Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Золата князёўны - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Золата князёўны

Электронная книга - «Золата князёўны». Краткое содержание книги:

“Золата князёўны” – чарговая кніга пісьменніка, перакладчыка, сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў. У зборнік увайшлі апавяданні і байкі. Большасць апавяданняў – гэта гісторыі з уласна перажытага, перадуманага. Аўтар, былы паводнік добра ведае і доўгае расстанне з домам, і сум па бацькоўскай хаце, і радасці вяртання, і шчаслівыя моманты сяброўскіх, сямейных сустрэч. Апавяданні, сабраныя ў зборніку, рознапланавыя, рознаколерныя і шматкультурныя. Кожнае з іх – гэта іншая часапрастора, але ўсе разам спалучае добрае пяро аўтара, яго здольнасць назіраць за чалавечымі паводзінамі, уменне разумець захаванні і парывы душы кожнага са сваіх персанажаў. Невялікія па аб’ёме творы нясуць у сабе багаты арсенал інфармацыі, пачуццяў, планаў.
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 44
Перейти на страницу:

... Так, Эдзік... – Корч, застаўшыся сам-на-сам з Эмануэлем ходзіць ад сьцяны да сьцяны, заткнуўшы вялікія пальцы за жоўтую дзягу. – Расьцеш, Эдзік! Давяраю вельмі адказную сакрэтную аперацыю. Але калі барані Бог хтосьці з шляхцюкоў уцячэ, Эдзік, адказваць будзеш па ўсёй строгасьці... Ну, ты хлапец разумны, учэпісты, сакратар камсамольскі, не табе распавядаць... Значыцца, так! Першае! Зараз чалавека на вакзал – дамовіцца з вагонам. Вагон праверыш сам, каб ніякіх там шчылін, гнілых дошак..., ну,... зразумела? Потым выберыш месца ля станцыі, недалёка ад Гарадка, але так, каб стрэлаў не было чуваць, кіламетры за тры-чатыры, у лесе. Яму хай твае хлопцы самі выкапаюць. Яно лепш было б, каб шляхцюкі самі, але здагадаюцца, могуць узбунтавацца. Аперацыя сакрэтная, таму, калі нехта з мясцовых убачыць – іх таксама ліквідаваць. Нам лішнія сьведкі абсалютна непатрэбныя! Ну, што ты ў твары зьмяніўся? Нічагусенькі, прызвычаешся. Чалавека, а тым больш ворага забіць – гэта гонар! Ды і ўвогуле – ім куля як падарунак дарагі. Ворага, Эдзік, калі па-сапраўднаму, трэба доўга на той сьвет не пускаць, доўга таптаць! А стрэл – гэта лёгка і няправільна! Проста – часу зараз няма. Ты ж мужчына! А то ёсьць такія – парася закалоць не могуць. Гэтыя, я лічу, не маюць права нават нагавіцы насіць! Вось, памятаю, у Іспаніі... Але... як-небудзь потым распавяду...

Добра! У Гарадку паведаміш легенду, што немцы чыгунку разбамбілі, што далей трэба крыху пёхам. Пазьвязваеце ім рукі назад – зноў сам правер, каб якасна зьвязалі – і агульнай вяроўкай па дзесяць-дванаццаць. На кожную такую зьвязку – па двох нашых хлопцаў. Што? Дзе вяровак узяць? І рыдлёвак? Не злуй мяне, Эдзік!

І яшчэ! Вінтоўкі вашы для такой справы не вельмі прыдатныя. Атрымаеш на ўсіх “Наганы” і патроны да іх. Зьвязкі хай ідуць праз гадзіну. Яму капайце глыбокую. Падводзіце, кладзіцё на зямлю на краі, усю зьвязку ў радок, і – стрэл пад чэрап. Вельмі надзейна. Потым ськідаеце і крыху прысыпаеце. Так – пяць пластоў. Якраз за пяць-шэсьць гадзін справіцеся. Потым засыпаеце і маськіруеце шыльнікам, ламаччам там... Ды глыбакавата закапвайце, каб зьвяр’ё потым не адкапала!

Як закончыце – назад у горад. Будзем парткам суправаджаць. Трэба да вайсковых часьцей прыбіцца. І глядзі, Эдзік, яшчэ раз кажу – калі хто ўцячэ, лепей табе самому адразу застрэліцца! А зробіш усё якасна – далібог да ўзнагароды прадстаўлю!

* * *

На вуліцы насупраць партыйнага камітэту мітусьня. Упараныя партпрацаўнікі разам з сінефуражачнікамі цягаюць мяшкі і скрынкі з паперамі. Сакратар Клопов стаіць на ганку са счарнелым, стомленым тварам. Дае каманды: “ У кузаў! Гэта спаліць! Спаліць! На машыну!”. Большасьць папераў тут жа ідзе ў вогнішча, што раскладзена пасярод вуліцы. Вогнішча вялізнае, аж гудзе. Ад яго ўгору разам з дымам узьлятаюць палаючыя аркушы.

- Аляксей Ахрэмавіч, ты б дзе ў іншым месцы паперы паліў. – Абыякава кажа сакратару Корч. – Сухмень якая! Пажараў наробіш...

- А-а! Няма часу! Згарыць што, дык немцу не дастанецца... А ты свае дакументы зьнішчыў? А што з падсьледсцьвеннымі?

- Не хвалюйся! У мяне ўсё гатова. Дакументы, зброю, частку асабовага складу ўчора вечарам цягніком на ўсход адправіў. І арыштантаў таксама – куды трэба. Як дамаўляліся. Вунь той хлапец усё зрабіў. Вельмі нам падхадзяшчы. Аж страшнавата. Будзе толк, калі лёс захавае... Ты да яго прыглядзіся. Я яго табе, у сэнсе нам, у ахову ўзяў.

- Выбачай, не да яго. Зараз пра свой лёс час паклапаціцца...

- Так то яно так. Але раю ўслых такія рэчы не вымаўляць... Мы тут пастаўлены ведаеш дзеля чаго...

- Мы ж свае, Васіль Рыгоравіч!

- Тота ж бо, што свае!...

...Горад пакінулі на сьвітанку. Над балотамі ўздымаўся ранішні туман. Патыхала вільгацьцю, аерам і балотнай мятай. З палёў вярталіся чароды качак, з шумам разьбівалі вадзяныя люстэркі сярод чаротавых джунгляў, якія падымаліся паабапал старой дарогі. Усё было як спрадвеку, быццам і не было вайны... Падскокваючы на калдобінах старога гасьцінца, плюючыся сьмярдзючым чорным дымам у паўночным накірунку няшпарка рухаліся чэкістская “палутарка” з дзесяткам узброеных людзей у кузаве, і сакратарская легкавушка, у якой дзяўблі насамі Корч і Клопов. Як праехалі Стычанічы – балотную выспу з парай дзесяткаў прысадзістых хат, пакрытых пухнастымі трысьняговымі дахамі – грузавік заглух.

1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 44
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)