Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 189 190 191 192 193 194 195 196 197 ... 228
Перейти на страницу:

— Хто там, заходзь. Не замкнута.

Дзверы нясмела расчыніліся, і толькі на чвэрць, каб усунуць галаву. Але ў шчыліну, што ўтварылася ў дзвярах, ніхто не паказаў і галавы, толькі на небе, чорным, як пашча сабакі, відаць былі зіхатлівыя зоркі. Неба тое здалося яму чорным спачатку таму, што чорнымі былі яго думкі, а потым неба стала зыркім і шматколерным. I Уладзік зразумеў, хто знаходзіцца за дзвярыма пад тым небам, рука яго мімаволі пацягнулася да заявы, каб схаваць яе, і таксама мімаволі стрымалася ад гэтага. Нялёгка далося яму і тое, што ён уседзеў на месцы, не кінуўся да дзвярэй. А ўжо ж усхапіўся, узляцеў разам з крэслам, сталом і нават, здаецца, клубам, злавіў сябе на ўзлёце, прыладзіў зноў крэсла да сябе і сябе да яго, але ўскудлачаныя валасы так і засталіся дыбара, як у раз'юшанага бабра на загрыўку. I сам ён быў падобны ў тую хвіліну на бабра, змрочна-засяроджанага, стомлена-недаверлівага. Ён ведаў, хто там, за дзвярыма. Ён ведаў, што Светка павінна прыйсці сёння ў клуб, таму яшчэ вечарам прынёс з хаты свае пласцінкі. А калі Светка не прыйшла на танцы, застаўся ў клубе. Застаўся зусім не таму, што яму так неадкладна трэ было пісаць тую заяву, і не дзеля таго, каб скласці план. Дзеля Светкі, каб яна сама прыйшла да яго і ўбачыла заяву, каб яны сустрэліся не каля ганка яе хаты, дзе, зноў жа ён ведаў, адчуваў, чакала яго ўвесь вечар. Там, на ганку, уначы нельга было паказаць ёй заяву.

А Уладзіку карцела, каб Светка прачытала заяву, і як яна вырашыць, так тое і будзе. Хацеў, чакаў, але да сустрэчы з ёю быў не гатовы, і таму, калі яна ўсё ж наважылася зайсці ў клуб, ён з'едліва, памятаючы ўсе іх ранейшыя сустрэчы, спытаў яе:

— Што там, на вуліцы, зноў дождж?

— Чаму абавязкова дождж?

I ў голасе Светкі Уладзік упершыню адчуў нешта жывое, прыкрасць адчуў, няцямлівасць.

— Чаму абавязкова дождж? — перапытала яна яго, пацягнулася да заявы, што па-сірочы бялела на краёчку стала, бы толькі з-за гэтай заявы, з-за гэтага аркуша паперы і пялася сюды.

— А таму, што так ужо не па-людску неяк ідзе ўсё ў нас,— адказаў ёй Уладзік.— Калі на вуліцы дождж, калі ўсе па хатах, калі сабакі і тыя ў будку, мы з табой на вуліцу.

— Людзі ўжо нанава святло запалілі, кароў пачалі даіць, а ты ўсё яшчэ ў клубе,— сказала Светка, як і не чула сама таго, пра што гаворыць, што гаворыць ён, Уладзік, прабягаючы вачыма ці не па трэцім разе заяву, пэўна, і не разумеючы, што яна чытае. Але паступова яна, здаецца, усё ж учыталася, уцяміла, што трымае ў руках, уцяміла, але гаворкі не перамяніла. I абое яны вялі тую гаворку аб нечым староннім і не вельмі значным.

1 ... 189 190 191 192 193 194 195 196 197 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)