Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 187 188 189 190 191 192 193 194 195 ... 228
Перейти на страницу:

— Колькі трэба кубоў падсыпкі? — не без прыкрасці, хаця і не страціўшы ўсмешкі, націскаючы на «о», спытаў дырэктар кар'ера, калі я зноў прабіўся да яго ў кабінет.

— Багата,— адказаў я яму, таксама шчыра ўсміхнуўшыся ў адказ.

— Колькі багата, тысячу кубоў, дзве тысячы?

— Дзве тысячы,— сказаў я, ведаючы адно: дзве тысячы больш, чымсьці адна.

Ён зірнуў на мяне так, што я вымушаны быў замоўкнуць.

— Якая хоць шырыня дарогі, даўжыня?

Гэта я хоць прыкладна, ды ведаў. Дырэктар крутануў ручку арыфмометра і сказаў:

— Тысяча кубоў, і не больш. Хай падскочыць да мяне старшыня калгаса ці райвыканкома.

Я падхапіўся і намерыўся ўжо даць дзёру з яго кабінета, але дырэктар кар'ера затрымаў мяне:

— Хочаш, на заклад з табой пайду: ніхто да мяне не прыедзе.

— Як гэта, ніхто не прыедзе. У райкоме і райвыканкоме ўжо дамовіліся ж.

— Упэўнішся сам... Такім чынам, шэсцьсот пяцьдзесят рублёў за матэрыялы. Пагрузка... Ну, гэта дробязь. Транспарт для вывазкі матэрыялаў. Паглядзім, дзеля эксперыменту згодны і на авантуру. I рады буду памыліцца схапіць вымову.

Райвыканком абяцаў арганізаваць вывазку падсыпкі не марудзячы. Там нават паціснулі мне руку за тое, што я так дапамог раёну. Вёска маю навіну ўспрыняла больш стрымана, ніхто рукі не паціскаў, наадварот, як саромецца пачалі мяне, пачалі абыходзіць мяне бокам:

— Зробяць, вывезуць, паглядзім. Пажывём, убачым...

З таго часу прайшоў месяц. Дарога падсохла, па ёй можна было ўжо ездзіць. У вёску наладзіўся нават хадзіць аўтобус. Але не прыйшло ніводнай машыны з падсыпкай. Я зноў наведаўся ў райвыканком.

— Помнім,— запэўніў старшыня,— заняты транспарт. Вось кончыцца ўборачная, восенню ўшчыльную зоймемся капітальна дарогаю.

Прайшла восень, набліжалася зіма... Дзіўна неяк атрымліваецца. Усё ж гэта было на самай справе. Мне не трэба нічога прыдумляць. Дык чаму ж не кладзецца на паперу так, як было. Я адчуваю, што мне не хапае дыхання, у прамым і пераносным сэнсе. Але ў прамым — гэта не бяда, зараз, пакуль за сталом, я гатовы не дыхаць. Дыхала б слова, дыхаў бы радок. А ён якраз, на мой погляд, і не дыхае, нібы я сапраўды наступіў яму на глотку. Мо яно так і ёсць, мо сапраўды наступіў гэтым раздзелам пра дарогу, так назавём яго. Мо ён зусім і не патрэбны. Не ведаю...

Але з гэтага раздзела, з дарогі пачалася ўся гэтая кніжка. Пачалася з блуканняў па кабінетах, з ярасці, надзеі і адчаю, што зведаў я ў тых гулкіх кабінетах, з Курскай дугі, што паўстала з мінулага перад маёй хатаю, маёй палескай вёскаю. Па сутнасці, з суботніка на Курскай дузе і пачалося маё вяртанне дамоў, да самога сябе. Хаця я ведаў і дагэтуль, тым больш упэўнены сёння, што вяртанне гэтае немагчыма. Нельга вярнуцца зноў да таго, што некалі пакінуў, што засталося ў мінулым. I я вярнуўся не да мінулага, а толькі да тых людзей, што некалі гадавалі мяне, да той хаты, з якой выйшаў шмат гадоў назад, праўдзівей кажучы, да руін той хаты. Так усё і павінна было здарыцца. I я не імкнуўся ні да чаго інакшага ці большага, як толькі спрабую паведаміць аб гэтым. А мо я падманваю сябе і іншых. Таму так цяжка дыхаць. Ці не тым паветрам, што трэба, я мо і дыхаю. Цяжка зрабілася дыхаць, іменна пачынаючы з гэтага раздзела пра дарогу, дзякуючы якой я адчуў сябе не толькі блізкім вёсцы, але і вёска зрабілася нарэшце блізкаю мне, бо я ўбачыў на свае вочы, як яна далёка ад мяне, якая жахлівая туды дарога. Убачыў і парадніўся з ёю, таму што спрабаваў нешта зрабіць для яе. Мо якраз гэта і ёсць той самы самападман: калі так было, значыць, так і напішу. I незаемнасць таго, што я бачыў, збіла дыханне, памяняла інтанацыю.

Дык было ж ці не было? Вось цяпер я сумняваюся і ў самім сабе, адмаўляюся верыць і сабе. Ці сапраўды званіў мне дырэктар кар'ера, пытаўся, чаму не прыязджаюць па падсыпку, ці гэта я прыдумаў ужо для літаратуры, сасніў. Не, здаецца, не прыдумаў і не сасніў. Ён яшчэ гаварыў, і гаварыў узбуджана, што нязвыкла яму, што глядзеў тэлефільм пра сельскія дарогі. Бачыў вочы і твары вяскоўцаў і зразумеў, што дарога для вёскі гэта ўсё. Але ж я таксама бачыў той фільм. Бачыў твары і вочы далёкіх мне і чужых людзей. I зноў, дзіўная справа, за тымі чужымі і далёкімі тварамі я пачынаю забываць твары тых, пра каго пішу. Яны робяцца ўсё больш і больш цьмянымі, адыходзяць ад мяне. Што гэта, чаму так адбываецца. Напачатку ж я не ведаў ад іх паратунку, яны надакучылі мне, я гатовы быў аслепнуць, каб не бачыць іх. I слепну над аркушам паперы пад іх паглядам: Мар'яны, Уладзікі, Анісімы, Місцюкі на кожным кроку, не-не ды і лаўлю сябе на тым, што застаюся адзін, што я пусты. Што ж гэта, я да таго зліўся з імі, што ператварыўся ў некага з іх. Ці то б'е ўжо час расстання з імі. Мне трэба далей ад іх.

1 ... 187 188 189 190 191 192 193 194 195 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)