Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 184 185 186 187 188 189 190 191 192 ... 379
Перейти на страницу:

Бацькі, як і думаў Пятрусь, сустрэлі яго і прынялі падарункі без асаблівай радасці, што, між іншым, не засмуціла хлапчука. Найбольш хіба радавалася Верка, калі брацік даў ёй шакалад, што не даеў там, каля машыны. Астатняе маці прыхавала, а куды, сын і не заўважыў. Па сялянскай завядзёнцы ведаў, што ўсяго і адразу есці нельга – маці пакідала на далей і для ўсіх.

– Петрык, а дзе гэта ты гэта ўсё ўзяў? – папыталася Верка са шчаслівымі вачыма, жуючы павольна смачны наедак.

– Ды тыя дзядзькі далі, што каля машыны, – кіўнуў на вуліцу.

– А чаго яны прыехалі да нас у вёску?

– Не ведаю... Нейкія немцы, кажуць.

Для Веркі тое слова нічога не азначала. Гэтаксама як і для яго, Петруся. Галоўнае, што яны яму спадабаліся. Не з-за шакаладу і пячэння, канечне ж, што шчодра адарылі яго, а падаліся яны яму нейкімі таварыскімі, вясёлымі.

А потым немцы пачалі разкватароўвацца па хатах.Размяшчаліся амаль у кожнай, дзе было трохі прасторней, дзе можна было паставіць ложкі для адпачынку. У Сілічаў хата была ніштаватая, і нямецкія афіцэры аблюбавалі другую палавіну, дзе было больш прасторней, і вокны большыя.

– У вас будзе жыць нямецкі афіцэр Курт Венцэль. Яму трэба вызваліць жыллё, – сказаў перад гэтым перакладчык – невысокага росту, з вострым даўгім носам.

– Айн хальб, – паправіў афіцэр, здымаючы з рук пальчаткі, чамусьці кінуўшы пільны позірк на Петруся.

– Так, пан Венцэль будзе займаць толькі палову вашай хаты. А вы будзеце жыць у той, што злева.

Пятрусь адчуў на сабе пільны позірк, і ў адказ паглядзеў на Курта. Калі афіцэр усміхнуўся, тым жа адказаў і ён: адгукнуўся на дабрыню незнаёмага чалавека. З’явіўся незнаёмец з нейкага іншага, невядомага хлапчуку, свету, таму цікавага і дзівоснага, – і паміж імі адразу ж нарадзіўся ўзаемадавер і прыхільнасць.

Курт як нечакана кінуў на яго позірк, гэтак жа нечакана і адвярнуўся, гледзячы ўжо на вуліцу. Нешта сказаў салдатам, што былі з ім, – і тыя пайшлі зноў да машыны. З ім засталося некалькі чалавек і перакладчык.

Венцэль больш не праяўляў ніякай цікавасці, мелькам кінуў позірк на гаспадароў, што стаялі збоч, задумаўся.Верка спалохана прыціснулася да маці, учапілася ў спадніцу, з цікаўнасцю пазірала на людзей, што стоўпіліся ў двары.

Браты Петруся на вочы немцам не паказваліся. Хлопчыку тое было незразумела. Яны нават сышлі некуды, схаваліся. А чаго хавацца? Вунь як усміхаецца ветліва нямецкі афіцэр, што частаваў яго шакаладам, жартуюць і смяюцца з нечага салдаты. Хіба ж яны могуць што кепскае зрабіць?

У душы хлопчыка спела нейкая незразумелая радасць. То была звычайная радасць сустрэчы з іншымі людзьмі. Яго радасць была падобна на тую, калі ў бацькоў збіралася процьма народу на свята Савы. Прыязджалі людзі – знаёмыя і незнаёмыя, вясёлыя і негаваркія, пахмурныя і надзьмутыя, – адныя заўважалі яго, другія – не, – але ўсё роўна ад таго тлуму і гармідару на душы рабілася радасна-неспакойна...

Ён тады жыў у прадчуванні нечага незвычайнага, цікавага і дзівоснага, нават казачнага цуду. Тое дзівоснае і таямнічае не прыходзіла, бо людзі былі занятыя сваім – сядалі за стол, пілі гарэлку, спявалі, а на яго забываліся, нават не глядзелі ў яго бок.Яго, Петруся, зноў і зноў зачапіў позірк нямецкага афіцэра. Здавалася, той позірк пранізваў яго, даходзіў да самага сэрца.

Напачатку ён і не пачуў, як яго завуць. Потым і Курт пра сябе напомніць, калі прыйдзе на другую палову хаты, каб бліжэй пазнаёміцца. Маці з бацькам перанеслі свае транты ў сваю палавіну. Не разумеў Пятрусь, чаму прыгнечаныя і маўклівыя бацькі, чаму не ўсміхаюцца, чаму маці не спявае больш песень, як раней, чаму браты Толік і Мікола стараюцца не пападацца на вочы чужынцам.

Немцы паводзілі сябе спакойна і ціха, на іх палавіну без асаблівай патрэбы амаль ніколі не заглядвалі. Яны і не выстаўлялі сябе галоўнымі, паводзілі сябе, як кватаранты.

Калі ж маці падаіла карову, адзін з іх падышоў да яе, папрасіў:

– Матка, млеко. Харашо? Гут?

Маці заківала галавой, даўшы зразумець, што ўцяміла, што ён прасіў.

– Добра, пан афіцэр, прынясу вам гладышку малака.

– Данке, мутэр, данке, – ветліва гэтак жа кіўнуў галавой немец і пайшоў да сваіх.

Маці працадзіла малако, адліла ў гладышку – для “гасцей”, панесла ў другую палавіну хаты. Хутка адтуль і выйшла. Выйшла без гладышкі, але ў руках трымала кулідку хлеба. То так нямецкі афіцэр аддзячыў за малако.

1 ... 184 185 186 187 188 189 190 191 192 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)