Таямніцы полацкай гісторыі
- Автор: Орлов Владимир Алексеевич
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
А вось пра сялянскага сына з прыдзвінскай вёскі Цельцы Макара Шалая даведнік, на жаль, маўчыць. У дні нашай вандроўкі па Полацку чатырохгадовы Макар бегаў без портак. Бурапенныя 1920-я прынясуць яму аўтарытэт таленавітага крытыка. Ён уступіць у літаратурнае аб’яднанне «Маладняк», а праз нейкі час як «вораг народа» апынецца ў славутай менскай «амерыканцы» — унутранай турме ДПУ, дзе дасць следчаму здзеклівыя паказанні, што разам з сябраміпісьменнікамі хацеў адарваць БССР ад Савецкага Саюза і далучыць да Індыі. Са сталінскіх катавальняў Макар выйдзе на волю вар’ятам, не здольным пазнаць ні колішніх сяброў ні роднае маці…
Звестак аб прыездзе ў гэтыя дні 1910 года з СанктПецяр-бурга ў Полацк прафесара Браніслава ЭпімахШыпілы няма, аднак візіт ужо масцітага на той час вучонага, выдаўца, апекуна Янкі Купалы і рэдактара яго першай кніжкі выглядае цалкам магчымым. 3 тае простае прычыны, што дзяцінства Браніслава прайшло на Полаччыне ў фальварку Залессе, дзе бацькам належала дваццаць дзесяцін ворнай зямлі і дзесяць дзесяцін лесу. Браніслаў Ігнатавіч быў там штогод: збіраў фальклор, збудаваў двухпавярховы дом, меркаваў адчыніць у ім музей, для якога ўжо назапашана было нямала экспанатаў Мары пра музей згарэлі ў тым самым 1910-м у полымі пажару — разам з маёнткам, бібліятэкай і экспанатамі. Купала адгукнуўся на бяду старэйшага сябра шчырым вершамспачуваннем, што, як прызнаваўся ў лісце гаспадар Залесся, «быццам жыватворчы бальзам, вылечыў пачынаўшую балець смутную дуіпу».
У святочным натоўпе можна было спаткаць і юнака П. Арла, які не заваюе шырокай вядомасці, але ў 1959-м, жывучы ў Маскве, напіша свае ўспаміны «Горад Поладк у перадрэвалюцыйныя гады», дзе ўваскрашаюцца тттмат якія незваротна сцёртыя часам рысы тагачаснага жыцця. Дзеля стэрэаскапічнасці партрэта горада зірнем на яго праз прамінулыя паўстагоддзя і вачыма былога полацкага кадэта Арла:
«Задзвінне з горадам звязваў паром каля Ніжняга рынку. Паром цягнулі ўручную на канаце, і на ім перавозілі коней з калёсамі. Для пераправы людзей у той і другі бок хадзілі на вёслах лайбы (баркасы). Такія самыя паромы былі ў вусці Палаты — ддя сувязі з Запалоццем і паблізу мястэчка Экімань — цераз Дзвіну. Перавознікі бралі за пераправу з чалавека па 1 кап., а за коней — па 3 кап.
Амаль увесь гандаль знаходзіўся ў руках яўрэяў і канцэнтраваўся пераважна ў раёне двух базарных пляцаў — Новага і Старога рынкаў Воддаль іх сустракаліся зболыпага адно бакалейныя крамкі; яны мясціліся ў тым жа доме, дзе жыў іх уладальнік. Новы рынак у самым цэнтры горада быў з усіх бакоў абкружаны ў выглядзе чатырохкутніка каменнымі магазінамі з адкрытымі галерэямі. Тут ганддявалі гатовым адзеннем, тканінамі, абуткам, скабянымі і гаспадарчымі таварамі, посудам. У базарныя дні ўвесь пляц запаўнялі сялянскія вазы, чые гаспадары прывозілі на продаж малако, масла, тварог, яйкі, курэй, парасятаў свіней, садавіну, гародніну. Сямтам на Старым пляцы сядзелі мянялы. За размен бралі з кожнага рубля 3–5 капеек.
Болыпасць гараджанаў хлеб для сябе пякла дома. У булачных ганддявалі толькі здобай і булкамі з белай мукі…
Цэнтральным месцам адпачынку і забаваў доўгі час служыў кадэцкі пляц. Гэта быў вялікі, гладка ўтрамбаваны чатырохкутнік з шырокімі прысадамі з усіх чатырох бакоў Дрэвы, перадусім таполі, у тым ліку пірамідальныя, а таксама дзікія каштаны дасягалі велізарнай вышыні і таўшчыні. Шмат якія дрэвы падымаліся да званіцаў сабора. Увечары, асабліва па суботах, пляц густа запаўнялі святочна апранутыя людзі. У так званыя табельныя дні тут адбываліся парады кадэтаў У зімовы час вольнапажарнае таварыства рабіла на пляцы катоккоўзанку. Яе абсаджвалі ялінкамі, у нядзелю граў аркестр пажарнікаў У 1905 годзе пляц стаўся месцам збору ддя розных дэманстрацый. Пасля гэтага гарадская дума перадала пляц ва ўласнасць кадэцкага корпуса. Адміністрацыя абвяла яго жалезнай агароджай і пазбавіла гараджанаў права карыстацца пляцам для прагулянак, калі туды выводзілі гуляць кадэтаў У той час каток рабілі на Дзвіне.