Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 188 189 190 191 192 193 194 195 196 ... 379
Перейти на страницу:

Шчыравалі найбольш свае – паліцаі, немцы толькі назіралі за тым, што тварылася, і падавалі каманды.

“Усё, не вырвацца, застануцца дзеці без маці, – скрушна ламала рукі жанчына, ногі ледзьве трымалі яе, вадзіла ўбок, як п’яная была. – Божачка, злітуйся! Чым я перад Табой правінавацілася, скажы, Божачка? Даруй, калі парушыла Твае запаветы! Калі Ты ёсць, калі Ты існы ў небе і ратуеш нашы душы, то памажы мне, Ойча!.. Хай свяціцца імя Тваё, няхай накрые мяне валадарства Тваё і буду я пазбаўлена Табою ад пакутаў...”

Нехта побач упаў у гарачы пясок, хтосьці падняў чалавека, нехта з жанчын загаласіў, – але яна нічога не бачыла перад сабою і не чула, – як хто вушы заткнуў, як мову адняў...

Фарміравалі адну калону, за ёй другую. Збіралі людзей у групы, запіхвалі ў машыны і везлі некуды далей – ці не ў Бабруйск, на чыгуначную станцыю. А там вядома што, там чакаюць таварныя вагоны...

Трошкі пасвятлела ў вачах. Яна пачала ўжо цяміць, што тварылася наўкола. Трошкі адышлася ад калоны, прыхінулася да вушака нечыяй хаты, старался не ўпасці, хапала ротам паветра, і была ў той момант падобна на рыбіну, выкінутую на бераг...

– Алена, не абарачайся... Не абарачайся, кажу!

Голас знаёмы, прыемны, хаця і злы. Дык гэта ж ён, Несцер! Божачка, Ты пачуў маю малітву! “Не, я не адвярнуся, не – што трэба рабіць далей?”

– Я адыйду, а ты хуценька бяжы ў мой бок, на мой голас, завярні за вугал і хавайся ў хлеў. Сядзі там і не дыхай. Усё. Не зявай толькі!

Жанчына трошкі пастаяла, перахрысцілася, і борздзенька пабегла туды, куды ўказаў Несцер. Яна яго не бачыла. А мо яго і зусім не было, і ўсё тое ёй толькі падалося, то Бог пачуў яе малітву і прыйшоў на дапамогу?

Але дзверы хлява былі расчынены. Яна ўскочыла ў праёміну, забілася ў сена і не высоўвалася. Тады ж за ёю нехта і зачыніў дзверы. Ці не Несцер?

Яна чула людскія галасы, крыкі і стогны, брэх сабак, радавалася, што, мусіць жа вырвалася з лапаў смерці, хаця ж адначасова і грызла сумленне: “А як жа астатнія людзі? Што іх чакае наперадзе? Ці застануцца хоць жывыя? Ці вернуцца калі дадому?..”

Яе калаціў страх, хаця на вуліцы была спякота, але яе білі халодныя дрыжыкі, “сакаталі” зубы, – і яна ўсё не магла ніяк сагрэцца.

“Божачка, памажы!.. Памажы ўбачыць маіх дзетак – Верку, Петрыка, Толіка, Кольку і Валодзьку!..”

Калі ўсё аціхла, калі ўжо ад’ехалі машыны, калі перасталі гірчэць і гаўкаць аўчаркі, яна падышла да дзвярэй і прыслухалася. Нікога побач не чулася, маўклівасць акружала яе. Яшчэ пільней прыслухалася – здаецца, было ціха і бязлюдна.

Дзверы, на шчасце, звонку не былі зашчэпленыя, а толькі прачыненыя, каб ніякае злое вока не зазірнула ў хлеў.

Калі яна паспрабавала больш прачыніць дзверы, то яны слаба рыпнулі. Ёй падалося, што тое пачула ўсё наваколле, і што на гэта маглі звярнуць увагу немцы і паліцаі.

Жанчына высунула галаву. Яшчэ раз пераканалася, што ёй не пагражала ніякая бяда, і супакоілася.

Забалацце як вымерла. На небе не было ні воблачка. Няшчадна паліла сонца. Алена яшчэ нейкі час разважала, вагалася, як выбірала спрыяльны момант пакінуць сваю схованку, але страх перамагаў, прымушаў асцерагацца, – і яна працягвала стаяць на месцы, не рухалася.

І – рашылася ўсё ж, перамагла страх і подых невядомасці. Алена ці то бегла, ці то ішла подбегам, раз-пораз аглядваючыся, як усё роўна хто гнаўся за ёю, спатыкалася, падала, зноў уставала, аглядвалася, баючыся, што нехта нябачны вось-вось учэпіцца ў яе кашчавымі рукамі...

Жанчына дабегла да хаты, расчыніла дзверы і найперш убачыла на палку Петруся. Кінулася да яго, а ён паспеў расхінуць рукі, абняў матулю, і з яго грудзей вырваўся доўгачаканы і такі родны вокліч:

– Мама! Мамачка, ты вярнулася?

– Вярнулася, сынок!

– Назусім?

– Назусім, сынок! Вырвалася... Памог добры чалавек. А Верка дзе ж? Бацька, Толік?

– У падвале... А я не змог ісці, ударыўся вельмі. Галава дужа баліць. Немец шпурнуў мяне сюды... І я не помню, што было потым...

Маці плакала, хаваючы слёзы, усё яшчэ не верачы, што вырвалася на волю, што бачыць зноў Петруся, што ўбачыць хутка і астатніх сваіх дзяцей, гаспадара, што яна зноў у роднай хаце.

Курт прыехаў у вёску праз дзень. Калі даведаўся, што здарылася, вельмі перажываў. Не адыходзіў ад Петруся. Прыводзіў да яго ваеннага доктара. І той даў яму пякучы ўкол, насыпаў жменю нейкіх таблетак.

Праз колькі дзён павесялеў Пятрусь, радасным позіркам глядзеў на Курта. Курт усміхаўся, скрозь слёзы шаптаў:

– Гут, Пэтер, гут... Майне Пэтер...

5.

Добрыя суседзі былі ў Сілічаў.

Што і казаць – таварыскія людзі, дабрачыя, заўсёды адгукваліся на любую просьбу, і самі калі прыходзілі за якой дапамогай, то атрымлівалі яе. Ніколі і ніхто нікому не адмовіў ні ў чым.

1 ... 188 189 190 191 192 193 194 195 196 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)