Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Золата князёўны - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Золата князёўны

Электронная книга - «Золата князёўны». Краткое содержание книги:

“Золата князёўны” – чарговая кніга пісьменніка, перакладчыка, сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў. У зборнік увайшлі апавяданні і байкі. Большасць апавяданняў – гэта гісторыі з уласна перажытага, перадуманага. Аўтар, былы паводнік добра ведае і доўгае расстанне з домам, і сум па бацькоўскай хаце, і радасці вяртання, і шчаслівыя моманты сяброўскіх, сямейных сустрэч. Апавяданні, сабраныя ў зборніку, рознапланавыя, рознаколерныя і шматкультурныя. Кожнае з іх – гэта іншая часапрастора, але ўсе разам спалучае добрае пяро аўтара, яго здольнасць назіраць за чалавечымі паводзінамі, уменне разумець захаванні і парывы душы кожнага са сваіх персанажаў. Невялікія па аб’ёме творы нясуць у сабе багаты арсенал інфармацыі, пачуццяў, планаў.
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 44
Перейти на страницу:

Непадалёку трэск трысьнягу. Дзічыха ўсхапілася з гнязда, прыслухоўваецца, прынюхваецца. Пайшла ўздоўж лініі стралкоў, павяла свой статак. Заліліся, застагналі сабакі, натрапілі на сьлед. Шыхх зьедліва ўсьміхнуўся. Зьверху добра відаць узмакрэлых загоншчыкаў у аранжавых камізэльках, што павольна прадзіраюцца скрозь зарасьнікі ракіты, трысьнягу, спатыкаюцца аб купіны, закрытыя высокай травой. Ідуць, крычаць. А статак ужо выйшаў з аблавы. Зараз да вечара будуць чакаць ды клікаць сабак.

Адзін з загоншчыкаў выйшаў пад віхлу, прыхіліўся да яе стаўбура цяжка аддыхваючыся. Ён быў блізка, Шыхх тэлепатычна “пачуў”, што робіцца ў яго галаве. Усе перажываньні аранжавага загоншчыка імгненна сталі шыххавым набыткам.

Паляўнічы баяўся, што ў загоне не акажацца дзікоў, альбо яны не пойдуць на лінію стралкоў. Тады старшыня дзяржавы разьюшыцца і звольніць з пасады галоўнага егера. Лепей бы пабіў, як мінулы раз. Сінякі зажывуць, а звальненьне прынясе шмат бяды для яго сям’і. Была злосьць на ахоўнікаў старшыні, якія абкружылі яго з усіх бакоў і не турбуюцца каб стаяць ціха. Ім што, ім абы шэф быў у бясьпецы, а за няўдачу паляваньня прыдзецца адказваць яму, галоўнаму егеру. Была злосьць на самаго старшыню. Абрыдла яму, бачыце, паляваньне з вышкі, калі на стук у вядро выходзяць чатыры-пяць дзесяткаў прыкормленых дзікоў. Страляй на выбар. Не – захацелася загонам. Сам бы палазіў у загонцы! Добра яшчэ, што не з падыходу. Як жа, падыйшлі бы з гэтакай хеўрай!… О! Сабакі сыходзяць управа. Падлючая ахова, дышла вам у горла! Адагналі-ткі статак. Ну, цяпер пачнецца!…

Крохкі сук трэснуў уверсе. Паляўнічы спалохана ўськінуў твар. З кроны, хістаючы адну за другой галіны на яго падала нешта стракатае і бясформеннае. Інстыктыўна схапіў стрэльбу, прыстаўленую да дрэва, але ні выстраліць, ні нават уськінуць не пасьпеў. “Нешта” лёгка пераляцела цераз яго, прызямлілася за сьпіной, імгненна скочыла ўбок, перакрыўшы кустом дырэктрысу, і зьнікла. Падалося, што гэта была вялізная – з чалавека – малпа ў камуфляжным касьцюме. “Адкуль тут малпы? Ды яшчэ ў камуфляжы? – Думаў перапалоханы і шакіраваны егер. – Ды і не падобен на малпу, больш на чалавека, але ж спрыт! Як у гібона. А можа якія ворагі, сьпецназ?! Можа палююць на старшыню дзяржавы?! Ну, канечне! Гэта тэрарыст! Тэрмінова паведаміць ахове! Эх, шкада, не пасьпеў выстраліць!…Бягом, зараз не да паляваньня, трэба ратаваць старшыню. Толькі б паверылі. Тады будзе не да разборак, чаму дзікі ўцяклі.”

* * *

Шыхх бясшумна бег на ўсход, кожную хвіліну спыняючыся і слухаючы. Бег імкліва, але не варухнулася ніводная галінка, не трэснуў сучок пад нагамі. Толькі крыху шамацеў сухі трысьнёг.

Высьлізнуў на бераг ракі, парослы густым кустоўем. Ціха, бяз плюханьня ўвайшоў у ваду, нырнуў. Пад вадой мог пратрымацца даўжэй за выдру. Прайшоў ля самага дна глыбокай ямы. Дно чорнае, заваленае тарфянымі грудамі з падмытага ў час веснавой паводкі берага. Трэцяе павека, празрыстае, таму пры пагружэньнях бачна як вадалазу праз ілюмінатар маскі. Холаду асеньняй вады не адчуў. Мерз толькі ў самыя лютыя зімовыя маразы. Тады прыходзілася забівацца ў стагі сена, не вывезеныя сялянамі, хавацца ў вялікіх дуплах, ці нават у лазьнях і на гарышчах.

Зьлева, ускаламуціўшы воблака мулу падарваўся і зьнік шчупак. Мяса шчупакоў Шыхх не любіў, таму даганяць не стаў. Прайшоў яму, заглядаючы ў шчыліны паміж грудамі, куды часам забіваюцца язі і акуні, але нічога не знайшоў. На выхадзе, на сьхіле, напалову занесены пяском стаўбур. Шыхх павольна, па самым дне падплыў і ўважліва заглядаючы ў прамежак паміж дрэвам і дном пасунуўся ўздоўж. І вось – чародка буйных язёў. Кожны якраз на адзін наедак. Павольна працягнуў рукі, няўлоўны рывок – і рыбіна забілася ва ўчэпістых пальцах. Каб спыніць пакуты, зубамі пракусіў галаву. Вынырнуў паміж берагам і вецьцем лазовага куста, агледзеўся. Выйшаў на бераг, моцнымі пазногцямі садраў з рыбіны луску, выдраў і выкінуў вантробы. Надраў зь мяккай вільготрай зямлі аеру, абчысьціў да белай мякаці. Вымыў усё ў рацэ і, заядаючы сырое рыбіна мяса аерам, пасьнедаў. Харчаваўся зазвычай адзін раз на суткі-двое. Зламаў лазінку, размачаліў на пэндзлік кончык, доўга чысьціў і паласкаў у рацэ зубы. Да чырвані нашкроб цела рачным пяском, абмыўся. Потым нацёрся балотнай мятай і палыном. Рабіў так да лёду, зімою мыўся сьнегам.

1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 44
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)