэрарыст? – Страх зноў вяртаўся ў збалелую душу. Старшыня супраціўляўся яму, гнаў ад сябе. – Так. Палкоўнік. Я нікуды не паеду. Зараз усімі сіламі абкружаем урочышча. Мне нікога не патрэбна. Я буду тут, на гэтым самым месцы. Усіх ў аклад! Паляваньне “катлом”. Абшукаць кожны куст, кожную купіну! І ня дай Бог не пакажаце мне таго тэрарыста! Жывога, або мёртвага! Згнаю ў турме за падман дзяржавы! Вы мяне ведаеце, я не жартую.

* * *

Промні восеньскага сонца сьцякалі на раку, што вілася сярод балотаў. У паветры плылі павуцінкі. На канцы кожнай павуцінкі вісеў павучок. Павуцінак было – мільёны. Яны чапляліся за верхавіны чарацінак, за кустоўе, за травінкі на балотных палянах. Калі глядзець насупраць сонца, здаецца ўсё пакрыта танюткай серабрыстай сеткай.

Шыхх нацягаў на верх бабровай хаткі сухой травы, песьціўся ў мяккім гнязьдзе, любаваўся на сетку з павуцінак. Скура пайшла рудымі палоскамі, мімікрыравала. З сумам думаў, што іх, лясных людзей становіцца ўсё меней. Вось і ён жыве адзін і не можа знайсьці сабе пару, мець дзяцей. Колькі ўжо гадоў не сустракае сваіх. Пройдзе не так шмат часу і іхняя раса зьнікне.

Узгадаў, як надоечы адпачываў на сенавале недалёкага хутара і пераблытаў хутарскую дзяўчынку з кошкай. Шыхх заўсёды адчуваў думкі і пачуцьці ўсяго жывога, што зьяўлялася на невялікай адлегласьці. Ад жабы і зьмяі да чалавека. Разьлёгся на пахкім, з атавы сене і адчуў, як па драбіне падымаецца кошка. Думкі былі разарваныя і простыя: “Прыступка. Яшчэ прыступка. Пастаю. Прыступка. Прыступка. Высока. Прыступка. Там мышы.” І раптам над люкам у сенавал – блішчастыя цікаўныя вочы. Прыйшлося імгненна закапацца ў сена. Павольна спусьцілася назад. “Там цёмна. Страшна. Хлеўнік схопіць”.

1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 44
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)