Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Золата князёўны - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Золата князёўны

Электронная книга - «Золата князёўны». Краткое содержание книги:

“Золата князёўны” – чарговая кніга пісьменніка, перакладчыка, сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў. У зборнік увайшлі апавяданні і байкі. Большасць апавяданняў – гэта гісторыі з уласна перажытага, перадуманага. Аўтар, былы паводнік добра ведае і доўгае расстанне з домам, і сум па бацькоўскай хаце, і радасці вяртання, і шчаслівыя моманты сяброўскіх, сямейных сустрэч. Апавяданні, сабраныя ў зборніку, рознапланавыя, рознаколерныя і шматкультурныя. Кожнае з іх – гэта іншая часапрастора, але ўсе разам спалучае добрае пяро аўтара, яго здольнасць назіраць за чалавечымі паводзінамі, уменне разумець захаванні і парывы душы кожнага са сваіх персанажаў. Невялікія па аб’ёме творы нясуць у сабе багаты арсенал інфармацыі, пачуццяў, планаў.
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 44
Перейти на страницу:

Так і здарылася. Прыкмеціўшы месца, дзе лягло аляня, Кырр выйшаў са сваёй схованкі і ня тоячыся накіраваўся ў той бок. Дзічыха гучна рохнула, статак яе спакойна і дружна схаваўся сярод нізкіх, спушчаных да зямлі яловых галінах. Алені пачулі трывожнае “гу-х-х” дзічыхі і паднялі галовы на доўгіх шыях, углядаючыся ў бок Кырра. Потым усе разам кінуліся ўздоўж паляны, робячы вялічэзныя скачкі над кустоўем, што дзе-нідзе трапляла на іх шляху. У ваччу ажно замігцела ад белых азадкаў.

З травы цікавала фіялетавае вока. Само аляня зьлілося з лугавой посьцілкай. Нават знаходзячыся ўсутыч незаўважнае. Кырр заўсёды зайздросьціў іх здольнасьці маськіравацца. Яшчэ крок, і малое ірванулася прэч, але прабітае кінутым дроцікам перакулілася праз галаву і забілася ў агоніі. Кырр падскочыў, папрасіў аляня дараваць яму, і двума рухамі крамнёвага нажа перарэзаў на шыі жылу. Кроў пульсуючым струменем ударыла адтуль. Яе Кырр акуратна зьліў у ямку на зямлі. Зьвярнуўся з падзякай да духа лесу. Потым аднёс тушку на край паляны, у цень. Там спрытна ускрыў трафею жывот, выцягнуў і закапаў бэбухі, напхаў у чэрава крапівы і мяты, зьвязаў асакой ногі, уськінуў на плечы…

…Яр закатваўся за возера. Ягоныя чырвоныя промні заблыталіся ў русявых валасах Кугі. Ад водблеску валасы здаваліся цяжкімі, як доўгія водарасьці на імклівай плыні. Сьхіліўшы твар, яна карміла немаўля.

Кырр насыпаў на кавалак бярозавай кары жменьку пылу, што застаецца пасьля шашаля і ўдарамі крэменя аб крэмень выбіваў іскры. Хутка, падняўся блакітны дымок, запахла паленым. Лёгкім дыханьнем падзьмуў на тлеючы драўняны пыл. Загарэлася бяроста. Неўзабаве запылала вогнішча. Калі ламачча згарэла, Кырр разьмясьціў над вугольлем тушку аляняці, пранізаную сырой алешынай.

На вугольлях, спачатку ярка-пунсовых, потым барвовых як вячэрні Яр, зьяўляўся лёгкі белы прысак, з тушкі капаў тлушч, і тады ў паветры разьлівалася смачным, ажно гнала сьліну. Дзіцянятка, ружовае ў мігатлівых успышках іскраў крактала і плямкала ля матчынай цыцкі. Куга ціха ойкнула і заварушылася, адхіляючы малога ад грудзей.

- Кусаецца? – Спытаўся Кырр.

- Не, шчыплецца. – Куга паказала Кырру плячо, пакрытае маленькімі сінякамі. – Ён такі дужы!

- Немаўляты ўсе вельмі чэпкія…

- Раней, да таго, як Мора забрала нашых людзей, я ніколі не бачыла такіх дужых дзяцей! Глядзі! – Куга паднесла малога да дрэўца. Дзіцёнак адразу ўчапіўся за галінку і павіс. Потым лёгка падцягнуўся на двух руках і голымі дзяснамі пачаў сьлініць кару. Куга з цяжкасьцю адарвала малога ад галінкі, дала яму ў адну руку сучок, які ён сьціснуў у маленечкай далоньцы, другой дала прычапіцца да ранейшага дрэўца. Немаўля павісела крыху на адной руцэ, потым гэтак жа лёгка падцягнулася і радасна агукаючы зноўку пачало мусоліць галінку.

- І яшчэ ён умее зьмяняць колер скуры, як драўняная яшчарка. Сёньня, калі ты быў на паляваньні я паклала яго на сухую траву. Празь некаторы час ён зрабіўся жоўта-карычневы, у палоску, зусім як трава, на якой ён ляжаў. Я нават не адразу яго разгледзела. Спалохалася, думала што зьнесьлі драпежнікі. Вось, паглядзі. – Куга зьняла ружовага хлопчыка з галінкі, на якой ён ужо з хвліну вісеў, падцягнуўшыся на адной руцэ, і паклала ў траву. Немаўля радасна піскнула і папаўзло, на вачах мяняючы ружовы колер скуры на зялёны зь белымі, чорынымі і карычневымі плямамі, становячыся зусім незаўважным нават з блізкай адлегласьці.

- Ён падобен на вялікую травяную жабу. – Кырр быў уражаны. – Можа духі лесу пачулі маю зайздрасьць да жывёл, да ўменьня быць нябачнымі, і падаравалі нашаму сыну гэтую здольнасьць? Прыкладзі яго да хвоі.

Праз хвіліну дзіцятка, моцна ўчапіўшыся за няроўнасьці кары, нагадвала вялікі нарост на дрэве.

- Шмат якія дзіцяняты жывёлаў вельмі добра маськіруюцца пакуль малыя. А калі становяцца большымі, мяняюць афарбоўку на іншую. Калі наш сын захавае гэтыя здольнасьці – ён будзе самым вялікім паляўнічым! – Кырр адрэзаў ад засмажанай тушкі добры кавалак і паклаў на вугольле. – Духі лесу! Прыміце ад нас ахвяру ў знак падзякі за ваш дар сыну! Хай ён захаваецца назаўсёды! Хай пераходзіць на ўсіх нашых нашчадкаў! – Голас Кырра расьцёкся над возерам і ў адказ на пацямнелым небе ўспыхнула бліскавіца.

* * *

Шэры туман расьцёкся над балацінай. На ўсходзе зь яго выкочвалася сонца, слабымі яшчэ промнямі не ў змозе пафарбаваць ружовым. Высока-высока праплыў з грукатам блішчасты крыжык, пакінуў белую паласу. Рог разьнёсься над навакольлем і па ягонаму сігналу закрычалі, загаманілі, засьвісталі людзі. Шыхх прачнуўся ў гнязьдзе, якое шмат гадоў выкарыстоўваў па чарзе з парай белахвостых арланаў – яны ўвесну і ўлетку, ён – астатні час. Пазяхнуў, пацягнуўся, аж затрашчэлі косьці. Сустракацца з паляўнічымі асьцерагаўся. Ведаў па досьведу свайму і спачылых ужо бацькоў, што такія сустрэчы прыносяць клопаты. Спрытна, як зьмяя сьлізгануў вышэй, у крону старой віхлы, аж пакуль маглі вытрымаць галінкі. Стаіўся. Скура яго пайшла зялёнымі, белымі, рудымі плямамі і зусім злілася з лістотай, што пачала ўжо жухнуць. Прыслухаўся сваім зьвярыным слыхам. Вунь адтуль, з усходу з шумам ідуць загоншчыкі, іх пяцёра. Разам з загоншчыкамі чуваць частае дыханьне і лёгкія крокі. Гэта сабакі. На захадзе чуваць шоргат і храбусьценьне – стралкі ніяк не могуць пастаяць нерухома. Месца выбралі кепска – зараз падымецца сонца і асьлепіць. І ветрык – дзьме ад іх на загоншчыкаў. На адным з нумароў некалькі людзей. Што да чаго? Звычайна імкнуцца ахапіць як мага больш, а зараз стоўпіліся чалавек сем амаль у адным месцы…

1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 44
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)